Сант’яга-дэ-Кампастэла
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
(Перанакіравана з Сант'яґа-дэ-Кампастэла)
Сант’я́ґа-дэ-Кампастэ́ла (па-гішпанску: Santiago de Compostela) — горад у паўночна-заходняй Гішпаніі, сталіца Аўтаномнае Супольнасьці Галісія. Насельніцтва — 93 000 (2003).
У катэдральным саборы места пахаваныя мошчы аднаго з 12 апосталаў Хрыста — сьвятога Якуба (па-гішпанску: Сант’яга Старэйшы альбо Хакоба (Santiago el Mayor o Jacobo), па-галісійску: Сант’яга Старэйшы (Santiago o Maior)). Паводле легенды сьвяты Якуб, хрысьціцель і патрон усяе Гішпаніі, прайшоў пешкі ўсю дарогу на Пірэнейскую паўвыспу. Таму больш за 1000 гадоў існуе каталіцкі шлях-прошча — шлях сьвятога Якуба, які вядзе ў сталіцу Галісіі. Гэты шлях ня раз быў тэмай сюжэтаў літаратуры і кінамастацтва.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Сант’яга-дэ-Кампастэла — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |