Валяр’ян Пратасевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Валяр’ян Пратасевіч
Valarjan Pratasievič. Валяр’ян Пратасевіч (XIX).jpg
В. Пратасевіч. Мастак Я. Марачынскі, XIX ст.
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: каля 1505
Шушкова Менскага павету
Памёр: 31 сьнежня 1579
Вільня
Род: Пратасевічы

Валяр’я́н Пратасе́віч (Пратасе́віч-Шушко́ўскі; каля 1505, маёнтак Шушкова каля мястэчка Крайск Менскага павету — 31 сьнежня 1579[1], Вільня) — рэлігійны й дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Пісар вялікі літоўскі1544), біскуп луцкі1549) і віленскі1556)

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадстаўнік шляхецкага роду Пратасевічаў гербу «Дравіца». Быў пісарам канцылярыі вялікай княгіні Боны. З 1533 пробашч у Крожах[2], адначасна зрабіўся канонікам жамойцкім, а ў 1537 — віленскім.

У 1544 атрымаў пасаду пісара вялікага літоўскага і сакратара Жыгімонта Аўгуста, да 1549 кіраваў рускай канцылярыяй. Удзельнік шэрагу соймаў Вялікага Княства Літоўскага, займаўся дыпляматычнымі справамі.

27 траўня 1549 атрымаў прызначэньне біскупа луцкага, а ў 1555 — віленскага (афіцыйна з 10 красавіка 1556).

Супрацьстаяў націску Рэфармацыі за часамі яе найвялікшага ўздыму, але ў барацьбе з пратэстантамі не выкарыстоўваў гвалтоўных сродкаў. Паставіў свой подпіс над Віленскім прывілеем 1563 року аб роўных правах хрысьціянскай шляхты.

Быў прыхільнікам аб’яднаньня Вялікага Княства Літоўскага з Каралеўствам Польскім на прынцыпах фэдэрацыі, а не інкарпарацыі. Люблінскую унію (1569) ад імя В. Пратасевіча падпісаў ягоны прадстаўнік А. Р. Мялескі.

У 1569 запрасіў у Вялікае Княства Літоўскае езуітаў. У 1570 заснаваў Віленскі езуіцкі калегіюм, якому Стэфан Баторы ў 1578 надаў правы ўнівэрсытэту. Рабіў ахвяраваньні на будову касьцёлаў і каталіцкіх навучальных установаў.

У 1570-я пераканаў перайсьці ў каталіцтва сваіх апанэнтаў князёў Радзівілаў. Сын М. Радзівіла «Чорнага» Юры зрабіўся ў 1574 ягоным каад’ютарам (памочнікам-намесьнікам).

Паводле тастамэнту багатая бібліятэка В. Пратасевіча перайшла да бібліятэкі Віленскага калегіюму; ацалелыя да нашых дзён кнігі захоўваюцца ў бібліятэцы Віленскага ўнівэрсытэту. Пахавалі біскупа ў Віленскім Катэдральным касьцёле.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Пратасевіч Валяр’ян // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 464.
  2. ^ Валер’ян Пратасевіч-Шушкоўскі // Рэлігія і царква на Беларусі: Энцыкл. даведнік — Мн.: БелЭн, 2001.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Валяр’ян Пратасевічсховішча мультымэдыйных матэрыялаў