Кіеўскі вітамінны завод

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Каардынаты: 50°29′27″ пн. ш. 30°27′42″ у. д. / 50.49083° пн. ш. 30.46167° у. д. / 50.49083; 30.46167

«Кіеўскі вітамінны завод»
укр. «Київський вітамінний завод»
Тып акцыйнае таварыства
Дэвіз Якасьць без кампрамісаў
Заснаваная 5 сьнежня 1944 (79 гадоў таму)
Заснавальнікі Міністэрства харчовай прамысловасьці Ўкраінскай ССР
Уласьнікі кіпрскія холдынгі «Пінкрым» (28%), «Плэйсайд» і «Пэсцына» (па 24%), «Палмсайд» (23%)[1]
Краіна Украіна
Разьмяшчэньне Кіеў
Адрас Падольскі раён, мікрараён Куранёўка, Капылоўская вул., д. 38[2]
Ключавыя фігуры Уладзімер Цяляўскі (кіраўнік)[3]
Галіна прамысловасьць
Прадукцыя вітамін, лекі, харчовы дадатак
Абарачэньне 3,037 млрд грыўняў (2021 год; 111,3 млн $)[1]
Апэрацыйны прыбытак 206,4 млн грыўняў (2021 год; 7,567 млн $)
Чысты прыбытак 168,2 млн грыўняў (2021 год; 6,168 млн $)
Лік супрацоўнікаў 922 (2022 год)
Аўдытар «Арама» (2022 год)[4]

«Кіеўскі вітамінны завод» — фармацэўтычнае прадпрыемства Ўкраіны, заснаванае ў сьнежні 1944 году ў якасьці «Кіеўскага вітамінна-сокавага заводу».

На 2023 год выпускаў звыш 100 лекаў і 20 харчовых дадаткаў[5]. Лекавыя рэчывы атрымлівалі ад пастаўнікоў з Паўднёва-Ўсходняй Азіі і краінаў Эўропы, у тым ліку з Брытаніі, Нямеччыны, Францыі, Чэхіі і Швайцарыі[6]. Меў уласную лябараторыю нагляду за якасьцю. Ва Ўкраіне працавала 24 абласныя прадстаўніцтвы. Яшчэ два прадстаўніцвы дзейнічалі за мяжой у Казахстане (Алматы) і Малдове (Кішынёў)[2]. Дадаткова лекі заводу мелі ўлік у яшчэ трох краінах Азіі — Кыргыстане, Таджыкістане і Ўзбэкістане, а таксама ў Латвіі і Марока[7].

Вырабы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 2023 год «Кіеўскі вітамінны завод» вырабляў:

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

5 сьнежня 1944 году Міністэрства харчовай прамысловасьці Ўкраінскай ССР выдала Загад № 375, паводле якога пачаў дзейнічаць «Кіеўскі вітамінна-сокавы завод». Яго падпарадкавалі трэсту «Укрвітамінпрам». Ад пачатку выпускалі вітаміны А (рэтынол), Б1 (тыямін), Б2 (рыбафлямін), Ц (аскарбінавая кісьля) і Д2 (эргакальцыфэрол) у выглядзе дражэ. У 1954 годзе прадпрыемства перайменавалі ў «Кіеўскі вітамінны завод». На ім асвоілі вытворчасьць сынтэтычнага вітаміну Д3 (холекальцыфэрол) у выглядзе алейнага канцэнтрату для жывёлагадоўлі. Прадпрыемства падпарадкавалі Галоўнай управе кансэрвавай прамысловасьці Міністэрства прамысловасьці харчовых тавараў УССР. У 1958 годзе наладзілі вытворчасьць сынтэтычнага вітаміну Е (такафэрол), якая стала першай у Савецкім Саюзе. У 1964 годзе асвоілі вытворчасьць сухога прэпарату «Відэін Д3» для вэтэрынарыі. У 1976 годзе завод улучылі ў створанае Кіеўскае вытворчае хіміка-фармацэўтычнае аб’яднаньне «Дарніца». У 1978-м пачалі выпуск таблетак аскарбінавай кісьлі[22].

У 1994 годзе «Кіеўскі вітамінны завод» пераўтварылі ў закрытае акцыйнае таварыства. У 1999 годзе запусьцілі ўчастак цьвёрдых жэлатынавых капсулаў і хуткараспушчальных (шыпучых) таблетак. Пры гэтым стварылі анатітычную лябараторыю нагляду за якасьцю лекаў на ўзроўні міжнародных патрабаваньняў. У 2002 годзе адчынілі ўчастак мяккіх жэлатынавых капсулаў. У 2006 годзе запусьцілі ўчастак пакрыцьця таблетак абалонкай і стварылі лябараторыю мікрабіялягічнага нагляду. Харчовыя дадаткі заводу атрымалі ад Латвійскага цэнтру сэртыфікацыі пасьведчаньне адпаведнасьці Правілам аб гігіене харчовых прадуктаў паводле Пастановы Эўрапейскага Парлямэнту ад 29 красавіка 2004 году № 852[22]. У 2006 годзе каля 90 % вытворчасьці прыпадала на вітаміны. За 2005—2011 гады распрацавалі і пачалі вытворчасьць звыш 50 лекаў ад хваробаў сэрца і нэрваў, плоцевых органаў і страўніка, вачэй і крывяносных судзінаў. Наладзілі замежныя пастаўкі ў Казахстан, Таджыкістан і Малдову[23].

