Пэй-дэ-ля-Люар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Пэй-дэ-ля-Люар (па-француску: Pays de la Loire, літаральна «Землі Люары») — рэгіён на захадзе Францыі. Мяжуе на паўночы зь Ніжняй Нармандыяй, на ўсходзе — з Цэнтрам і Пуату-Шарант, на паўночным захадзе — з Брэтаньню, а на паўднёвым захадзе абмываецца Атлянтычным акіянам. Плошча 32 082 км². Насельніцтва па стане на 2009 год складала 3 553 353 чалавекі. У склад рэгіёну ўваходзяць 5 дэпартамэнтаў: Маен, Атлянтычная Люара, Мэн і Люара, Сарта й Вандэя. Адміністрацыйны цэнтар і найбуйнейшы горад — Нант (283 288 жыхароў). Буйнымі гарадамі зьяўляюцца таксама Анжэ (156 927 жыхароў) і Лё-Ман (143 547 жыхароў).