Юры Жыркоў
| Юры Жыркоў | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 20 жніўня 1983 (29 гадоў) Тамбоў, СССР |
|
| Рост | 180 см | |
| Вага | 75 кг | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Анжы | |
| Нумар | 81 | |
| Моладзевыя клюбы | ||
| 1997—2001 | Спартак Тамбоў | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2001—2003 2004—2009 2009—2011 2011— |
Спартак Тамбоў ЦСКА Чэлсі Анжы |
74 (26) 139 (15) 29 (0) 23 (1) |
| Нацыянальная зборная | ||
| 2005— | Расея | 54 (0) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
||
Юры Валянцінавіч Жыркоў (па-расейску: Юрий Валентинович Жирков; 20 жніўня 1983, Тамбоў, СССР) — расейскі футбаліст, абаронца клюба «Анжы» й нацыянальнай зборнай Расеі. У кастрычніку 2008 года Жыркоў быў намінаваны на прэмію «Залаты мяч»[1]. У сьнежні таго ж года Жыркоў быў прызнаны лепшым футбалістам Расеі паводле версіі РФЗ[2], паводле вэрсіі часопіса «Футбол»[3], газэты «Савецкі спорт»[4], а таксама тэлеперадачы «Футбол Расеі». Звычайна гуляе на пазыцыі левага паўабаронцы, аднак можа згуляць і на пазыцыі левага абаронцы, падлучаючыся пры гэтым і да нападаў.
Зьмест |
Кар’ера [рэдагаваць]
«Спартак» Тамбоў [рэдагаваць]
У 2000 годзе Юры далучыўся да дублю тамбоўскага «Спартака». Там Жыркоў атрымліваў маленькі заробак, і для таго, каб дапамагчы сваёй сям’і, ён выступаў на першынстве калгасаў за пасёлак Мардовіі, за перамогі якога ён атрымліваў прадукты[5]. За гэтую каманду ў фінале першынства раёна Юры забіў два мячы на апошніх хвілінах матчу, гэта дазволіла ягонай камандзе стаць чэмпіёнам. Улетку 2001 году Юры быў дазаяўлены за асноўны склад «Спартака», за які дэбютаваў 22 жніўня 2001 году, выйшаўшы на замену на 88-й хвіліне матчу супраць калускага «Лякаматыва»[6].
ЦСКА Масква [рэдагаваць]
У сярэдзіне сьнежня 2003 году стала вядома аб тым, што Жыркоў падпісаў кантракт з маскоўскім ЦСКА[7]. У складзе ЦСКА Юры прыняў удзел у Кубку Садружнасьці, які праходзіў з 17 па 25 студзеня 2004 году. Гулец дэбютаваў у стартавым матчы турніру супраць клюба «Гомель» і быў заменены на 70 хвіліне матчу, які скончыўся зь лікам 2:2. За ЦСКА ў афіцыйнай гульні Жыркоў дэбютаваў 7 сакавіка 2004 году ў матчы на Супэркубак Расеі супраць маскоўскага «Спартака», выйшаўшы на поле ў асноўным складзе. Матч скончыўся зь лікам 1:3 на карысьць ЦСКА. Супэркубак стаў першым трафэем Жыркова разам з ЦСКА. Пасьля гэтай гульні галоўны трэнэр ЦСКА Артур Жоржэ выказаў меркаваньне, што ў Юрыя вялікая будучыня[8].
«Чэлсі» [рэдагаваць]
Першую сваю гульню ў афіцыйным матчы ангельскай Прэм’ер-лігі за «Чэлсі» Юры правёў 20 сьнежня 2009 году, ён выйшаў на замену на 76-й хвіліне матчу супраць клюба «Ўэст Гэм Юнайтэд», які скончыўся зь лікам 1:1.
