Ігнаці Сапега

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ігнаці Сапега
Ігнаці Сапега. Мастак А. Мірыс, 1750
Ігнаці Сапега. Мастак А. Мірыс, 1750

Герб «Ліс»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся да 1721
Памёр 15 красавіка 1758
Пахаваны
Род Сапегі
Бацькі Уладзіслаў Язафат Сапега
Крыстына з Сангушкаў
Жонка Ганнай з Красіцкіх
Дзеці Ян, Каспэр Мэльхіёр Бальтазар, Юзэф, Францішак Ксавэры, Каятан Міхал

Ігнаці Сапега (да 1721 — 15 красавіка 1758, Ружаны) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Чашнік (17401744) і падскарбі надворны літоўскі (17441750), ваявода амсьціслаўскі1750)

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

І. Сапега, партрэт XVIII ст.

З коданскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Уладзіслава Язафата, ваяводы берасьцейсага, і Крыстыны з Сангушкаў. Меў брата Караля Юзэфа.

У 1733 падтрымаў абраньне каралём і вялікім князем Станіслава Ляшчынскага[2]. Разам з братам Каралем захоўваў яму вернасьць да самай абдыкацыі (1736).

Займаў шэраг высокіх дзяржаўных пасадаў, абіраўся паслом на соймы, быў дэпутатам Галоўнага Трыбуналу[3]. У 17521753 беспасьпяхова справабаў атрымаць пасаду падканцлера вялікага літоўскага.

Ажаніўся ў 1731 з Ганнай Красіцкай. У шлюбе меў сыноў Яна, Каспэра Мэльхіёра Бальтазара, Юзэфа, Францішка Ксавэрыя і Каятана Міхала. Спачыў ў Вішніцах[4].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі (белар.)Мінск: Віктар Хурсік, 2017. — С. 101. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
  2. ^ Dunin-Borkowski J., Dunin-Wąsowicz M. Elektorowie królów Władysława IV., Michała Korybuta, Stanisława Leszczyńskiego i spis stronników Augusta III. — Lwów, 1910. S. 199.
  3. ^ Грыцкевіч А. Сапегі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 549.
  4. ^ Sapieha E., Saeed-Kałamajska M. Dom Sapieżyński. cz. 2. — Warszawa: Wydawn. Nauk. PWN, 2008. S. 215.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ігнаці Сапегасховішча мультымэдыйных матэрыялаў