Будапэшцкі мэмарандум

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Будапэшцкі мэмарандум
Тып дамовы міжнародная
Падпісаная
• месца
5 сьнежня 1994
Будапэшт
Набыла моц
• умовы
з моманту падпісаньня
наўзамен адмовы ад ядзернай статусу Украіны гарантаваны сувэрэнітэт Украіны ад Расеі, ЗША, Вялікабрытаніі
Падпісанты Л. Кучма, Б. Ельцын, Дж. Мейджар, Б. Клінтан
Бакі Сьцяг Украіны Украіна
Сьцяг Расеі Расея
Мовы украінская, расейская

Будапэ́шцкі мэмара́ндум — міжнародная дамова пра гарантыі бясьпекі ў сувязі з далучэньнем Украіны да «Дамовы пра нераспаўсюджаньне ядзернай зброі», падпісаная 5 сьнежня 1994 году паміж Украінай, ЗША, Расеяй і Вялікабрытаніяй пра «бязьядзерны статус» Украіны. Дамова ўтрымоўвае пункты, якія прадстаўляюць Украіне гарантыі яе сувэрэнітэту і бясьпекі.

Дзяржавы-падпісанты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Абавязацельствы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле дадзенага Мэмарандуму ЗША, РФ і Вялікабрытанія абавязаліся:

  • паважаць незалежнасьць, сувэрэнітэт і існыя дзяржаўныя межы Ўкраіны;
  • устрымлівацца ад пагрозы сілай і яе ўжываньня супраць тэрытарыяльнай цэласнасьці і палітычнай незалежнасьці Ўкраіны; ніякая іх зброя ніколі ня будзе выкарыстоўвацца супраць яе, акрамя мэт самаабароны ці любым іншым чынам у адпаведнасьці са статутам ААН;
  • устрымлівацца ад эканамічнага ціску, накіраванага на тое, каб падпарадкаваць сваім уласным інтарэсам рэалізацыю Ўкраінай правоў, уласьцівых яе сувэрэнітэту.
  • дамагацца з боку Рады Бясьпекі ААН неадкладных дзеяньняў з мэтай аказаньня дапамогі Ўкраіне, калі яна стане ахвярай акту агрэсіі ці аб’ектам пагрозы агрэсіі з ужываньнем ядзернай зброі;
  • Не ўжываць ядзерную зброю супраць Украіны, акрамя выпадку нападу на іх саміх, іхнія і падапечныя ім тэрыторыі, узброеныя сілы, іхніх саюзьнікаў;
  • Праводзіць кансультацыі ў выпадку ўзьнікненьня сытуацыі, якая закранае датычныя гэтых абавязаньняў пытаньні.

Крытыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • У жніўні 2009 г. Тэрнопальская аблрада патрабавала разарваць Будапэшцкі мэмарандум[1].
  • За яго перагляд выступаў Віктар Юшчанка[2].
  • Пасьля зьяўленьня ахвяраў Эўрамайдану, затрыманьня «ня ўкраінскіх» снайпэраў у Кіеве афіцыйна прызнана дачыненьне спэцслужбы Расейскай Фэдэрацыі ў арганізацыі дэстабілізацыі ва Ўкраіне, якія стралялі як у дзяржаўных службоўцаў МУС Украіны, так і ў цывільных мітынгоўцаў[3][4][5][6]. Падпісант дадзенай дамовы Расейская Фэдэрацыя стала на шлях адкрытага парушэньня Будапэшцкага мэмарандума, і 1 сакавіка 2014 г. Расея стала на шлях ваеннага ўварваньня ў сувэрэнную дзяржаву Ўкраіну, суб’ект міжнароднага права[7][8][9][10][11].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Тернопільська облрада вимагає розірвати Будапештський меморандум (укр.)
  2. ^ Ющенко готовий повернути Україні ядерний статус (рас.)
  3. ^ На Майдані з офіцера під час штурму зірвали шеврон із двоголовим орлом (укр.)
  4. ^ В «УДАРе» заявляют о задержании снайпера, стрелявшего в протестующих (21 февраля 2014) — сайт «LB.ua» (рас.)
  5. ^ У готелі «Україна» затримали ще одного снайпера — ЗМІ (укр.)
  6. ^ Богословская: есть видео, где мужчина в форме «беркутовца» стреляет по Майдану и силовикам (21 февраля 2014, 12:21) — сайт «LB.ua» (рас.)
  7. ^ Яценюк просит страны Будапештского меморандума гарантировать целостность Украины (рас.)
  8. ^ Совет Федерации единодушно проголосовал за введение войск в Украину, позволив Путину действовать «в легитимном поле» (ОНЛАЙН) (рас.)
  9. ^ Совет Федерации одобрил введение войск РФ на Украину (рас.)
  10. ^ Совет Федерации проголосовал за ввод Вооруженных сил России на Украину (рас.)
  11. ^ Совет Федерации проголосовал единогласно о вынесении вопроса о вводе войск РФ в Украину до стабилизации положения (рас.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шаблён:Палітыка ва Ўкраіне