Вялікае Сяло (Пружанскі раён)
| Вялікае Сяло | |
| Вобласьць: | Берасьцейская |
| Раён: | Пружанскі |
| Сельсавет: | Вялікасельскі |
| Вышыня: | 188 м н. у. м. |
| Насельніцтва (2005) | |
| колькасьць: | 447 чал.[1] |
| Колькасьць двароў: | 195 |
| Часавы пас: | UTC+3 |
| Тэлефонны код: | +375 1632 |
| Паштовы індэкс: | 225165[2] |
| СААТА: | 1256806011 |
| Нумарны знак: | 1 |
| Геаграфічныя каардынаты: | 52°38′3″ пн. ш. 24°19′6″ у. д. / 52.63417° пн. ш. 24.31833° у. д.Каардынаты: 52°38′3″ пн. ш. 24°19′6″ у. д. / 52.63417° пн. ш. 24.31833° у. д. |
|
Вялікае Сяло на мапе Беларусі
Вялікае Сяло
|
|
Вялі́кае Сяло́[3] — аграгарадок у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Вялікае Сяло зьяўляецца цэнтрам Вялікасельскага сельсавету. Знаходзіцца за 18 км на паўночны захад ад Пружанаў, 25 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі Баранавічы — Берасьце. Насельніцтва — 447 жыхароў, 195 двароў (2005).
Зьмест |
[рэдагаваць] Мінуўшчына
За расейскім часам — цэнтар воласьці ў Пружанскім павеце Гарадзенскай губэрні, 2569 дзесяцін зямлі[4]. У 1886 року 1558 жыхароў, 97 двароў, праваслаўная царква, валасное праўленьне, кузьня, 2 ветракі, піцейны дом. Паводле перапісу 1897 року 1035 жыхароў, 184 двары, народная вучэльня, хлебазапасная крама.
За польскім часам — сьпярша ў гміне Котра[5], а з 1932 — у складзе гміны Шарашоў Пружанскага павету Палескага ваяводзтва[6]. У 1921 року 633 жыхары, 134 двары.
Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Паводле перапісу 1959 року 892 жыхары; у 1970 — 719 жыхароў. Ад 16 красавіка 1973 Вялікае Сяло — цэнтар сельсавету.
[рэдагаваць] Інфраструктура
Дзіцячы садок, базавая школа, Дом культуры, бібліятэка, аддзяленьне сувязі.
Рамонтна-мэханічныя майстэрні, фэльчарска-акушэрскі і вэтэрынарны пункты, крама.
[рэдагаваць] Транспарт
Аўтамабільныя дарогі Р47 Сьвіслач — Поразава — Пружаны і Н540 Купічы — Шарашоў — Вялікае Сяло[7].
[рэдагаваць] Турыстычная інфармацыя
- Касьцёл (пасьля 1990)
- Братэрская магіла 56 савецкіх жаўнераў і партызан (1941—1944)
[рэдагаваць] Крыніцы і заўвагі
- ^ Вялікае Сяло // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2007. — С. 499
- ^ Алфавитный список улиц по Великое Село(рас.) Пружанский район. Белпошта. Праверана 15 красавіка 2012 г.
- ^ Дзяржаўны каталёг найменьняў геаграфічных аб’ектаў Рэспублікі Беларусь(рас.). Дзяржаўны цэнтар картографа-геадэзічных матэрыялаў і зьвестак Рэспублікі Беларусь. Праверана 15 красавіка 2012 г.
- ^ Wielkie Sioło (12) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo. — Warszawa, 1893. — S. 346
- ^ Wielkie Sioło, вёска. Radzima.net. Праверана 15 красавіка 2012 г.
- ^ Dz.U. 1932 nr 17 poz. 109(пол.) (pdf) Internetowy System Aktów Prawnych. Min. Spraw Wewnętrznych. Праверана 15 красавіка 2012 г.
- ^ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области»(рас.) Спэцпраект «Зона». Валер Леванеўскі. Праверана 15 красавіка 2012 г.
[рэдагаваць] Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0303-0.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
- Вялікае Сяло(рас.) на «Глобусе Беларусі»
- Надвор’е ў Вялікім Сяле
| Вялікасельскі сельсавет | |
|---|---|
| Цэнтар савету |
Вялікае Сяло
|
| Вёскі | |