Ціла

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Tilo
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Іншыя формы
Варыянт(ы) Ціль
Зьвязаныя імёны Цілен, Цільвін
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Ціла»

Ціла, Ціль — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Ціла, пазьней Ціль (Tilo, Zilo, Zill[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова ціл- паходзіць ад гоцкага (ga)tils 'прыдатны, зручны, прыстойны'[3]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Цілен, Цільвін. Адзначаліся германскія імёны Zillen, Tziliwin.

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Tile (Паведамленьні аб літоўскіх дарогах)[4]; у Лынкменех. Нарибуту Стекаланцовъ семъ чоловековъ… а Тиля (1440—1492 гады)[5]; у Лынъкменях Нарибуту шесть чоловековъ Стакалапаевъ… а Тиля (7 лістапада 1442 году)[6]; людей тяглых и пят земль пустовских въ Сомилишъской волости… а Тиловичи, три части Тиловичъ — служба (1529 год)[7]; s panem Janem Cilewiczem… panem Piotrem Cilewiczem (1621 год)[8][a].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Ян і Пётар Цілевічы — троцкія шляхцічы, якія ўпамінаюцца ў 1621 годзе

На гістарычнай Аршаншчыне існуе вёска Цілевічы.

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Таксама:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1971. S. 626.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1395.
  3. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 233.
  4. ^ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 2. — Leipzig, 1863. S. 685.
  5. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 27.
  6. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 68.
  7. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 224 (4) (1522—1530). — Vilnius, 1997. P. 348.
  8. ^ Rejestry popisowe pospolitego ruszenia szlachty Wielkiego Księstwa Litewskiego z 1621 r. — Warszawa, 2015. S. 40.
  9. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 139.
  10. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1395.
  11. ^ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 2. — Leipzig, 1863. S. 675.