1 студзеня 2008 году прадпрымства пераўтварылі ў адкрытае акцыйнае таварыства[22]. У 2011 годзе «Кіеўскі вітамінны завод» адкрыў сваё першае замежнае прадстаўніцтва. Яго разьмясьцілі ў Беларусі па праспэкце Дзяржынскага, д. 104 у Менску. Дагэтуль вітаміны і вэтэрынарныя прэпараты, лекі і харчовыя дадаткі прадавалі праз распаўсюднікаў[24]. У 2018 годзе запусьцілі вытворчасьць вочных кропляў і сыропаў[22]. На 2020 год уласьнікам 4-х холдынгаў, якім належаў завод і якія месьціліся па адным адрасе ў Нікасіі (Кіпр)[25], быў канадзскі грамадзянін Мартын Максім[26]. На канец 2021 году сярод 922 супрацоўнікаў 48 % (445) прыпадала на вытворчы пэрсанал, 39 % (363) — на аддзел збыту і 10 % (96) — на кіраўніцтва[1]. У студзені 2023 году Менскі гарадзкі выканаўчы камітэт прыняў заяву аб закрыцьці прадстаўніцтва ад кіраўніцтва «Кіеўскага вітаміннага заводу»[24].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Уладзімер Цяляўскі, Тацяна Паўленка. Фінансавая справаздачнасьць згодна МСФС за 2021 год (укр.) // АТ «Кіеўскі вітамінны завод», 29 чэрвеня 2022 г. Праверана 21 сакавіка 2023 г.
  2. ^ а б Кантакты (укр.) // АТ «Кіеўскі вітамінны завод», 2023 г. Праверана 21 сакавіка 2023 г.
  3. ^ Прывітаньне (укр.) // АТ «Кіеўскі вітамінны завод», 2023 г. Праверана 21 сакавіка 2023 г.
  4. ^ Віктар Лех. Справаздача незалежнага аўдытара датычна фінансавай справаздачнасьці за 2021 год (укр.) // АТ «Кіеўскі вітамінны завод», 30 чэрвеня 2022 г. Праверана 21 сакавіка 2023 г.
  5. ^ Аб прадпрыемстве (укр.) // АТ «Кіеўскі вітамінны завод», 2023 г. Праверана 21 сакавіка 2023 г.
  6. ^ Вытворчасьць і якасьць (укр.) // АТ «Кіеўскі вітамінны завод», 2023 г. Праверана 21 сакавіка 2023 г.
  7. ^ Экспарт (укр.) // АТ «Кіеўскі вітамінны завод», 2023 г. Праверана 21 сакавіка 2023 г.
  8. ^ Ангіялёгія (укр.) // АТ «Кіеўскі вітамінны завод», 2023 г. Праверана 21 сакавіка 2023 г.
  9. ^ Вітаміны (укр.) // АТ «Кіеўскі вітамінны завод», 2023 г. Праверана 21 сакавіка 2023 г.
  10. ^ Супрацьвірусныя прэпараты (укр.) // АТ «Кіеўскі вітамінны завод», 2023 г. Праверана 21 сакавіка 2023 г.
  11. ^ Гастраэнэралёгія (укр.) // АТ «Кіеўскі вітамінны завод», 2023 г. Праверана 21 сакавіка 2023 г.
  12. ^ Кардыялёгія (укр.) // АТ «Кіеўскі вітамінны завод», 2023 г. Праверана 21 сакавіка 2023 г.
  13. ^ Мэтабалічныя прэпараты (укр.) // АТ «Кіеўскі вітамінны завод», 2023 г. Праверана 21 сакавіка 2023 г.
  14. ^ Нэўралёгія (укр.) // АТ «Кіеўскі вітамінны завод», 2023 г. Праверана 21 сакавіка 2023 г.
  15. ^ Афтальмалёгія (укр.) // АТ «Кіеўскі вітамінны завод», 2023 г. Праверана 21 сакавіка 2023 г.
  16. ^ Паразыталёгія (укр.) // АТ «Кіеўскі вітамінны завод», 2023 г. Праверана 21 сакавіка 2023 г.
  17. ^ Пэдыятрыя (укр.) // АТ «Кіеўскі вітамінны завод», 2023 г. Праверана 21 сакавіка 2023 г.
  18. ^ «Дыфенін» (укр.) // АТ «Кіеўскі вітамінны завод», 2023 г. Праверана 21 сакавіка 2023 г.
  19. ^ Рэўматалёгія (укр.) // АТ «Кіеўскі вітамінны завод», 2023 г. Праверана 21 сакавіка 2023 г.
  20. ^ Гінэкалёгія (укр.) // АТ «Кіеўскі вітамінны завод», 2023 г. Праверана 21 сакавіка 2023 г.
  21. ^ Уралёгія (укр.) // АТ «Кіеўскі вітамінны завод», 2023 г. Праверана 21 сакавіка 2023 г.
  22. ^ а б в г Гісторыя (укр.) // АТ «Кіеўскі вітамінны завод», 2023 г. Праверана 21 сакавіка 2023 г.
  23. ^ Вырабы (укр.) // АТ «Кіеўскі вітамінны завод», 2023 г. Праверана 21 сакавіка 2023 г.
  24. ^ а б Яшчэ дзьве ўкраінскія кампаніі закрылі прадстаўніцтвы ў Беларусі // Партал «Наша ніва», 12 лютага 2023 г. Праверана 21 сакавіка 2023 г.
  25. ^ Уладзімер Цяляўскі. Гадавая інфармацыя эмітэнта каштоўных папераў за 2021 год (укр.) // АТ «Кіеўскі вітамінны завод», 30 чэрвеня 2021 г. Праверана 21 сакавіка 2023 г.
  26. ^ Уладзімер Цяляўскі. Паведамленьне (пра зьмяненьне памеру пакета акцыяў акцыянэраў, холдынг «Пінкрым») (укр.) // АТ «Кіеўскі вітамінны завод», 28 ліпеня 2020 г. Праверана 21 сакавіка 2023 г.