Вулканоід

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Вулкано́іды — гіпатэтычныя астэроіды, якія могуць мець арбіту ў дынамічна стабільнай зоне паміж 0,08 і 0,21 а. а. ад Сонцы, усярэдзіне арбіт Мэркурыя. Назва паходзіць ад гіпатэтычнай плянэты Вулкан, якую беспаспяхова шукалі астраномы 18 ст. для тлумачэньня залішняй прэцэсіі пэрыгелія Мэркурыя. Пасьля высьвятлілася, што анамальная арбіта Мэркурыя зьяўляецца эфектам, які тлумачыцца агульнай тэорыяй рэлятыўнасьці.

Вулканоіды дагэтуль не былі выяўленыя, нягледзячы на шматлікія пошукі з дапамогай наземных тэлескопаў і нядаўнія пошукі, якія правяла НАСА з выкарыстаньнем паветраных суднаў для палётаў на вялікай вышыні F-18 і субарбітальных ракет Black Brant. Пошукі было надзвычай складана праводзіць з-за яркасьці Сонцы. Калі вулканоmды і існуюць, то мяркуецца, што іх дыяметр не перавышае 60 км з-за меркаванага альбеда, паколькі буйнейшыя аб'екты былі бы выяўленыя раней.

Тым не менш, лічыцца, што вулканоіды могуць існаваць, паколькі пошукавы раён гравітацыйна стабільны. Акрамя таго, сьпярэшчаная кратэрамі паверхня Мэркурыя можа азначаць, што папуляцыя вулканоідаў, верагодна, існавала на самой раньняй стадыі фармаваньні Сонечнай сыстэмы. Для будучых пошукаў вулканоідаў, хутчэй за ўсё, будуць выкарыстаныя невялікія тэлескопы касьмічнага базаваньня, здольныя весьці назіраньня за калясонечнымі абласьцямі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]