Гілары Клінтан
| Гілары Клінтан | |
Hillary Clinton |
|
| Сэнатар ад штату Нью-Ёрк | |
|---|---|
| 3 студзеня 2001 — цяперашні час | |
| Прэзыдэнт: | Джордж Ўокер Буш |
| Папярэднік: | Дэніэл Моніхэн |
| Першая лэдзі ЗША | |
| 20 студзеня 1993 — 20 студзеня 2001 | |
| Прэзыдэнт: | Біл Клінтан |
| Папярэднік: | Барбара Буш |
| Наступнік: | Лора Буш |
| Асабістыя зьвесткі: | |
| Нарадзілася: | 26 кастрычніка 1947 |
| Нацыянальнасьць: | |
| Партыя: | Дэмакратычная партыя ЗША |
| Муж: | Біл Клінтан |
| Рэлігія: | мэтадызм |
Гі́лары Дыя́на Ро́дэм Клі́нтан (па-ангельску: Hillary Diane Rodham Clinton); нар. 26 кастрычніка 1947 г. у Чыкага) — амэрыканскі палітык, сэнатар ЗША ад штата Нью-Ёрк з 2001 г. Чалец Дэмакратычнай партыі ЗША. Першая лэдзі ЗША у 1993—2001 у часы 42-га прэзыдэнта ЗША Біла Клінтана. Нароўні са сваім асноўным канкурэнтам Баракам Абамай, да канца папярэдняй выбарчай кампаніі да лістапада 2008 года, Гілары прэтэндуе на статус галоўнага кандыдата ў Прэзыдэнты ЗША ад Дэмакратаў.
Зьмест |
Палітычная кар'ера [рэдагаваць]
Упэўнена выйграўшы пераабраньне ў Сэнат ЗША ў лістападзе 2006 г., Гілары Клінтан лічыцца адным з фаварытаў прэзыдэнцкай кампаніі 2008 г., і ўжо абвясьціла аб сваім удзеле ў ёй. Па меркаваньню шматлікіх, Гілары Клінтан зьяўляецца самой уплывовай гаспадыняй Белага дому ў гісторыі Злучаных Штатаў. Яна амбіцыйная жанчына, добра ўсьведамляючая сваю кампэтэнцыю і сваю значнасьць. Сябры Гілары падкрэсьліваюць яе амбітнасьць і яе энэргічную мэтанакіраванасьць: «Яна ведае, чаго жадае і як гэтага можна дамагчыся». Яе лічаць інтэлігентнай, спакойнай і больш абачлівай у выбары слоў у параўнаньні з мужам. Тыя, хто ведае яе бліжэй, шануюць яе досьціп і пачуцьцё гумару. Яна дзіўна можа пераймаць іншым людзям. Гілары Клінтан незалежная і ў фінансавым сэнсе. У 1990 годзе яе гадавы прыбытак склаў 190 000 даляраў, у 1993 ужо 250 000 даляраў, губэрнатарскі прыбытак яе мужа — 35 000 даляраў у год. Грашыма ў сям'і распараджаецца яна. У яе ёсьць акцыі шэрагу крам «Wal-Mart», канфэкцыйнай фірмы «Ліз Клібарн» і іншых прадпрыемстваў.
Перадвыбарная кампанія 2008 [рэдагаваць]
Пасьля афіцыйнага пачатку прэзыдэнцкай гонкі ўвосень 2007 года, Гілары зьяўлялася адным з самых вядомых публіцы кандыдатаў на пост прэзыдэнта ЗША і карысталася значнай падтрымкай выбарнікаў-дэмакратаў. Пры падтрымцы свайго мужа Біла Клінтана, а таксама велізарных капіталаўкладаньняў у рэкляму (звыш 5,3 млн даляраў ЗША да студзеня 2008), Гілары займала вядучае месца ў рэйтынгах і апытаньнях выбарнікаў. Аж да лістапада 2007 года за яе былі гатовыя аддаць свой голас 40 % усіх выбарнікаў левага і дэмакратычна-лібэральнага толку. Але сытуацыя рэзка зьмянілася ў канцы 2007 года, калі шматлікія выбарнікі пачалі падазраваць пару і ўсю сыстэму ЗША у непатызму, мафіёзнаму засільлю вузкага круга буйнага капіталу. У выніку зьезд фракцый у Аёве 3 студзеня 2007 года выявіў жаданьне выбарнікаў бачыць зьмены і новыя асобы ў палітыцы. Гілары набрала ўсяго 29 % галасоў дэмакратаў, саступіўшы Эдвардсу (30 %) і Абаме (38 %). Пасьля гэтага яна вырашыла адначасова зьмякчыць свой тачоны вобраз зімнай і ашчаднай лэдзі на мякчэйшы ў эмацыйным пляне з дапамогай прысутнасьці дачкі, эмацыйных момантаў, дзе ў яе нават выступілі сьлёзы. Тым ня менш, як паказваюць апытаньні сярод жанчын-выбарнікаў большасьць ізноў-ткі падтрымліваюць Абаму (35 %), а не Клінтан (30 %).
На праймэрыз, у пачатку 2008, Гілары ўпэўнена перамагае ў штатах Агаё і Род-Айлэнд Барака Абаму і з малаважнай перавагай у штаце Тэхас, але прайгравае Абаме ў штатах Місысыпі і Вэрмант.
22 красавіка 2008 года Клінтан атрымлівае важную перамогу на праймэрыз у штаце Пэнсільванія.
Выняткі [рэдагаваць]
- Нават у часы халоднай вайны, калі Савецкі Саюз нацэліў на нас тысячы ракет, мы не спынялі дыялёгу, і такім чынам перамаглі. Таму адной з маіх прыярытэтных задач, калі я стану прэзыдэнтам, будзе вярнуць прыхільнасьць ў сьвеце.
- Амэрыка перамагла ва ўсіх апошніх войнах ад Другой сусьветнай да халоднай, і наперадзе ў яе толькі новыя перамогі.
- 7 студзеня 2008 Х.Клінтан узгадала выказваньне Дж. Буша аб тым, што ён паглядзеў у вочы прэзыдэнта РФ Уладзімера Пуціна і ўбачыў у іх душу, перадае Reuters. «Я бы нагадала яму, што Ў.Пуцін быў супрацоўнікам КДБ. У яго па азначэньню ня можа быць душы», — заявіла кандыдат у прэзыдэнты.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Гілары Клінтан — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйны прадвыбарны сайт (анг.)
- Афіцыйны сайт сэнатара Х. Клінтан (анг.)
- Афіцыйная біяграфія Першай Лэдзі ЗША (анг.)