Міхалаўцэ
| Міхалаўцэ | |||||
| Michalovce | |||||
Гарадзкая плошча Міхалаўцаў |
|||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 1244 | ||||
| Горад з: | 1867 | ||||
| Краіна: | Славаччына | ||||
| Край: | Кошыцкі край | ||||
| Раён: | Раён Міхайлаўцэ | ||||
| Прыматар: | Дольны Зэмплін | ||||
| Плошча: | 52,8 км² | ||||
| Вышыня: | 115 м н. у. м. | ||||
| Насельніцтва (2008) • колькасьць: • шчыльнасьць: |
40,255 762 чал/км² |
||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+1 UTC+2 |
||||
| Тэлефонны код: | 0 56 | ||||
| Паштовы індэкс: | 071 01 | ||||
| Аўтамабільны код: | MI | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 48°45′27″ пн. ш. 21°55′06″ у. д. / 48.7575° пн. ш. 21.91833° у. д.Каардынаты: 48°45′27″ пн. ш. 21°55′06″ у. д. / 48.7575° пн. ш. 21.91833° у. д. | ||||
|
Міхалаўцэ на мапе Славаччыны
Міхалаўцэ
|
|||||
| http://www.michalovce.sk | |||||
Міхалаўцэ (саст. па-расейску: Михайловцы; па-славацку: Michalovce, па-ўкраінску: Михайлівці, па-нямецку: Großmichel, па-вугорску: Nagymihály) — невялікі горад на ўсходзе Славаччыны на тэрыторыі Ўсходнеславацкай нізіны. Насельніцтва каля 40 тыс. чалавек.
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
Паводле легенды папярэднікам Міхалаўцаў было легендарнае мястэчка Сьвіржава на беразе аднайменнай ракі, дзе вугорцы забілі князя Лабарца. У IX ст. тэрыторыя Зэмплінскага краю ўваходзіла ў склад Вялікай Маравіі, з гэтых часоў захаваліся рэшткі дараманскай ратонды. У XIII ст. тэрыторыя Зэмпліна ўваходзіла ў склад Каралеўства Вугоршчына. Першыя згадкі пра Міхалаўцэ датуюцца 1244 годам, дзе згадваецца пра паселішча Міхаль. У 1867 годзе Міхалаўцам быў нададзены статус горада, і яны сталі раённым цэнтрам.
Асаблівасьцю Міхалаўцаў зьяўляецца факт, што чвэрць насельніцтва зьяўляюцца праваслаўнымі і ўніятамі.
Дэмаграфія [рэдагаваць]
У 1910 годзе Міхалаўцэ налічвалі 6120 жыхароў, зь якіх вугорцы складалі 3792 чалавек, славакі — 1586 чалавек і немцы — 542 чалавекі.
Паводле перапісу 2001 году мястэчка налічвала 39 948 жыхароў. 94,57% насельніцтва складалі славакі, цыгане (2,24%), чэхі (0,73%) і ўкраінцы (0,47%)[1]. Рэлігійны склад насельніцтва быў наступным: рыма-каталіцтва (53,92%), грэка-каталіцтва (19,65%), без рэлігійнай прыналежнасьці (9,73%) і праваслаўе (5,19%)[1].
Гарады-пабрацімы [рэдагаваць]
Вішкаў, Чэхія
Вільярэаль, Гішпанія
Ярослаў, Польшча
Шаторальяўйхей, Вугоршчына
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ а б Municipal Statistics. Statistical Office of the Slovak republic (2007-12-09). Праверана 31 студзеня 2011 г.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Міхалаўцэ — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў