Вэлколінец
| Вэлколінец | |
|---|---|
| Vlkolínec* | |
| Сусьветная спадчына ЮНЭСКО | |
|
|
|
| Уваход у вёску Вэлколінец
|
|
| Краіна | Славаччына |
| Тып | культурны |
| Крытэры | iv, v |
| Спасылка | 622 |
| Рэгіён** | Эўропа і Паўночная Амэрыка |
| Гісторыя ўключэньня | |
| Уключэньне | 1993 (17 сэсія) |
| * Назва ў афіцыйным сьпісе па-ангельску ** Рэгіён паводле клясыфікацыі ЮНЭСКО |
|
Вэлколінец (па-славацку: Vlkolínec) — жывапісная вёска ў Жылінскім краі Славаччыны, цяпер частка горада Ружамбэрака, якая зьяўляецца тыповым узорам народнай архітэктуры паўночных Карпатаў. Плошча складае 7,97 км², а насельніцтва — 35 чалавек.
Першыя згадкі пра Вэлколінец адносяцца да 1376, а ў 1882 вёска была адміністрацыйна ўключана ў склад суседнягя горада Ружамбэрак. Вёска з 1977 уваходзіць у сьпіс дзесяці этнаграфічных вёсак — музэяў народнай архітэктуры Славаччыны, а з 1993 як найбольш цэльны яе ўзор была ўключана ў сьпіс Сусьветнай спадчыны UNESCO па крытэрах iv і v.
Вэлколінец прадстаўляе тыповую для Цэнтральнай Эўропы вёску з царквой, званіцай і школай 1860 году пабудовы ў цэнтры паселішча, забудаваную больш за 45 драўлянымі хатамі з чарапічным пакрыцьцём дахаў, якія маюць па два-тры пакоі. Хоць драўляная званіца, якая прымыкае да школы, адносіцца да 1770 году, царква Багародзіцы, пабудаваная ў барочным стылі, была збудаваная толькі ў 1875.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Вэлколінец — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Аб’екты сусьветнай спадчыны UNESCO ў Славаччыне | ||
|---|---|---|
| Культурныя |
Гістарычны цэнтар Банскай Шцьяўніцы і прамысловыя помнікі ў яго ваколіцах
Левача, Сьпіскі замак і зьвязаныя культурныя помнікі: Левача · Сьпіскі замак · Сьпіская капітула і сабор Сьв. Мартына · Сьпіске Падградзе · Дрэвэнік · Жэгра
Вэлколінец
Меская рэзэрвацыя помнікаў Бардзеёва
|
|
| Прыродныя | ||
| 1 з Вугоршчынай 2 з Украінай і Нямеччынай | ||