Сянно

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Rubinbot (гутаркі | унёсак) у 02:16, 25 ліпеня 2012. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Сянно
Краявід места. Напалеон Орда, XIX ст.
Краявід места. Напалеон Орда, XIX ст.
Герб Сянна Сьцяг Сянна
Першыя згадкі: 1442
Горад з: 1777
Вобласьць: Віцебская
Раён: Сеньненскі
Насельніцтва: 7,6 тыс. (2008)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2135
Паштовы індэкс: 211117
Аўтамабільны код: 2
Геаграфічныя каардынаты: 54°48′ пн. ш. 29°42′ у. д. / 54.8° пн. ш. 29.7° у. д. / 54.8; 29.7Каардынаты: 54°48′ пн. ш. 29°42′ у. д. / 54.8° пн. ш. 29.7° у. д. / 54.8; 29.7
Сянно на мапе Беларусі
Сянно
Сянно
Сянно
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Сянно́, Се́нна[1] — места ў Беларусі, на беразе возера Сянно (Сеньненскае). Адміністрацыйны цэнтар Сеньненскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва 7,6 тыс. чал. (2008). Знаходзіцца 56 км на паўднёвы захад ад Віцебску, за 15 км ад чыгуначнай станцыі Бурбін (лінія Лепель — Ворша). Аўтамабільныя дарогі на Багушэўск, Чашнікі, Бешанковічы, Талачын, Коханаў.

Назва

Тапонім «Сянно» мае яснае сэнсавае значэньне і паходзіць ад слова «сена»[2]. Пра зьвязак з гэтым словам сьведчыць той факт, што ў канцы XIX — пач. XX стст. мясцовыя жыхары вымаўлялі назву места як Сенна або Сеннае[3].

Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Сянна

Згодна з сучаснымі энцыкляпэдычнымі даведнікамі[4][5] першы пісьмовы ўспамін пра Сенна датуецца 1534 годам, калі ў вайну Маскоўскай дзяржавы зь Вялікім Княствам Літоўскім паселішча занялі і спалілі ўсходнія акупанты (1535). Аднак сучаснае места афіцыйна[3][6] вядзе сваю гісторыю ад 1442 году, часоў кіраваньня вялікага князя Казімера.

У 1-й пал. XVI ст. Сенна атрымала статус мястэчка і належала адміністрацыйна да Віцебскага павету. У розныя часы мясьціна знаходзілася ў валоданьні Відніцкіх-Любецкіх, Сеньненскіх-Грыбоўскіх, Курчаў, Сапегаў, Агінскіх, Серакоўскіх.

У 1609 Яўстах Курч збудаваў у Сеньне мураваны касьцёл[4]. У 1613 Леў Сапега запрасіў сюды манахаў-францішканаў, якія адкрылі пры кляштары школу для бедных[7]. За часамі Трынаццацігадовай вайны (16541667) у 1658 маскоўскія захопнікі зьнішчылі аддзелы мясцовых жыхароў, якія на чале з Я. Юндзілам вялі партызанскую вайну супраць акупантаў. 28 чэрвеня 1772 распачаліся 3-дзённыя ўрачыстасьці асьвячэньня новага касьцёла, змураванага ў стылі барока.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Сенна апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Аршанскай правінцыі. У 1777 паселішча атрымала статус места і зрабілася цэнтрам павету Магілёўскай губэрні (17731777 і з 1802), намесьніцтва (17781796) і Беларускай губэрні (17961802). 16 жніўня 1781 адбылося зацьверджаньне гербу Сянна «ў зялёным полі дзьве скрыжаваныя залатыя касы»[8]. У 1778 тут пачала дзейнічаць паштовая кантора, а ў 1883 — тэлеграф. У 1867 на месцы драўлянай царквы збудавалі мураваны сабор Сьв. Мікалая.

1 студзеня 1919 згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Сенна ўвайшло ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала места разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 Сенна вярнулі БССР, дзе яно зрабілася цэнтрам раёну Віцебскай акругі (з 1938 — Віцебскай вобласьці). У Другую Сусьветную вайну з 5 ліпеня 1941 да 25 чэрвеня 1944 места знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 17 верасьня 1962 савецкія ўлады злачынна ўзарвалі выдатны помнік архітэктуры — касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы[9]. 20 студзеня 2006 адбылося афіцыйнае зацьверджаньне гістарычнага гербу Сянна[10].

Геаграфія

Сянно стаіць на 2 марэнавых узвышшах, падзеленых з поўначы на поўдзень аднайменным возерам.

Насельніцтва

  • XIX стагодзьдзе: 1847 — 1730 чал.; 1867 — 2418 чал., зь іх 305 каталікоў, 2 пратэстанты і 1469 юдэяў; 1880 — 2996 чал. (1551 муж. і 1445 жан.), у тым ліку 1380 праваслаўных, 826 каталікоў, і 1290 юдэяў[11]; 1898 — 5712 чал. (2850 муж. і 2862 жан.), зь іх 1529 праваслаўных, 461 каталік, 2100 юдэяў і інш. веры[12]
  • XX стагодзьдзе: 1907 — 4245 чал., зь іх 660 праваслаўных, 150 каталікоў, 35 стараабраднікаў, 3400 юдэяў[13]; 1917 — 4540 чал.; 1926 — 5509 чал. (зь ix 59,6% пісьменных); 1939 — 4,3 тыс. чал.; 1959 — 5,4 тыс. чал.; 1970 — 5,3 тыс. чал.[5]; 1991 — 9,0 тыс. чал.[14]; 1994 — 9,7 тыс. чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2000 — 8,9 тыс. чал.[5]; 2006 — 8,1 тыс. чал.[15]; 2007 — 7,9 тыс. чал.; 2008 — 7,6 тыс. чал.

