Лідзія Ярмошына

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Лідыя Ярмошына»)
Лідзія Ярмошына
Кіраўніца ЦВК РБ
6 сьнежня 1996 — 13 сьнежня 2021
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Сяргей Сідорскі
Папярэднік: Аляксандар Абрамовіч
Наступнік: Ігар Карпенка
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася: 29 студзеня 1953(1953-01-29) (71 год)
Слуцак, Менская вобласьць, Беларуская ССР, СССР
Дзеці: сын
Адукацыя: юрыдычны факультэт Калінінградзкага ўнівэрсытэту (1975)
Узнагароды:
ордэн Айчыны III ступені ордэн Пашаны
Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь

Лі́дыя Міха́йлаўна Ярмо́шына (нар. 29 студзеня 1953, Слуцак) — дзяржаўная дзяячка рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі, прызначаная 6 сьнежня 1996 году Аляксандрам Лукашэнкам на пасаду кіраўніцы Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзілася 29 студзеня 1953 году ў горадзе Слуцак Менскай вобласьці ў сям’і вайскоўца. Азначала ўласную сям'ю як расейскую[1]. Скончыла юрыдычны факультэт Калінінградзкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (РСФСР, 1975). Працавала юрконсультам гандлёвых і прамысловых прадпрыемстваў Калінінграду і Бабруйску, памагатым пракурора Кастрычніцкага раёну Калінінграду. З 1988 году — юрконсульт, а затым загадчыца юрыдычным аддзелам Бабруйскага гарвыканкаму. Чалец (1992—1996), кіраўнік (з 1996 г.) Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў. 21 сьнежня 2001 году ўказам прэзыдэнта №774 была прызначаная Кіраўніком Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў[2]. 7 красавіка 2003 году ўказам прэзыдэнта прысвоена ганаровае званьне «Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь»[3]. Атрымала ордэн Пашаны ў 2014[4].

Двойчы разьведзеная[5]. Мела сына Аляксея (1977—2017), які працаваў адвакатам.

Санкцыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На падставе падазрэньняў ва ўдзеле ў фальсыфікацыях прэзыдэнцкіх выбараў Лідыі Ярмошынай быў забаронены ўезд у краіны ЭЗ (2004, 2010, 2020) й ЗША (2006) як асобе з чорнага сьпісу Эўразьвязу ды сьпісу спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў. 13 кастрычніка 2008 году міністры замежных справаў краінаў Эўразьвязу на паседжаньні ў Люксэмбургу прыпынілі на паўгады дзеяньне забароны на ўезд у краіны зьвяза прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і «некаторых яго набліжаных». Санкцыі супраць старшыні Цэнтравыбаркаму Лідыі Ярмошынай засталіся ў сіле[6][7].

Да санкцый супраць Ярмошынай у 2020 годзе далучыліся Вялікабрытанія[8][9], Канада[10], Швайцарыя[11][12]. 20 лістапада 2020 году да кастрычніцкага пакету санкцый ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Украіна[13].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ «Чалавек прэзыдэнта». 10 фактаў пра старшыню ЦВК Ярмошыну, за абразу якой судзяць, Радыё Свабода, 14 красавіка 2021 г.
  2. ^ Указ президента Республики Беларусь 21 декабря 2001 г. № 774(недаступная спасылка) (рас.)
  3. ^ Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь 7 красавіка 2003 г. № 140(недаступная спасылка)
  4. ^ Руководители госорганов Беларуси награждены орденами Почёта и Отечества III степени (рас.). Прэзыдент Рэспублікі Беларусь (2014-01-12). Праверана 2015-09-29 г.
  5. ^ kp.by(недаступная спасылка)
  6. ^ История европейских санкций в отношении Белоруссии (рас.). ТАСС(ru) (2020-10-12). Праверана 2021-01-13 г.
  7. ^ Issuance of new Belarus Executive Order; Belarus Designations; Liberia Designation Removal (анг.). Міністэрства фінансаў ЗША[прыбраць шаблён] (2006-06-19). Праверана 2021-09-14 г. Архіўная копія ад 2021-03-02 г.
  8. ^ Consolidated List of Financial Sanctions Targets in the UK (анг.). Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (2021-06-25).
  9. ^ UK sanctions Belarus leader Lukashenko (анг.). ReutersПраверана 2021-07-24 г. Архіўная копія ад 2021-07-24 г.
  10. ^ Consolidated Canadian Autonomous Sanctions List (анг.). Міністэрства міжнародных справаў Канады(en) (2015-10-19). Праверана 2021-06-29 г.
  11. ^ Switzerland joins EU in sanctions against top Belarus officials (анг.). Swissinfo(en) (2020-10-13). Праверана 2021-09-13 г.
  12. ^ SECO: Ordinance on measures against Belarus (анг.). Staatssekretariat für Wirtschaft (2020-10-13). Праверана 2020-09-13 г.
  13. ^ Declaration by the High Representative on behalf of the EU on the alignment of certain third countries concerning restrictive measures against Belarus (анг.). Рада Эўрапейскага зьвязу(be) (2020-11-20). Праверана 2021-09-13 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]