Фрэдзі Мэрк’юры

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Фрэдзі Мэрк’юры
Freddie Mercury
Выступ у Нью-Гэйвэне (Канэктыкут), 1978
Выступ у Нью-Гэйвэне (Канэктыкут), 1978
Дата нараджэньня 5 верасьня 1946
Месца нараджэньня Стоўн Таўн, Занзыбар
Дата сьмерці 24 лістапада 1991
Месца сьмерці Кенсынгтан, Лёндан, Ангельшчына
Гады творчасьці 19691991
Краіна Вялікабрытанія
Нацыянальнасьць брытанскі парсі[1]
Прафэсіі сьпявак, музыка, аўтар песьняў, прадусар
Інструмэнты сьпеў, піяніна, клявішныя, гітара
Жанры рок, гард-рок
Гурты «Queen»
Супрацоўніцтва «Wreckage», «Ibex», Мантсэрат Кабалье
Лэйблы «Columbia Records», «Polydor Records», «EMI Records», «Parlophone», «Hollywood Records»

Фрэдзі Мэрк’юры (па-ангельску: Freddie Mercury; 5 верасьня 1946 — 24 лістапада 1991) — брытанскі музыка, вакаліст рок-гурту «Queen». На сцэне вылучаўся сваім экстравагантным выглядам і вакалам у дыяпазоне чатырох актаваў[2][3]. Склаў для «Queen» мноства песень, якія сталіся гітамі, у тым ліку «Bohemian Rhapsody», «Killer Queen», «Somebody to Love», «Don’t Stop Me Now», «Crazy Little Thing Called Love» і «We Are the Champions». Акрамя ўдзелу ў «Queen» таксама сьпяваў сола, стварыўшы такія гіты, як «Barcelona», «I Was Born to Love You» і «Living on My Own».

Мэрк’юры, па паходжаньні парсіец, нарадзіўся ў Занзыбары, і да падлеткавага ўзросту жыў там і ў Індыі. Памёр ад бронхапнэўманіі, выкліканай СНІДам, 24 лістапада 1991 году, на наступны дзень пасьля таго, як публічна абвясьціў пра сваю хваробу.

Фрэдзі Мэрк’юры да сёньняшніх дзён зьяўляецца адным з найулюбёнейшых выканаўцаў па ўсім сьвеце. Ягоныя неймаверныя сцэнічныя вобразы і манэра паводзінаў на сцэне вядомыя нават людзям, далёкім ад музыкі. У 1992 годзе Мэй, Тэйлар і Дыкан разам з сусьветнымі рок-зокамі на стадыёне «Ўэмблі» ў Лёндане далі канцэрт у пямяць Мэрк’юры, прыбытак ад якога (больш за 19 400 000 фунтаў) быў скіраваны ў фонды барацьбы са СНІДам. Тэлетрансьляцыя гэтага канцэрту сабрала больш за 1 мільярд гледачоў па ўсім сьвеце. У 1995 годзе выйшаў альбом «Made in Heaven», які зьмяшчаў запісы, што не выйшлі пры жыцьці Мэрк’юры, а таксама старыя песьні ў іншых апрацоўках. Імя Фрэдзі Мэрк’юры зрабілася своеасаблівай маркай у музыцы і сынонімам року 1980-х гадоў. Некаторыя сучасныя выканаўцы (Lady Gaga, Робі Ўільямз, Адам Ламбэрт ды іншыя) калі не намагаюцца быць падобнымі да Мэрк’юры, то прынамсі зазнаюць ягоны ўплыў. Але ніводнаму зь іх не ўдалося дасянгуць такога ж посьпеху, якога дасягнулі Фрэдзі Мэрк’юры і Queen за 20 гадоў супольнай працы.

Відэакліп на песьню «Bohemian Rhapsody», якая была напісаная Мэрк’юры, стаў адным зь першых відэакліпаў у гісторыі шоў-бізнэсу, а сама песьня атрымала статус «Найпрыгажэйшай песьці тысячагодзядзя». Такой жа вядомай, калі ня болей, таксама зьяўляецца песьня Мэрк’юры «We Are the Champions», якая стала неафіцыйным гімнам пераможцаў вялікіх спартовых спаборніцтваў. Нарэшце, урывак зь песьні «Barcelona», які зьяўляецца супольнай работай Мэрк’юры і Мансэрат Кабалье, стаў гімнам Алімпіяды 1992 году.

Памяць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • У Швайцарыі на беразе Жэнэўскага возера стаіць помнік Фрэдзі Мэрк’юры.
  • У 1999 годзе Брытанская каралеўская пошта выпусьціла паштовую марку з выявай Фрэдзі Мэрк’юры.
  • У 2002 годзе перад тэатрам Dominion у Лёндане пастаўленая статуя Фрэдзі Мэрк’юры.
  • У 2012 годзе на цырымоніі адкрыцьця Летніх Алімпійскіх гульняў была аддадзеная даніна памяці Фрэдзі Мэрк’юры.

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Фрэдзі Мэрк’юрысховішча мультымэдыйных матэрыялаў