«Анжы» [рэдагаваць]
Улетку 2011 году цікавасьць да Жыркова выказалі расейскія клюбы — маскоўскія «Дынама»[9] й «Спартак»[10], а таксама «Рубін»[11]. У канцы ліпеня ім зацікавіўся махачкалінскі «Анжы». 2 жніўня клюб і футбаліст дамовіліся аб умовах чатырохгадовага кантракту[12]. 6 жніўня Юры афіцыйна стаў гульцом махачкалінскага клюба. Сума трансфэру паўабаронцы склала 15 млн эўра[13].
Міжнародная кар’ера [рэдагаваць]
Жыркоў дэбютаваў за зборную 9 лютага ў матчы супраць зборнай Італіі, выйшаўшы на поле ў стартавым складзе. Гульня сконылася зь лікам 2:0 на карысьць Італіі.
Дасягненьні [рэдагаваць]
Клюбныя [рэдагаваць]
- Чэмпіён Расеі (2): 2005, 2006
- Уладальнік Кубка Расеі (4): 2005, 2006, 2008, 2009
- Уладальнік Супэркубка Расеі (4): 2004, 2006, 2007, 2009
- Уладальнік Кубка УЭФА: 2005
- Уладальнік Кубка Першага канала: 2007
- Чэмпіён Ангельшчыны: 2010
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны: 2010
Міжнародныя [рэдагаваць]
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Эўропы: 2008
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Аршавин и Жирков номинированы на «Золотой мяч». sport-express.ru
- ^ Юрий Жирков признан лучшим футболистом России 2008 года. football.kulichki.net
- ^ Юрий Жирков — футболист года по версии еженедельника «Футбол». futbol-1960.ru
- ^ «Советский Спорт»: Жирков — лучший футболист ЧР-2008. football.kulichki.net
- ^ Наглец из робкого десятка. spartak.tambovsport.ru
- ^ «Локомотив» Калуга — «Спартак» Тамбов 4:2. spartak.tambovsport.ru
- ^ Жирков переходит в ЦСКА. sport-express.ru
- ^ Открытия чемпионата России-2004. Версия «СЭ». sport-express.ru
- ^ Семшов: Жирков помог бы «Динамо». championat.com
- ^ Карпин: Абрамович сказал мне, что Жиркова в «Спартаке» не будет. championat.com
- ^ Бердыев: Жирков перерос российский чемпионат. championat.com
- ^ Жирков согласовал с «Анжи» четырёхлетний контракт. championat.com
- ^ Жирков перешел в «Анжи» за 15 миллионов евро. sports.ru
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Юры Жыркоў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Профіль на афіцыйным сайце «Чэлсі»
- Прафайл на сайце АПЛ
- Прафайл на сайце soccerbase.com
- Прафайл на сайце sports.ru
|
|
||
|---|---|---|
|
1 Акінфееў (бр) · 2 В. Беразуцкі · 3 Янбаеў · 4 Ігнашэвіч · 5 А. Беразуцкі · 6 Адамаў · 7 Тарбінскі · 8 Калодзін · 9 Саенка · 10 Аршавін · 11 Сямак · 12 Габулаў (бр) · 13 А. Іваноў · 14 Шырокаў · 15 Білялетдынаў · 16 Малафееў (бр) · 17 Зыранаў · 18 Жыркоў · 19 Паўлючэнка · 20 Сямшоў · 21 Сычоў · 22 Анюкоў · 23 У. Быстроў · Трэнэр Гус Хідынк |
||
|
|
||
|---|---|---|
|
1 Акінфееў (бр) · 2 Анюкоў · 3 Шаронаў · 4 Ігнашэвіч · 5 Жыркоў · 6 Шырокаў · 7 Дзянісаў · 8 Зыранаў · 9 Ізмайлаў · 10 Аршавін · 11 Кержакоў · 12 А. Беразуцкі · 13 Шунін (бр) · 14 Паўлючэнка · 15 Камбараў · 16 Малафееў (бр) · 17 Дзагоеў · 18 Какорын · 19 Гранат · 20 Паграбняк · 21 Набабкін · 22 Глушакоў · 23 Сямшоў · Трэнэр Дык Адвакаат |
||
| Гэта — накід артыкула пра футбаліста. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |