Казакі (Берасьцейская вобласьць)
| Казакі | |
| Вобласьць: | Берасьцейская |
| Раён: | Пружанскі |
| Сельсавет: | Шчарчоўскі |
| Насельніцтва (2005) | |
| колькасьць: | 8 чал.[1] |
| Колькасьць двароў: | 5 |
| Часавы пас: | UTC+3 |
| Тэлефонны код: | +375 1632 |
| Паштовы індэкс: | 225173[2] |
| СААТА: | 1256889051 |
| Нумарны знак: | 1 |
| Геаграфічныя каардынаты: | 52°23′56″ пн. ш. 24°6′38″ у. д. / 52.39889° пн. ш. 24.11056° у. д.Каардынаты: 52°23′56″ пн. ш. 24°6′38″ у. д. / 52.39889° пн. ш. 24.11056° у. д. |
|
Казакі на мапе Беларусі
Казакі
|
|
Казакі́[3] — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Казакі ўваходзяць у склад Шчарчоўскага сельсавету. Знаходзяцца за 29 км на паўднёвы захад ад Пружанаў, 31 км ад чыгуначнай станцыі Жабінка на лініі Баранавічы — Берасьце. Насельніцтва — 8 жыхароў, 5 двароў (2005).
[рэдагаваць] Мінуўшчына
За расейскім часам — у Гарадзечанскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні, 66 дзесяцін[4]. Паводле перапісу 1897 року 67 жыхароў, 8 двароў. У пачатку XX стагодзьдзя 79 жыхароў.
За польскім часам — у гміне Гарадзечна Пружанскага павету Палескага ваяводзтва[5]. У 1921 року 109 жыхароў, 18 двароў.
Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у складзе Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Паводле перапісу 1970 — 64 жыхары; у 2003 — 8 жыхароў, 5 гаспадарак.
[рэдагаваць] Крыніцы і заўвагі
- ^ Казакі // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2007. — С. 509
- ^ Алфавитный список улиц по Казаки(рас.) Пружанский район. Белпошта. Праверана 28 кастрычніка 2011 г.
- ^ Дзяржаўны каталёг найменьняў геаграфічных аб’ектаў Рэспублікі Беларусь(рас.). Дзяржаўны цэнтар картографа-геадэзічных матэрыялаў і зьвестак Рэспублікі Беларусь. Праверана 28 сакавіка 2012 г.
- ^ Kozaki (1) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska. — Warszawa, 1902. — S. 145
- ^ Kozaki, вёска. Radzima.net. Праверана 28 сакавіка 2012 г.
[рэдагаваць] Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0303-0.
| Шчарчоўскі сельсавет | |
|---|---|
| Цэнтар савету | |
| Вёскі |
Аляксандраўка Ι Блажкі Ι Брады Ι Вішня Ι Галасяціна Ι Ганчары Ι Дзедаўка Ι Зосін Вялікі Ι Зосін Малы Ι Казакі Ι Катылы Ι Падалесьсе Ι Старуны Ι Стойлы Ι Тарасы Ι Хідры Ι Хіцёўшчына Ι Цімахоўшчына Ι Чабахі Ι Шчэрбы
|
| Хутары | |