Доўгае (Ліноўскі сельсавет)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Доўгае
Фальварак Крашэўскіх на дрэварыце 1880 року
Фальварак Крашэўскіх на дрэварыце 1880 року
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Пружанскі
Сельсавет: Ліноўскі
Насельніцтва (2005)
колькасьць: 61 чал.[1]
Колькасьць двароў: 34
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1632
Паштовы індэкс: 225143[2]
СААТА: 1256835013
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°34′48.54″ пн. ш. 24°35′1.29″ у. д. / 52.58015° пн. ш. 24.5836917° у. д. / 52.58015; 24.5836917Каардынаты: 52°34′48.54″ пн. ш. 24°35′1.29″ у. д. / 52.58015° пн. ш. 24.5836917° у. д. / 52.58015; 24.5836917
Доўгае на мапе Беларусі
Доўгае
Доўгае
Доўгае

До́ўгае[3]вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Ліноўскага сельсавету. Знаходзіцца за 10 км на ўсход ад Пружанаў, 11 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі БаранавічыБерасьце. Насельніцтва — 61 жыхар, 34 двары (2005).

Зьмест

[рэдагаваць] Мінуўшчына

Вёска належала да вайтоўства Мікітычы Дабучынскай воласьці Кобрынскай эканоміі ВКЛ. Паводле рэвізіі 1563 року мела 10 валокаў грунту[4].

За расейскім часам — у Носкаўскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні, 263 дзесяціны зямлі[4]. Суседнія маёнткі: Стары Куплін ва ўласнасьці Марачэўскіх, Новы Куплін — ва ўласнасьці Корсакаў[5]. У пачатку XX стагодзьдзя — 276 жыхароў.

Тут мелі сядзібу харунжы Пружанскага павету Ян Крашэўскі з жонкай Соф’яй. У Доўгім нарадзіўся польскі пісьменьнік Каетан Крашэўскі, прайшлі дзіцячыя гады ягонага старэйшага брата Язэпа. Каетан валодаў у Доўгім фальваркам з 308 дзесяцінамі зямлі[4].

За польскім часам — фальварак[6] і вёска сьпярша ў гміне Носкі[7], а з 1926 року ў гміне Пружана[8] Пружанскага павету Палескага ваяводзтва.

Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Паводле перапісу 1970 року 132 жыхары; у 2003 — 72 жыхары, 39 двароў.

[рэдагаваць] Транспарт

Аўтамабільная дарога Н526 Пружаны — Доўгае — Забалоцьце[9].

[рэдагаваць] Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць] Страчаная спадчына

Сядзіба Крашэўскіх — Марачэўскіх была разбураная пасьля далучэньня рэгіёну да БССР (1939) і пасьля сканчэньня Другой сусьветнай вайны. Мясцовы краязнаўца Мікола Ваўчок згадвае, што друз з разбуранай сядзібы адвозілі на падсыпку калгаснае фэрмы[10]. У цяперашні час фэрма зачыненая і прыходзіць у заняпад.

Здаўна была вядомая даўжанская капліца са сваім цудатворным абразом Божай Маці. У сваіх успамінаў Каетан Крашэўскі пісаў, што ў ягоныя часы на храмавае сьвята, якое адзначалася на дзень сьвятой Ганны, зьбіралася некалькі тысячаў вернікаў. Баючыся за лёс каталіцкіх сьвятыняў у Расейскай імпэрыі, ягоны бацька Ян Крашэўскі нават дасылаў запыт да Папы рымскага, ці можна вынесьці з капліцы абраз, каб яго захаваць. На гэта Піюс IX адказаў, што ў скрайнім выпадку можна, аднак калі абраз сапраўды цудатворны, дык зможа сам сябе абараніць. У выніку, як пісаў Каетан, былі зачыненыя шматлікія каталіцкія капліцы, касьцёлы прыгнечаныя, аднак Даўжанская капліца здабыла вызваленьне ад царкоўных прадпісаньняў[11].

Капліца, у якой былі пахаваныя двое блізкіх родзічаў Крашэўскіх, была разбураная падчас войнаў XX стагодзьдзя. Яе парэшткі ў кастрычніку 2011 року былі разбураныя і раскіданыя па полі[12] працаўнікамі ААТ «Айчына» дзеля пашырэньня сельгасугодзьдзяў. Да 200-х угодкаў з дня нараджэньня Язэпа Крашэўскага ў 2012 року ў Доўгім плянавалася ўсталяваньне мэмарыяльнага знаку[13], былі спадзевы на аднаўленьне сядзібы[10].

[рэдагаваць] Славутыя ўраджэнцы і жыхары

[рэдагаваць] Крыніцы і заўвагі

  1. ^ Доўгае // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2007. — С. 503
  2. ^ Алфавитный список улиц по Долгое(рас.) Пружанский район. БелпоштаПраверана 17 лістапада 2011 г.
  3. ^ Дзяржаўны каталёг найменьняў геаграфічных аб’ектаў Рэспублікі Беларусь(рас.). Дзяржаўны цэнтар картографа-геадэзічных матэрыялаў і зьвестак Рэспублікі БеларусьПраверана 16 красавіка 2012 г.
  4. ^ a b c Dołhe (1) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 1: Abablewo — Januszowo. — Warszawa, 1900. — S. 425
  5. ^ Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska. — Warszawa, 1902. — S. 197
  6. ^ Dołhe, фальварак. Radzima.net. Праверана 16 красавіка 2012 г.
  7. ^ Dołhe, вёска. Radzima.net. Праверана 16 красавіка 2012 г.
  8. ^ Rozporządzenie Ministra Spraw Wewnętrznych z dnia 5 stycznia 1926 r. o niektórych zmianach terytorjalnych w powiecie prużańskim, w województwie poleskiem (Dz.U. Nr 7, poz. 46)(пол.) (pdf) Internetowy System Aktów Prawnych. Sejm Rzeczypospolitej Polskiej. Праверана 25 сакавіка 2012 г.
  9. ^ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области»(рас.) Спэцпраект «Зона». Валер ЛеванеўскіПраверана 17 студзеня 2012 г.
  10. ^ a b Галіна Канцовік (2 лістапада 2011) У Пружанскім раёне да 200-годдзя Юзафа Ігнацыя Крашэўскага… дабіваюць яго спадчыну. Беларускія рэгіянальныя навіны. Праверана 17 лістапада 2011 г.
  11. ^ Ірына Сядова. Мае Крашэўскія // Раённыя будні. — 23 траўня 2012. — № 39 (9485). — С. 5.
  12. ^ На Пружаншчыне разбілі бульдозерам склеп Крашэўскіх разам з трунамі (фота) Навіны. Эўрарадыё (3 лістапада 2011). Праверана 17 лістапада 2011 г.
  13. ^ Зводны план (праект) устаноўкі манументальных збудаванняў у Рэспубліцы Беларусь у 2009 — 2012 гг. // «Культура». — 6—12 чэрвеня 2009. — № 23 (891).

[рэдагаваць] Літаратура

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты