Дань

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Dann
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Іншыя формы
Варыянт(ы) Дан
Зьвязаныя імёны Данейка, Данюш, Данар, Дангель
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Дань»

Дань, Дан — мужчынскае імя.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Дана бо Дэна, пазьней Дан (Dano, Denno, Dann) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова дан- (дэн-) паходзіць ад гоцкага *dans 'датчанін'[2] або стараангельскага denu 'даліна'[3]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Данейка (Дэнейка), Дангель (Дангела, Дзінгайла), Данар. Адзначаліся германскія імёны Danica (Denecke), Dengel, Danhari.

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Tan, Denhard[4]. Апроч таго, у Польшчы гістарычна бытавалі імёны Дан (Dan), Данайка (Danayko) і Даніш (Danisch)[5].

У Прусіі бытавалі імёны Danicke / Donike[a] (1302 год)[7], Dangele[b] (1384 год)[7].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Mattis Dane, der von Rangnithe (16 чэрвеня 1409 году)[9]; homines… Myczkonem Danyevycz (27 сакавіка 1507 году)[10]; Неменчинское волости Онтосорци люди на имя… Яцка Даневича (30 сьнежня 1514 году)[11]; Юреи Даневичъ[12], Воитько Даневичъ… Беинаръ Доневичъ[13] (1528 год); Гринь Доновичъ (23 сакавіка 1547 году)[14]; Maciey Daniewicz (1561 год)[15]; люди тяглые… на име Даня и сына его Миколая Даневича (7 траўня 1585 году)[16]; по братии оного Даня… от Даня… по Даню… тот Даны Воидилович (23 чэрвеня 1609 году)[17]; dom Lawfyna Daniewicza (1688 год)[18]; Ksawery Danowicz (7 лютага 1785 году)[19][c].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ёдкі-Даневічы — літоўскі шляхецкі род[26].

У XVI ст. існавала «ніва» Данішкі (Данишки) у Жамойцкім старостве[27].

На гістарычнай Полаччыне існуе вёска Данева.

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Адзначалася германскае імя Danica[6]
  2. ^ Адзначалася германскае імя Dengel[8]
  3. ^ Таксама:
    • Танбут: Tanbut- (XV—XVI ст. паводле выпісу XIX ст.)[20];
    • Танвід (адзначалася старажытнае германскае імя Danuid[21]): у 1576 годзе ўпамінаўся расенскі зямянін Якуб Тонвід[22];
    • Данат (адзначалася германскае імя Dannat[23]): Donat Jan Krzysztof (1700 год), Donnat Józef (5 траўня 1753 году)[24];
    • Данмонд: Donmond (1510 год)[25]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 401.
  2. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 93.
  3. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 64.
  4. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 32, 265.
  5. ^ Słownik staropolskich nazw osobowych. T. 1. — Wrocław, 1965—1967. S. 455, 457.
  6. ^ Jungfer J. Germanisches aus Spanien // Politisch-Anthropologische Monatsschrift für Praktische Politik, für Politische Bildung und Erziehung auf Biologischer Grundlage. Jahrgang 6. — Leipzig, 1908. S. 704.
  7. ^ а б Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 22.
  8. ^ Eule R. Germanische und fremde Personennamen als heutige deutsche Familiennamen // Festschrift zu dem fünfzigjährigen jubiläum des Friedrichs-realgymnasiums in Berlin. — Berlin, 1900. S. 58.
  9. ^ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. S. 184.
  10. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 3: 1501—1507. — Kraków, 1948. S. 726.
  11. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 261.
  12. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 70.
  13. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 102.
  14. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 234 (19) (1546—1548). — Vilnius, 2009. P. 95.
  15. ^ Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 2. — Вильна, 1882. С. 123.
  16. ^ Акты издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. 26. — Вильна, 1899. С. 130.
  17. ^ Jablonskis K. Lietuvių kultūra ir jos veikėjai. — Vilnius, 1973. P. 192.
  18. ^ Obst J. Rachunki miasta Wilna // Litwa i Ruś. Z. 7—9, 1913. S. 155.
  19. ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 384, 386.
  20. ^ Būga K. Apie lietuvių asmens vardus. — Vilnius, 1911. P. 33.
  21. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 401.
  22. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 1. ― Вильна, 1901. С. 73.
  23. ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1971. S. 224.
  24. ^ Pansevič V. Vilniaus miestiečių išsimokslinimas XVII—XVIII a. — Kaunas, 2017. P. 189, 218.
  25. ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 5. — Warszawa, 1936. S. 131.
  26. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Ё, Згуртаваньне беларускай шляхты
  27. ^ Спрогис И. Я. Географический словарь древней Жомойтской земли XVI столетия. — Вильна, 1888. С. 89.