Джанлюка Віяльлі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Джанлюка Віяльлі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 9 ліпеня 1964 (50 гадоў)
Крэмона, Італія
Рост 180
Пазыцыя нападнік
Моладзевыя клюбы
1973—1978
1978—1980
Піцыгетонэ
Крэманэзэ
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1980—1984
1984—1992
1992—1996
1996—1999
Крэманэзэ
Сампдорыя
Ювэнтус
Чэлсі
105 (23)
223 (85)
102 (38)
58 (12)
Нацыянальная зборная
1985—1992 Італія 59 (16)
Трэнэрскія клюбы
1998—2000
2001—2002
Чэлсі
Ўотфард

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі.

Спартовыя ўзнагароды
Чэмпіянаты сьвету
Бронза Італія-1990

Джанлюка Віяльлі (нарадзіўся 9 ліпеня 1964 году ў Крэмоне, Італія) — італьянскі футбаліст, трэнэр.

Кар’ера гульца[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кар’ера Віяльлі пачалася ў мясцовым «Крэманэзэ», а пасьля 10 мячоў, забітых ім у сэзоне 1983/1984, працягнулася ў «Сампдорыі», зь якой ён выйграў Сэрыю А (1990/1991), тры Кубкі Італіі (1985, 1988, 1989) і Кубак УЭФА (1990). Права валодаць ганаровым трафэем «Сампа» аспрэчвала з бэльгійскім «Андэрлехтам». Той матч скончыўся пераканаўчай перамогай зь лікам 2:0, а абодва галы правёў Джанлюка Віяльлі.

Дэбют у нацыянальнай зборнай сваёй краіны таксама прыйшоўся на гады, праведзеныя ў «Сампдорыі»; зь ёй ён удзельнічаў у ЧС-1986, ЧС-90, дзе стаў уладальнікам бронзавага мэдалю, і Эўра-1988. Неўзабаве пасьля паразы ў фінале Лігі чэмпіёнаў 1992 году ад «Барсэлёны» Джанлюка Віяльлі падпісаў кантракт зь «Ювэнтусам». Сума трансфэру склала ашаламляльныя па тых часах £12,5 млн.

У сваім першым жа сэзоне за «б’янканэры» футбаліст паўтарыў посьпех 1990 году, але неўзабаве кар’ера дала расколіну: з-за рознагалосьсяў з трэнэрам Скуадры Адзуры Арыга Сакі Віяльлі не паехаў на амэрыканскі мундыяль, а пасьля акрыта заявіў, што будзе падтрымліваць Бразылію. Сваё другое скудэта і Кубак Італіі Віяльлі заваяваў разам зь «Ювэ» ў 1995, адзначыўшыся 16 галамі за сэзон. На жаль, аформіць хэт-трык Старой Сэньёры не атрымалася. Так або інакш, свае ўзаемаадносіны зь «Ювэнтусам» Джанлюка Віяльлі скончыў ня ў прыклад лепш, чым у выпадку з «Сампай»: у 1996 годзе чорна-белыя дашлі да перамогі ў Лізе чэмпіёнаў, пасьля чаго футбаліст падпісаў доўгатэрміновы кантракт зь серадняком ангельскай Прэм’ер-Лігі «Чэлсі».

Пераход Віяльлі ў стан арыстакратаў — частка палітыкі тагачаснага настаўніка Рууда Гуліта, накіраванай на ўзнаўленьне былой славы клюбу. Вынікі не прымусілі сябе доўга чакаць: быў выйграны звышпрэстыжны Кубак Ангельшчыны, хоць у фінальным паядынку Віяльлі адыграў толькі пяць хвілін, будучы выпушчаным у канцы сустрэчы дзеля зацяжкі часу. Насуперак некалькім удалым гульням у сэзоне 1997/1998, Джанлюку так і не атрымалася заваяваць сталае месца ў асноўным складзе.

Кар’ера трэнэра[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эра Гуліта ў «Чэлсі» скончылася ў 1998 годзе — Віяльлі было прапанавана месца гульца-трэнэра, і ён пагадзіўся, стаўшы адным з самых пасьпяховых адмыслоўцаў за ўсю гісторыю клюбу. Пры ім «блакітныя» атрымалі перамогу ў Кубку Лігі, Кубку ўладальнікаў кубкаў і Кубку Ангельшчыны. Матч супраць мадрыдзкага «Рэалу» за права валодаць Супэркубкам Эўропы быў прызнаны заўзятарамі адным з самых незабыўных. Перамогу «Чэлсі» прынёс адзіны гол, забіты Густава Паетам, калегам Віяльлі па амплюа.

У сэзоне 1998/1999 арыстакраты фінішавалі трэцімі ў нацыянальным чэмпіянаце, што стала лепшым паказчыкам з 1970 году.

У 2001 годзе Джанлюка Віяльлі пакінуў лёнданскі клюб, і разам зь ім па розных чыньніках сышлі іншыя лідэры: Джанфранка Дзола, Дыд’е Дэшам, Дан Пэтрэску. Эпоха Віяльлі саступіла месца эпосе Рамана Абрамовіча; новымі лідэрамі клюбу сталі Джон Тэры й Фрэнк Лэмпард.

Год, праведзены на пасту галоўнага трэнэра «Ўотфарду», ня быў для італьянца ўдалым, з прычыны чаго ён пакінуў клюб па канчатку сэзону. Сучаснае месца працы выбітнага футбольнага дзеяча — месца камэнтатара ў Sky Italia.