Гердзіла
Гердзіла лац. Gierdziła / Hierdziła | |
Gardila | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Gerd + суфікс з элемэнтам -л- (-l-) |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Гардзель, Гірдыла, Гердзель, Гердуль, Гірдзель |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Гердзіла» |
Гердзіла (Гірдыла, Гардзель, Гердзель, Гердуль, Гірдзель) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў
Гардзіла, пазьней Гертыль (Gardila, Gertil[1]) — імя германскага пахожаньня[2]. Іменная аснова -гард- (-герд-, -герт-) (імёны ліцьвінаў Альгерд, Мундыгерд, Тэўтыгерд; германскія імёны Algardus, Mundgerd, Teutgerdis) паходзіць ад гоцкага gairdan 'падпяразваць' (пераноснае 'ахоўваць'), garda 'агароджа' (пераноснае 'ахова, бясьпека')[3].
У Польшчы ў XVI—XVIII стагодзьдзях адзначаліся прозьвішчы Gardyła, Gardela, Gardziel, Gardel[4].
У Польшчы адзначаецца прозьвішча Кердэлевіч (Kierdelewicz)[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Girdilo (Хроніка Прускай зямлі)[6]; Girdylo Litwin (Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсёй Русі); Gerdilo (1592 год)[7]; Stanislaus Gierdul (XVII ст.)[8]; po zdrajcy ur. Piętrze Girdziele (18 сакавіка 1658 году)[9]; Kerdel (10 кастрычніка 1683 году)[10]; dwór Gierdzieliszki (1782—1783 гады)[11].
Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Гердзіла (Гірдзіла) — баярын з прынёманскай Скаловіі (азначаны Мацеем Стрыйкоўскім як ліцьвін), які ўпамінаецца ў Хроніцы Прускай зямлі пад 1285 годам
- Іван Кірдзель — жыхар мястэчка Капцэвічаў (Полацкае ваяводзтва), які ўпамінаецца ў 1691 годзе[12]
- Міхаіл, Астап і Ян Гардзелі — жыхары вёскі Куксаў (Полацкае ваяводзтва), якія ўпамінаюцца ў 1756 годзе[13]
- Мацей Гардзулевіч — селянін-удзельнік нацыянальна-вызвольнага паўстаньня, забіты ў 1864 годзе расейскімі карнікамі[14]
Гардзелі — парафіяне касьцёла ў Забелі (Полацкі дэканат) на 1798 год[15].
Гертэлі (Gertel) гербу Газдава — літоўскі шляхецкі род[16].
Гірдылы (Girdyłło) — літоўскі шляхецкі род[17].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Reichert H. Die deutschen Familiennamen: nach breslauer quellen des 13. und 14. Jahrhunderts. — Breslau, 1908. S. 58.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 599, 989.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Antroponimia Polski od XVI do końca XVIII wieku. T. 1: A—G. — Kraków, 2007. S. 545.
- ^ Walkowiak J. B. Litewskie nazwiska Polaków: słownik etymologiczno-frekwencyjny. — Poznań, 2019. S. 168.
- ^ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 1. — Leipzig, 1861. S. 148.
- ^ Schütz C. Historia rerum Prussicarum. — Zerbst, 1592. P. 53.
- ^ Sinkevičiūtė D. Dėl lietuvių dvikamienių asmenvardžių kamieno gerd- autentiškumo // Baltistica. T. 52, Nr. 1 (2017). P. 143.
- ^ Metryka Litewska. Księga wpisów Nr. 131. — Warszawa, 2001. S. 63.
- ^ Klaipėdos miesto ir valsčiaus evangelikų liuteronų bažnyčių vizitacijų 1676—1685 m. dokumentai. — Klaipėda, 2009. P. 229.
- ^ Breslaujos dekanato vizitacija 1782—1783 m. Fontes Historiae Lituaniae, vol. VII. — Vilnius, 2008. P. 92.
- ^ Яўген Анішчанка, Иванск инвентарь 1691 г. в Полоцком воеводстве, Архіў гісторыка Анішчанкі, 29 сакавіка 2017 г.
- ^ Яўген Анішчанка, Пуща описание имения 1756 г. Полоцкое воеводство, Архіў гісторыка Анішчанкі, 5 ліпеня 2017 г.
- ^ Год 1863. Смяротныя прысуды. Раздзел 3. Спіс палітычных злачынцаў, страчаных у губернях: Віленскай, Ковенскай, Гарадзенскай, Менскай, Віцебскай, Магілёўскай і Аўгустоўскай ад часу выбуху на Літве паўстання да 1 кастрычніка 1864 г., Сьвіслацкія аркушы — Кастусь Каліноўскі — Бібліятэка
- ^ Яўген Анішчанка, Забель костел список прихожан 1798 г., Архіў гісторыка Анішчанкі, 5 студзеня 2016 г.
- ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 6. — Rzeszów, 2006. S. 136.
- ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 5. — Warszawa, 1936. S. 289.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)