Вайдацішкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вайдацішкі
лац. Vajdaciški
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Астравецкі
Сельсавет: Варнянскі
Насельніцтва: 13 чал. (2009)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1591
СААТА: 4246804043
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°47′45″ пн. ш. 25°48′6″ у. д. / 54.79583° пн. ш. 25.80167° у. д. / 54.79583; 25.80167Каардынаты: 54°47′45″ пн. ш. 25°48′6″ у. д. / 54.79583° пн. ш. 25.80167° у. д. / 54.79583; 25.80167
Вайдацішкі на мапе Беларусі ±
Вайдацішкі
Вайдацішкі
Вайдацішкі
Вайдацішкі
Вайдацішкі
Вайдацішкі

Вайда́цішкі[2] (таксама — Вайдаці́шкі[2]) — вёска ў Беларусі, на канале Петрапольскім. Уваходзіць у склад Варнянскага сельсавету Астравецкага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Войдат (імя)

Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, імя Войдат ёсьць вытворным ад германскага імя Waido, засьведчанага ў XI стагодзьдзі[3]. Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Войдат складаецца з фармантаў -войд-, які паходзіць ад гоцкага waida 'поле, паша', і -ят-, які паходзіць ад гоцкага iuþa, старагерманскага joþ 'дзіцё, нарадзінец, нашчадак'[4]. Такім парадкам, імя Войдат азначае «дзіця поля»[5]. Імя Woydath адзначалася ў Польшчы ў 1423 годзе[6].

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[7], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[8]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная «лінія Сафарэвіча» (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[9].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

26 лютага 2013 году Вайдацішкі перадалі зь ліквідаванага Трокеніцкага ў Варнянскі сельсавет[10].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1999 год — 23 чалавекі
  • 2009 год — 13 чалавек[1]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Колькасьць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 году
  2. ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 80—82.
  3. ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 3, 1964. P. 167.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17, 19.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 21.
  6. ^ Słownik staropolskich nazw osobowych. T. 6. — Wrocław, 1981—1983. S. 171.
  7. ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
  8. ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
  9. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
  10. ^ «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Островецкого района Гродненской области». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 26 февраля 2013 г. № 224 (рас.)