Адукацыя

У месьце працуюць 2 агульнаадукацыйныя школы і школа-інтэрнат, першая школа-фабрыка ў Беларусі, музычная школа, спартовая школа, цэнтар пазакляснай i пазашкольнай работы, 3 сады-ясьлі.

Культура

Дзейнічае раённы дом культуры, дом рамёстваў, дзіцячая бібліятэка і бібліятэка для дарослых.

Мас-мэдыя

Выдаецца раённая газэта «Голас Сенненшчыны».

Забудова

Праект сучаснага плянаваньня Сянна распрацавалі ў 1968 у Віцебскіх абласных праектавых майстэрнях. На месцы старога адміністрацыйнага цэнтру сфармаваўся новы. Гандлёвы цэнтар разьмяшчаецца на вул. Кастрычніцкай. Асноўныя жыллёвыя забудовы канцэнтруюцца ў раёнах вуліцаў Назарэнка, Кастрычніцкай i iнш. Прамысловая зона — у заходняй частцы места.

Вуліцы і пляцы

Цяперашняя назва Гістарычная назва
Кастрычніцкая вуліца Ветраная вуліца
Пралетарская вуліца Бешанковіцкая вуліца[16]

Эканоміка

Прадпрыемствы будаўнічых матэрыялаў, лясной, дрэваапрацоўчай, лёгкай, харчовай прамысловасьці.

Найменьне прадпрыемства Індэкс, паштовы адрас, тэлефон, факс Прозьвішча, імя, імя па бацьку дырэктара, тэлефон
Прыватнае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Сеньненскі камбінат каапэратыўнай прамысловасьці»
(ПУП «Сеньненскі камбінат каапэратыўнай прамысловасьці»)
211120 м. Сянно,
вул. Пралетарская, 3
Хвошч Марыя Мікалаеўна
тэл.: 8-(02-135)-4-19-46
Адкрытае акцыянэрнае таварыства «Сеньненскі льнозавод»
(ААТ «Сеньненскі льнозавод»)
211120 м. Сянно,
вул. Заводзкая, 36
тэл./факс: 8-(02-135)-4-11-78
Уласевіч Барыс Барысавіч
тэл.: 8-(02-135)-4-11-75

Транспарт

Празь Сянно праходзяць аўтамабільныя дарогі Р25 (Віцебск — Сянно), Р86 (траса М8 — Багушэўск — Мядзел) і Р113 (Сянно — Вушачы).

Мескія і прымескія пасажырскія перавозкі ажыцьцяўляе ААТ «АТП № 20» места Сянно.

Турыстычная інфармацыя

Працуе Сеньненскі краязнаўчы музэй. Спыніцца можна ў мескай гасьцініцы.

Выдатныя мясьціны

Побач зь Сянном знаходзіцца гарадзішча жалезнага веку.

  • Адміністрацыйны будынак (пач. ХІХ ст.)
  • Кляштар францішканаў (XVII ст.)
  • Могілкі габрэйскія

У наш час у Сяньне збудавалі праваслаўную царкву Сьв. Мікалая і каталіцкая капліцу Найсьв. Тройцы.

Страчаная спадчына

  • Касьцёл Найсьв. Тройцы і кляштар дамініканаў (XVIII ст.)
  • Царква Покрыва Прасьв. Багародзіцы
  • Царква Сьв. Мікалая (1853)
  • Сынагога (ХІХ ст.)

Вядомыя асобы

Крыніцы

  1. ^ Сенна // Смоліч А. Географія Беларусі. — Вільня: Друкарня «Віленскага Выдавецтва» Б. А. Клецкіна, 1922. С. 283.
  2. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 341.
  3. ^ а б Сенненскія далягляды // «Народная газета» № 120 (5283), 30 чэрвеня 2010.
  4. ^ а б Васіль Удальцоў. Сянно // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 652.
  5. ^ а б в Васіль Удальцоў. Сянно // ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 479.
  6. ^ Гісторыя Сеньненшчыны (рас.). Сенненский районный исполнительный комитетПраверана 21 ліпеня 2011 г.
  7. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 462.
  8. ^ Сянно // Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998.
  9. ^ Франц Сіўко. Адноўленая парафія ў Сянно // «Ave Maria» № 9—10 (88—89), 2002.
  10. ^ Указ президента Республики Беларусь от 20 января 2006 г. №36 «Об утверждении официальных геральдических символов административно-территориальных и территориальных единиц Витебской области».
  11. ^ Sienno // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom X: Rukszenice — Sochaczew. — Warszawa, 1889. S. 566.
  12. ^ Сенно // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
  13. ^ Сянно. Прыдзвінскі крайн: Гісторыя і сучаснасцьПраверана 21 ліпеня 2011 г.
  14. ^ Сенно // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
  15. ^ Сенно // Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.
  16. ^ “Раёнка” запрашае ў віртуальную экскурсію па старажытных вуліцах Сянна. Голас СенненшчыныПраверана 5 ліпеня 2012 г.
  17. ^ Прамысловасьць (рас.). Сенненский районный исполнительный комитетПраверана 21 ліпеня 2011 г.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Сянносховішча мультымэдыйных матэрыялаў