Гудзішкі (Іўеўскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гудзішкі
лац. Hudziški / Gudziški
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Іўеўскі
Сельсавет: Бакштаўскі
Насельніцтва: 31 чал. (2009)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1595
Паштовы індэкс: 231339
Геаграфічныя каардынаты: 53°58′28″ пн. ш. 26°7′3″ у. д. / 53.97444° пн. ш. 26.1175° у. д. / 53.97444; 26.1175Каардынаты: 53°58′28″ пн. ш. 26°7′3″ у. д. / 53.97444° пн. ш. 26.1175° у. д. / 53.97444; 26.1175
Гудзішкі на мапе Беларусі
Гудзішкі
Гудзішкі
Гудзішкі

Гудзішкі — вёска ў Беларусі, каля ракі Бярэзіны. Уваходзяць у склад Бакштаўскага сельсавету Іўеўскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Гуда (імя)

Гуда або Года (Gudo, Godo) — імя германскага паходжаньня[2].

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[3], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[4]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная «лінія Сафарэвіча» (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[5].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Колькасьць насельніцтва РБ у 2009 годзе
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 659—660.
  3. ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
  4. ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.