Ярна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Arno
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Іншыя формы
Варыянт(ы) Ярань, Аран
Зьвязаныя імёны Арнольд
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Ярна»

Ярна, Ярань, Аран — мужчынскае імя.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Арын, Аран або Арна (Arin, Aran, Arno) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова арн- паходзіць ад стараверхненямецкага arn 'арол'[2]. Сярод ліцьвінаў бытавала імя Арнольд (Ярнольт), адзначалася германскае імя Arnold (Arnolt, Ernold). Апроч таго, існуе іменная аснова ар-, якая паходзіць ад гоцкага ara 'арол'[3].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Jarno (Ernus), Arnko, Jarnusz, Jarnołt (Jarnułt, Jernułt, Arnołt, Arnułt, Arnoldus, Arnaldus, Ernoldus)[4].

У Прусіі бытавала імя Arneke / Arnike[a] (1419, 1425 і 1437 гады)[6].

У Польшчы ў 1579 годзе адзначалася прозьвішча Jaroniewicz, у 1655 годзе — Jaroniowicz[7].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: villa dicta Jarinicze (11 чэрвеня 1407 году)[8]; Orany… Jarniew (1744 год)[9]; Aranowicz (1763 год)[10][b].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Арановічы (Aranowicz) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага ваяводзтва[13].

Яраневічы (Jaroniewicz) — літоўскі шляхецкі род[14][15].

Арановічы (Oranowicz) — літоўскі шляхецкі род з Ваўкавыскага павету[16].

З германскім (паўночнагерманскім) імём Arni (Arne) зьвязваюць назву вёскі Ярнева на гістарычнай Слонімшчыне[17].

Назву Араны маюць места на гістарычнай Троччыне, вёска на гістарычнай Ваўкавышчыне і гістарычная мясцовасьць ў Менску. У гістарычнай Прусіі існуюць вёскі Арнаў і Арнова.

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Адзначалася старажытнае германскае імя Arnihho[1], пазьнейшае Arnecke[5]
  2. ^ Таксама:
    • Амбар (адзначалася германскае імя Ambor[11]): паміж 1533 і 1535 гадамі ўпамінаўся дарсуніскі баярын Ян Амборавіч (Ян Омборович[12])

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 138.
  2. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 7.
  3. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 59.
  4. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 7—8, 278—279.
  5. ^ Heintze A. Die deutschen Familien-Namen, geschichtlich, geographisch, sprachlich. — Halle, 1903. S. 100.
  6. ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 13.
  7. ^ Antroponimia Polski od XVI do końca XVIII wieku. T. 2: H—Mą. — Kraków, 2009. S. 112.
  8. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 72.
  9. ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
  10. ^ Antroponimia Polski od XVI do końca XVIII wieku. T. 1: A—G. — Kraków, 2007. S. 140.
  11. ^ Ambor, Nordic Names
  12. ^ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 37.
  13. ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 4. — Warszawa, 1936. S. 110.
  14. ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 6. — Warszawa, 1936. S. 178.
  15. ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 6. — Rzeszów, 2006. S. 169.
  16. ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 9. — Warszawa, 1937. S. 173.
  17. ^ Рыдзевская Е. А. К варяжскому вопросу // Известия Академии наук СССР. Серия VII. № 7, 1934. С. 532.