Пэтр Чэх

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Пэтр Чэх
Агульная інфармацыя
Поўнае імя {{{поўнае імя}}}
Мянушка {{{мянушка}}}
Нарадзіўся 20 траўня 1982
Плзэнь, Чэхаславаччына
Грамадзянства Сьцяг Чэхіі Чэхія
Памёр {{{дата сьмерці}}}
Рост 197 см
Вага {{{вага}}}
Інфармацыя аб клюбе
Клюб Чэлсі
Нумар 1
Пазыцыя брамнік
Пасада {{{пасада}}}
Кар'ера
Клюбная кар'ера*
19992001 Сьцяг Чэхіі Хмель 27 (0)
20012002 Сьцяг Чэхіі Спарта Прага 27 (0)
20022004 Сьцяг Францыі Рэн 70 (0)
2004ц.ч. Сьцяг Ангельшчыны Чэлсі 82 (0)
Нацыянальная зборная**
2002ц.ч. Сьцяг Чэхіі Чэхія 44 (0)

* Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі для нацыянальнай лігі.
** Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на 6 ліпеня 2006.

Пэтр Чэх (чэшск. Аўдыё Cs-Petr_Cech.ogg  Petr Čech); нарадзіўся 20 траўня 1982 у горадзе Плзэнь (Чэхаславакія) — футбаліст, выступае за Зборную Чэхіі па футболе і ангельскі клюб Чэлсі.

Выступаў раней за «Вікторыя», «Хмель», «Спарта», «Рэн».

У 2005 і 2007 Чэх быў прызнаны найлепшым брамнікам Лігі Чэмпіёнаў УЭФА

Зьмест

[рэдагаваць] Клюбная кар'ера

[рэдагаваць] Вікторыя (Плзэнь) (19891999)

Чэх пачынаў як паўабаронца за моладзевую каманду, зрэдку гуляючы ў варотах. Зламаўшы сабе нагу ў 10-ць гадоў, ён выбраў пазыцыю брамніка.

[рэдагаваць] «Хмель» (19992001)

Дэбют Чэха на прафэсійным узроўні адбыўся ў 17 гадоў за футбольны клюб «Хмель» у 1999 годзе.

[рэдагаваць] «Спарта» (20012002)

Транcфэр на суму €700,000 дазволіў клюбу «Спарта» набыць брамніка, які паставіў нацыянальны рэкорд: 855 хвілін без прапушчаных галоў.

[рэдагаваць] «Рэн» (20022004)

Пасьля ўсяго аднаго сэзону ў праскай «Спарце» Чэх быў набыты францускім клюбам «Рэн» за €5 млн (!) у ліпені 2002 году. Дзякуючы выдатнай гульні чэскага брамніка, каманда дасягнула паўфіналу Кубка Францыі й заняла 9-ае месца ў вышэйшым дывізіёне ў сэзоне 2003/2004.

[рэдагаваць] Чэлсі (2004-ц.ч.)

У студзені 2004 Пэтр Чэх пагадзіўся на летні пераход у Чэлсі за €10.3 млн, падпісаўшы пяцігадовы кантракт.

Прыехаўшы ў Чэлсі, Чэх не адразу стаў брамнікам № 1, таму што ў клюбе ўжо быў Карла Кудычыні, які лічыўся найлепшым брамнікам Ангельскай Прэм'ер-Лігі. Аднак Карла Кудычыні зьдзейсьніў некалькі памылак падчас перадсэзоннай падрыхтоўкі, і Чэха паставілі ў створ варот. У 2005 годзе пабіў рэкорд Пэтэра Шмэйхэля, не прапусьціўшы ні аднаго гала на працягу 11 гульняў і 35 хвілін (1025 хвілін).

Пасьля атрыманьня найцяжкай траўмы галавы (уціснуты пералом чэрапа), якую яму зрабіў гулец «Рэдынга» Стывэн Хант, кар'ера галкіпэра знаходзілася пад пагрозай. Аднак Пэтр здолеў акрыяць ад пашкоджаньня раней пакладзенага тэрміна і працягнуў дэманстраваць выбітную гульню ў варотах. У пазьбяганьне атрыманьня паўторнай траўмы галавы брамнік, аж да цяперашняга часу, выходзіць на поле ў спэцыяльна вырабленым для яго ахоўным шлеме.

Лічыцца адным з лепшых брамнікаў сучаснасьці.

Жанаты, мае дачку.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

 Пэтр Чэхсховішча мультымэдыйных матэрыялаў



Асабістыя прылады