Хэзбала
Хэзбала, Хэзбалах, Хізбала, Хізбалах (араб. حزب الله «партыя Алаха», выраз ўзяты з Карана (5:56): «Бо партыя Алаха — яны перамогуць») — ваенізаваная лібанская шыіцкая арганізацыя і палітычная партыя, якая выступае за стварэнне ў Лібане ісламскай дзяржавы па ўзоры Ірану. У аснове ідэалёгіі ляжыць ідэалёгія Рухолы Хамэйні, створаная лідэрам ісламскай рэвалюцыі ў Іране. Лічыцца тэрарыстычнай арганізацыяй у Канадзе, Нідэрляндах, Ізраілі, ЗША і Эгіпце, а таксама часткова ў Аўстраліі і Вялікабрытаніі.
Карыстаецца фінансавай і ваеннай падтрымкай Ірану і Сырыі.
У сваім маніфэсце 1985 году арганізацыя абвясьціла трыма сваімі асноўнымі мэтамі: «выправаджэньне любых каляніяльных установаў зь Лібана», «прывядзеньне фалянгістаў да адказу за іх злачынствы», і ўстанаўленьне ў краіне ісламскага рэжыму.
Іншыя радыкальныя ісламскія арганізацыі [рэдагаваць]