Кевін-Прынс Баатэнг
| Кевін-Прынс Баатэнг | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 6 сакавіка 1987 Бэрлін, ФРГ |
|
| Рост | 185 см | |
| Вага | 86 кг | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Мілян | |
| Нумар | 10 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2004—2007 2005—2007 2007—2008 2009 2009—2010 2010 |
Гэрта-2 Гэрта Тотэнгэм Готспур → Барусія Д (арэнда) Портсмут Мілян |
29 (5) 42 (4) 14 (0) 10 (0) 22 (3) 50 (8) |
| Нацыянальная зборная | ||
| 2010— | Гана | 9 (1) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
||
Кевін-Прынс Баатэнг (па-нямецку: Kevin-Prince Boateng; нарадзіўся 6 сакавіка 1987 года, Бэрлін, ФРГ) — ганскі футбаліст італьянскага клюба «Мілян» і нацыянальнай зборнай Ганы. Гуляе на пазыцыі паўабаронцы. Мае таксама й нямецкае грамадзянства.
Зьмест |
Кар’ера [рэдагаваць]
Клюбная [рэдагаваць]
Баатэнг пачаў кар’еру ў дзіцячай камандзе «Райнікендорфэр Фюксэ» й далучыўся да клюбу «Тотэнгэм Готспур» пасьля 13 гадоў, праведзеных у бэрлінскай «Гэрты». Трансфэр адбыўся 31 ліпеня 2007 года й абыйшоўся ангельцам у 4,7 млн фунтаў. Гулец дэбютаваў у Прэм’ер-лізе 3 лістапада 2007 года ў матчы супраць клюба «Мідлзбра». Другую палову сэзону 2008—2009 гадоў правёў у арэндзе ў дортмундзкай «Барусіі», згуляўшы за яе 10 матчаў у Бундэсьлізе.
14 жніўня 2010 года перайшоў з ангельскага «Портсмута» ў італьянскі «Джэноа», падпісаўшы з генуэзцамі 4-гадовы кантракт. Аднак ужо праз чатыры дні, 18 жніўня 2010 года, Кевін-Прынс перайшоў у «Мілян» на правах арэнды з правам наступнага выкупу[1][2]. За некалькі матчаў Баатэнг даказаў, што ён гулец асновы. 4 сьнежня 2010 года ў матчы 15 тура чэмпіянату Італіі Баатэнг забіў свой першы гол за новы клюб.
Міжнародная [рэдагаваць]
Кевін-Прынс выступаў за юнацкія й моладзевыя зборныя Нямеччыны. Паўабаронцу прапанавалі гуляць за зборную Ганы на чэмпіянаце сьвету па футболе 2006 году, але ён адмовіўся, чым моцна парадаваў галоўнага трэнэра «Гэрты», і вырашыў выступаць за Нямеччыну. 27 сакавіка 2007 года нямецкія СМІ распаўсюдзілі інфармацыю аб тым, што Баатэнг заявіў трэнэру зборнай Нямеччыны, Ёахіму Лёву, пра свой намер гуляць за зборную Ганы[3][4].
Дасягненьні [рэдагаваць]
- Чэмпіён Італіі: 2011
- Уладальнік Супэркубка Італіі: 2011
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ «Boateng ufficialmente all'AC Milan». Genoa CFC.it
- ^ «Ecco il Principe». AC Milan.com
- ^ «Die zweite Heimat». Tagesspiegel.de
- ^ «Boateng droht mit Abgang nach Ghana». stadion.de
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Кевін-Прынс Баатэнг — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Прафайл на афіцыйным сайце «Міляна»
- Прафайл на Twitter
|
|
||
|---|---|---|
|
1 Аджэй (бр) · 2 Сарпэй · 3 Г’ян · 4 Пэйнтсыл · 5 Мэнса · 6 Анан · 7 Інкум · 8 Джонатан · 9 Д. Баатэнг · 10 Апія · 11 Мунтары · 12 Таго · 13 А. Аю · 14 Амоа · 15 Ворса · 16 Агорлу (бр) · 17 Р. Аю · 18 Адыя · 19 Эдзі · 20 Квінсі · 21 Квадва · 22 Кінгсан (бр) · 23 К.-П. Баатэнг · Трэнэр Раевац |
||