Рычард Дан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Рычард Дан
Рычард Дан
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 21 верасьня 1979 (35 гадоў)
Дублін, Ірляндыя
Рост 187 см
Вага 95 кг
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Кўінз Парк Рэйнджарз
Нумар 5
Моладзевыя клюбы
1995—1996 Гоўм Фарм
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1996—2000
2000—2009
2009—2013
2013—
Эвэртан
Манчэстэр Сіці
Астан Віла
Кўінз Парк
60 (0)
296 (7)
95 (4)
1 (0)
Зборныя
2000— Ірляндыя 77 (8)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана па стане на
13 траўня 2012.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на
18 чэрвеня 2012.

Рычард Патрык Дан (па-ірляндзку: Risteárd Ó Duinn, па-ангельску: Richard Patrick Dunne; нарадзіўся 21 верасьня 1979, Дублін, Ірляндыя) — ірляндзкі футбаліст, які выступае за ангельскі клюб «Кўінз Парк Рэйнджарз» на пазыцыі абаронцы. Чалец Ірляндзкай нацыянальнай каманды.

Клюбная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Эвэртан»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У школьныя гады Рычард гуляў за дублінскую каманду «Гоўм Фарм», але быў прыкмечаны скаўтамі «Эвэртана» й ва ўзросьце 15 гадоў пераехаў у Лівэрпул у сэзоне 1994—1995 гадоў. Наступны сэзон Рычард распачаў у складзе рэзэрвістаў лівэрпульцаў, дзе гуляў у адной камандзе з Тоні Гібэртам й Лявонам Асманам. Напачатку 1997 падпісаў з клюбам 5-гадовы кантракт і ў тым жа годзе дэбютаваў у першым складзе ва ўзросьце 17 гадоў.

«Манчэстэр Сіці»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Увосень 2000 году Рычард перайшоў у склад «Манчэстэр Сіці», які ацаніў яго ў 3 мільёна фунтаў. Дан хутка усталяваў за сабой месца ў складзе. У першы яго сэзон клюб пакінуў Прэм’ер Лігу, але пры дапамозе выбітковага трэнэра Кевіна Кігана ў наступным сэзоне каманда зноўку вярнулася ў вышэйшы эшалён. Цудоўная й надзейная гульня прывяла Рычарда да ўзнагароды як лепшаму гульцу «Манчэстэр Сіці», якую ён атрымліваў чатыры сэзона запар з 2004 па 2008 гады. З 2006 году зьяўляўся капітанам манчэстэрскага клюбу. 4 ліпеня 2008 году Дан падпісаў з клюбам новы кантракт і па дамове павінен быў заставацца ў ім да 2012 году. На свой 29 дзень народзінаў адзначыўся голам у гульне супраць «Портсмута», якую мяшчане выйгралі з лікам 6:0. У гэтым жа сэзоне Рычард, атрымаўшы восьмую чырвоную картку ў лізе, паўтарыў рэкорд Патрыка Віера й Данкана Фэргюсана.

«Астан Віла»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Але пасьля таго як у «Манчэстэр Сіці» апынуліся Калё Турэ й Джолеан Лескат адразу пайшлі чуткі, што Дан можа пакінуць Манчэстэр і прымкнуць да «Астан Вілы», як больш даспадобага варыянту. 27 жніўня «Астан Віла» пацьвердзіла сваю цікавасьць да абаронцы й у выніку Дан перайшоў у склад бірмінггэмскага клюбу за 5 мільёнаў фунтаў. Дэбютаваў Рычард адразу ў дэрбі зь «Бірмінггэмам Сіці», дзе яго каманда была мацней, дзякуючы адзінаму голу Габрыела Агбонлагора. 5 кастрычніка 2009 году Рычард Дан забіў гол сваёй былой камандзе «Манчэстэр Сіці», але быў сустрэчаны аплядысментамі фанаў з Манчэстэра, бо Рычард не сьвяткаваў свой посьпех. А праз некалькі месяцаў забіў пераможны мяч падчас хатняй гульні супраць лёнданскага «Чэлсі», якая скончылася зь лікам 2:1.

КПР[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дан далучыўся да «Кўінз Парк Рэйнджарз» 15 ліпеня 2013 году на правах вольнага агента[1].

Міжнародная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сваю першую гульню за нацыянальную каманду Рычард Дан правёў 26 красавіка ў таварыскай сустрэчы супраць зборнай Грэцыі ва ўзросьце 20 гадоў, на той момант трэнэрам каманды быў Кені Канінггэм. Першы свой гол за зборную Рычард забіў ужо праз 2 месяцы пасьля дэбюту, у 3 сваёй гульне. Было гэта 4 чэрвеня ў матчы супраць Мэксікі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Рычард Дансховішча мультымэдыйных матэрыялаў