Ігар Дзянісаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Ігар Дзянісаў
Ігар Дзянісаў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 17 траўня 1984 (30 гадоў)
Ленінград, СССР
Рост 176 см
Вага 75 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Дынама Масква
Нумар 27
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2001—2013
2013
2013—
Зэніт
Анжы
Дынама Масква
231 (24)
3 (0)
2 (0)
Зборныя
2008— Расея 37 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана па стане на
24 жніўня 2013.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на
14 жніўня 2013.

Ігар Уладзімеравіч Дзянісаў (па-расейску: Игорь Владимирович Денисов; 17 траўня 1984, Ленінград, СССР) — расейскі футбаліст, паўабаронца клюбу «Дынама» й нацыянальнай зборнай Расеі. Заслужаны майстар спорта Расеі (2008).

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ігар зьяўляецца выхаванцам пецярбурскага футбола. За пецярбурскі «Зэніт» выступае з 2001 году. Дэбютаваў у асноўным складзе клюба ў 2002 годзе ў матчы супраць ЦСКА. Ужо з наступнага года ён атрымаў сталую прапіску ў аснове, толькі час ад часу прымаючы ўдзел у некаторых гульнях дубля. Пад кіраўніцтвам Дыка Адвакаата Ігар раскрыўся па-сапраўднаму, заваяваўшы разам з камандай тытулы чэмпіёна Расеі, уладальніка Супэркубка Расеі, Кубка й Супэркубка УЭФА.

Паводле выніках сэзона 2011—2012 гадоў быў прызнаны лепшым футбалістам года паводле вэрсіі РФЗ.

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

11 кастрычніка 2008 году Ігар дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Расеі ва ўзросьце 24 гадоў у матчы адборачнага цыклю чэмпіянату сьвету 2010 году супраць каманды Нямеччыны, выйшаўшы ў стартавым складзе й адыграўшы ўсе 90 хвілін.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьцяг Расеі Зэніт

Асабістае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ігар жанаты на Алене Дзянісавай. Мае чытырох дзяцей. Любіць сабак, шахматы й тэніс.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Ігар Дзянісаўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў