Янда

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ando
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Іншыя формы
Варыянт(ы) Ант, Энт, Яндзь
Зьвязаныя імёны Эндзель, Эндзінь, Янтаўт, Антавіт, Эндрык
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Янда»

Янда (Яндзь), Ант, Энт — мужчынскае імя.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Анда або Анта, пазьней Эндэ або Энтэ (Ando, Anto, Ende, Ente) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова анд- (ант-, энд-) паходзіць ад гоцкага *andja 'востры канец, пік'[2]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Эндзель (Андала), Эндзінь, Янтаўт, Антавіт, Эндрых (Андрых, Андрык). Адзначаліся германскія імёны Endil (Andela, Andala), Entin, Antolt, Antvit, Entrich (Endrichs, Andrich, Andricus).

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Ent[3].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Янъдиныхъ два кони гнедыхъ (12 сакавіка 1564 году)[4]; Andrzey Jandziewicz (20 лістапада 1604 году)[5]; Antowicz (1694 год)[6]; wioska Entyszki (1784 год)[7][a].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Антовічы (Antowicz) — літоўскі шляхецкі род зь Берасьцейскага ваяводзтва[16].

Яндовічы — літоўскі шляхецкі род[17].

Янты (Janta) гербу ўласнага — шляхецкі род Рэчы Паспалітай[18].

У XVI ст. існаваў маёнтак Яндавічы (Яндовичи) у Жамойцкім старостве[19].

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Таксама:
    • Янтант: Paweł Jantontowicz (1561 год)[8];
    • Яндвіл: Яндвілы (Jędwiłł) і Эндвілы (Endwiłł) гербу Адравонж — літоўскія шляхецкія роды[9][10];
    • Яндар (адзначалася старажытнае германскае імя Andahar[11]): dobra lenne wieczyste w woj. smoleńskim… Jandarowszczyzna (2 траўня 1659 году)[12], на гістарычнай Амсьціслаўшчыне існуе вёска Андраны;
    • Андрот (адзначалася старажытнае германскае імя Anterad[13]): Янъ Анъдротовичъ (1528 год)[14];
    • Андрым: Анъдримъ (1528 год)[15]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 102.
  2. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 52.
  3. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 41.
  4. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 249 (35) (1554—1568). — Vilnius, 2018. P. 307.
  5. ^ Lietuvos inventoriai XVII a. — Vilnius, 1962. P. 22.
  6. ^ Antroponimia Polski od XVI do końca XVIII wieku. T. 1: A—G. — Kraków, 2007. S. 140.
  7. ^ Ukmergės dekanato vizitacija 1784 m. Fontes Historiae Lituaniae. Wol. VIII. — Vilnius, 2009. P. 118.
  8. ^ Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 2. — Вильна, 1882. С. 120.
  9. ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 3. — Rzeszów, 2001. S. 227.
  10. ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 6. — Rzeszów, 2006. S. 119.
  11. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 103.
  12. ^ Metryka Litewska. Księga wpisów Nr. 131. — Warszawa, 2001. S. 198.
  13. ^ Naumann H. Altnordische Namenstudien. — Berlin, 1912. S. 18.
  14. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 161.
  15. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 164.
  16. ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 4. — Warszawa, 1936. S. 109.
  17. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Я, Згуртаваньне беларускай шляхты
  18. ^ Gajl T. Herby Szlacheckie Rzeczypospolitej Obojga Narodow. — Gdańsk, 2003. S. 278.
  19. ^ Спрогис И. Я. Географический словарь древней Жомойтской земли XVI столетия. — Вильна, 1888. С. 351.