Эльфрыдэ Елінэк
Эльфрыдэ Елінэк (па-нямецку: Elfriede Jelinek) (нарадзілася 20 кастрычніка 1946) — аўстрыйская пісьменьніца і драматург габрэйскага паходжаньня, якая піша пераважна на фэміністычныя тэмы.
Нарадзілася Елінэк у аўстрыйскім мястэчку Мюрцушлаг, яе бацька, габрэй, паходзіць з Чэхіі, а маці — зь Вены. Елінэк атрымала музычную адукацыю ў Венскай кансэрваторыі. Ейны літаратурны дэбют адбыўся ў 1967 годзе, калі яна выдала сваю першую кнігу паэзіі. Елінэк піша прозу, вершы і п'есы. Паводле рамана Елінэк «Піяністка» рэжысэр Міхаэль Ханэке зьняў фільм, які атрымаў Гран-пры на Канскім кінафэстывалі 2001 году. Сярод іншых твораў пісьменьніцы — раманы «Пажадлівасьць» (Lust) і «Каханкі» (Die Liebhaberinnen). У 2004 годзе Елінэк атрымала Нобэлеўскую прэмію ў галіне літаратуры «за музычныя плыні галасоў і контар-галасоў у яе раманах і п'есах, якія з выключнай моўнай стараннасьцю дэманструюць абсурднасьць грамадзкіх клішэ і іхнюю прыгнятальную сілу». Асноўныя тэмы ейнай творчасьці: жаночая сэксуальнасьць, вайна паміж жанчынай і мужчынам.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
- Афіцыйная хатняя старонка (па-нямецку)
- Нобэлеўскую прэмію за літаратуру атрымала аўстрыйка Эльфрыдэ Елінэк
| Ляўрэаты Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры ў 2001—2025 гадах | |
|---|---|
|
Відыядхар Сураджпрасад Найпал (2001) · Імрэ Кертэс (2002) · Джон Максвэл Кутзэе (2003) · Эльфрыдэ Елінэк (2004) · Гаралд Пінтэр (2005) · Архан Памук (2006) · Дорыс Лесінг (2007) · Жан-Мары Гюстаў лё Клезіё (2008) · Герта Мюлер (2009) · Марыё Варгас Льлёса (2010) · Тумас Транстрэмэр (2011) Поўны сьпіс · 1901—1925 · 1926—1950 · 1951—1975 · 1976—2000 · 2001—2025 |
|