Трнава
| Трнава | |||||
| Trnava | |||||
Вежа ў гістарычным цэнтры Трнавы |
|||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 1211 | ||||
| Краіна: | Славаччына | ||||
| Край: | Трнаўскі край | ||||
| Мэр: | Уладзімер Бутка | ||||
| Плошча: | 71,5 км² | ||||
| Вышыня: | 146 м н. у. м. | ||||
| Насельніцтва (2006) • колькасьць: • шчыльнасьць: |
68,466 957/км² |
||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+1 UTC+2 |
||||
| Тэлефонны код: | 0 33 | ||||
| Паштовы індэкс: | 917 00 | ||||
| Аўтамабільны код: | TT | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 48°22′ пн. ш. 17°35′ у. д. / 48.367° пн. ш. 17.583° у. д.Каардынаты: 48°22′ пн. ш. 17°35′ у. д. / 48.367° пн. ш. 17.583° у. д. | ||||
|
Трнава на мапе Славаччыны
Трнава
|
|||||
| http://www.trnava.sk | |||||
Трна́ва (па-славацку: Trnava, па-нямецку: Tyrnau, па-вугорску: Nagyszombat) — горад у заходняй Славаччыне, разьмешчаны на рацэ Трнаўка ля паўднёвых схілаў Малых Карпатаў. Трнава — рэзыдэнцыя арцыбіскупа, і таму яе часта называюць славацкім Рымам. Насельніцтва каля 70 тыс. чалавек. Трнава — цэнтар аднайменнага краю.
Гісторыя [рэдагаваць]
Першы раз невялікае земляробчае паселішча Трнава згадваецца ў 1211 годзе ў лісьце эстэргомскага арцыбіскупа. Трнава першая на тэрыторыі Славаччыны атрымала магдэбурскае права, у 1238 яго дараваў вугорскі князь Бэла IV. У XIII ст. у Трнаве была пабудаваная даволі сучасная і вялікая цьвердзь. Пра важнасьць Трнавы сьведчыць той факт, што менавіта там вугорскія каралі сустракаліся з каралямі іншых краінаў. Значнасьць Трнавы яшчэ болей замацавалася ў XVI ст., калі Эстэргомскае арцыбіскупства, ратуючыся ад туркаў, пераехала сюды. Такім чынам Браціслава стала адміністрацыйнай сталіцай Вугоршчыны, а Трнава — рэлігійнай. У 1635 годзе кардынал Пэтэр Пазмань заснаваў Трнаўскі ўнівэрсытэт (першы ў Вугоршчыне), які ў 1777 годзе паводле загаду імпэратрыцы Марыі Тэрэзіі пераехаў у Будзін і гэтак стаў Будапэшцкім унівэрсытэтам.
У 1787 славацкі філёляг і каталіцкі сьвятар Антон Бэрналак кадыфікаваў першы варыянт літаратурнай славацкай мовы, заснаваны на трнаўска-падгорскім дыялекце, на якім размаўлялі ў Трнаве.
Пасьля стварэньня Чэхаславаччыны ў 1918 Трнава стала адным з прамысловых цэнтраў Славаччыны і застаецца ім і зараз.
Гарады-пабрацімы [рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Трнава — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў