Віцезслаў Нэзвал

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Віцезслаў Нэзвал

Віцезслаў Нэзвал (па-чэску Vítězslav Nezval) (26 траўня 1900 - 6 красавіка 1958) — чэскі пісьменьнік і перакладчык, адзін з заснавальнікаў чэскага паэтызму, лідэр сюррэалізму, народны пісьменьнік (1953).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў сям'і вясковага настаўніка ў Маравіі (в. Біскоўпкі непадалёк ад Мараўскага Крумлава), з 1903 году сям'я жыла ў Шэмікавіцах. З 1911 году наведвае гімназыю ў Тршэбічы, якую заканчвае ў 1919 годзе.

Падчас Першай сусьветнай вайны быў прызваны ў войска, але праз два месяцы звольнены. Адзін сэмэстр наведваў юрыдычны факультэт Брненскага ўнівэрсытэту, потым перавёўся на філязофскі факультэт Карлавага ўнівэрсытэту, які таксама ня скончыў.

У 1922 годзе ўступіў ў мастацка-літаратурную суполку "Дэветсіл" (разам з Карэлам Тайге). Па часе стаўся палітычным ініцыятарам чэскага авангарднага руху. У 1924 годзе ўступіў у Камуністычную партыю Чэхаславаччыны. Працаваў сакратаром у рэдакцыі Масарыкавага навуковага слоўніка, пасьля прысьвяціў сябе літаратурнай дзейнасьці. Друкаваўся ў чэскай прэсе. Працаваў у тэатры. У межах "Дэветсілу" удзельнічаў у фармаваньні паэтызму.

Падарожжа ў СССР, Францыю, Італію і Грэцыю вельмі паўплывала на Нэзвалаў сьветапогляд. Падчас вандровак знаёміўся зь вядомымі сюррэалістамі (у т.л. з Анры Брэтонам і Полем Элюарам), пад уплывам якіх заснаваў Суполку сюррэалістаў Чэхаславацкай рэспублікі (1934), якую сам у 1938 годзе распусьціў.

Пасьля Другой сусьветнай вайны актыўна ўдзельнічаў у дзейнасьці КПЧ, атрымаў шэраг афіцыйных узнагарод. Творчасьць гэтага пэрыяду — пошук сябе ў сацыялістычным рэалізме.

Памёр Нэзвал у выніку інфаркту і шкарлятыны.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратурныя пачаткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Jaro
  • Melancholičtí upíři
  • Most – напісаны пад уплывам пралетарскай паэзіі. Адлюстроўвае час навучаньня ў гімназыі.
  • Večerní
  • Jarní selanka
  • Letnice

Паэтызм[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Pantomima ("Пантаміма", 1924) — першы паэтыстычны зборнік
  • Abeceda ("Абэцэда")
  • Básně na pohlednice (1926)
  • Nápisy na hroby (1926) — дробная паэтыстычная проза
  • Dobrodružství noci a vějíře (1927)
  • Hra v kostky (1928)
  • Básně noci (1930)
  • Podivuhodný kouzelník ("Дзіўны чараўнік") — адзін з твораў, які выразна паўплываў на разьвіцьцё паэтызму. Сымбаль паэтызму.
  • Akrobat ("Акрабат")
  • Edison ("Эдысан")
  • Signál času ("Сыгналь часу")
  • Snídaně v trávě (1931)
  • Jan ve smutku (1931)
  • Květy zla
  • Pět prstů
  • Skleněný havelok (1932) ("Шкляны плашч") — паступовы пераход да сюррэалізму.
  • Zpáteční lístek (1933)
  • Sbohem a šáteček (1934) ("Бывай і хустачка")

Сюррэалізм[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Žena v množném čísle (1936)
  • Absolutní hrobař (1937)
  • Praha s prsty deště ("Прага з пальцамі дажджу")

Адначасна з сюррэалістычнымі творамі Нэзвал пісаў і несюррэалістычную паэзію і выдаваў пад псэўданімамі:

  • 52 hořkých balad věčného studenta Roberta Davida ("52 горкія баляды вечнага студэнта Робэрта Давіда", 1936) -- насьледаваньне Франсуа Віёну.
  • 100 sonetů zachránkyni věčného studenta Roberta Davida ("100 санэтаў выратавальніцы вечнага студэнта Робэрта Давіда")
  • 70 básní z podsvětí na rozloučenou se stínem věčného studenta Roberta Davida

Каля 1937 году Нэзвал пакідае сюррэалістычную паэтыку і пераходзіць да паэзіі калектыўных і нацыянальных каштоўнасьцяў.

  • Matka naděje (1938)
  • Pět minut za městem (1939)

Сацрэалізм[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Проза[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Большую частку прозы выдаў у 20-30-х гадах. Паглыбленьне ў тэмы падсьвядомасьці і сну.

  • Kronika z konce tisíciletí
  • Posedlost
  • Chtěla okrást lorda Blamingtona
  • Dolce farniente
  • Pan Marat
  • Jak vejce vejci
  • Monako (раманэта)
  • Karneval (раманэта)
  • Valérie a týden divů
  • Anička, skřítek a slaměný Hubert
  • Sexuální nocturno (1931)
  • Věci, květiny, zvířátka a lidé pro děti
  • Z mého života
  • Neviditelná Moskva 1935
  • Ulice Git-le-Ceur 1936)
  • Pražský chodec 1938)

Драматургія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Milenci z kiosku (1932)
  • Manon Lescaut (пераклад)
  • Loretka (1941)
  • Dnes ještě zapadá slunce nad Atlantidou (1956)
  • Tři mušketýři
  • Nový Figaro
  • Schovávaná na schodech

Іншае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выдаў энцыкляпэдыю сучасных паэтычных кірункаў і некалькі літаратуразнаўчых працаў: пра творчасьць Іржы Волькера, Карэла Чапэка, Ёзэфа Чапэка, Яраслава Врхліцкага, Пэтра Бэзруча і інш. Пераклаў некалькі працаў Анры Брэтона.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]