Ранальдынью
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Ранальдынью |
||
| Агульная інфармацыя | ||
| Поўнае імя | Ранальду дэ Асыс Марэйра | |
| Мянушка | Роньні | |
| Нарадзіўся | 21 сакавіка 1980 (29 гадоў) Порту-Алегрэ, Бразылія |
|
| Грамадзянства | ||
| Рост | 181 см | |
| Інфармацыя аб клюбе | ||
| Клюб | Мілан | |
| Нумар | 80 | |
| Пазыцыя | Паўабаронца/Нападнік | |
| Кар'ера | ||
| Моладзевыя клюбы | ||
| 1997—1998 | ||
| Клюбная кар'ера* | ||
| 1998—2001 | 35 (14) | |
| 2001—2003 | 88 (29) | |
| 2003—2008 | 207 (94)
|
|
| 2008— | 0 (0) | |
| Нацыянальная зборная** | ||
| 1999— | 93 (36) | |
|
* Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі для нацыянальнай лігі, адкарэктавана па стане на 28 ліпеня 2008. |
||
Ранальду дэ Асыс Марэйра (па-партугальску: Ronaldo de Assís Moreira), болей вядомы, як Ранальдынью (нарадзіўся 21 сакавіка 1980 ў Порту-Алегрэ) — футбольны гулец з Бразыліі. Таксама мае гішпанскае грамадзянства.
Ранальдынью лепей вядомы ў Бразыліі пад мянушкай Ранальдынью Гаўшо.
Сярод яго шматлікіх дасягненьняў, Ранальдыньё двойчы атрымоўваў узнагароду лепшага гульца году па вэрсіі ФІФА (2004, 2005) і ФІФПро (2005, 2006), а таксама ўзнагароду лепшага гульца Эўропы.
У дадзены момант Ранальдынью выступае за Мілан.
Зьмест |
[рэдагаваць] Пачатак кар'еры
Ранальдынью пачаў гуляць у сваім родным горадзе Порту-Алегрэ. З пачатку, ён больш цікавіўся пляжным футболам ды футзалам, але потым перайшоў на стандартызаваны, 'вялікі' футбол. У дзяцінстве стаў вядомым, дзякуючы перамозе ягонай каманды над лякальнай з лікам 23-0, дзе ўсе 23 гола забіў сам Ранальдынью. На гэты момант яму было толькі 13 год.
[рэдагаваць] Грэмію
Першым клюбам Ранальдынью стаў мясцовы Грэмію. Першы раз зьявіўся на поле ў 1998 годзе на матчы Кубка Лібэртадорэс. Ужо ў наступным годзе быў выкліканы ў зборную Бразыліі. Напрыканцы сваёй кар'еры ў Грэмію меў шмат прапановаў ад розных клюбаў, у тым ліку і ад лёнданскага Арсэнала, але выбраў трансфэр у Пары-Сэн-Жэрмэн.
[рэдагаваць] Пары-Сэн-Жэрмэн
У 2001 годзе Ранальдынью вырашыў паспрабаваць сябе ў Эўрапейскім футболе й перайшоў у Пары-Сэн-Жэрмэн. У часы свайго выступу за гэты клюб быў неаднойчы абвінавачаны трэнэрам ПСЖ Луісам Фэрнандэсам у залішняй зацікаўленасьці ў парыскіх начных клюбах. Ранальдынью бліскуча выступаў супраць мацнейшых каманд, але ж крытыкаваўся за блеклыя выступы супраць слабейшых. Пасьля Кубку Сьвета 2002, дзе Ранальдынью бліскуча паказаў сябе, ім зацікавіліся шматлікія клюбы-гранды. У 2003 годзе Ранальдынью даў зразумець, што пакіне ПСЖ, пасьля таго як каманда ня здолела выйсьці ў эўракубкі. Шмат хто жадаў мець Ранальдынью ў сваёй камандзе, але ў выніку яго набыла Барсэлёна.
[рэдагаваць] ФК Барсэлёна
19 ліпеня 2003 Барсэлёна набыла Ранальдынью за 21 мільён эўра. Першапачаткова, прэзідэнт Барсэлёны Жоан Лапорта абяцаў купіць Дэвіда Бэкхэма, але пасьля трансфэра апошняга ў Рэал Мадрыд, Барсэлёна пачала змагацца за Ранальдынью і перамагла ў гонке за футбалістам Манчэстэр Юнайтэд. Такім чынам, Ранальдынью пайшоў па шагох сваіх знакамітых суайчыньнікаў - Рывальду, Раналду, Рамарыю і Эварышту.
сэзон 2003-2004
У свой першы сэзон у Барсэлёне Ранальдынью адразу ж стаў гульцом асноўнага складу і адным з ключавых гульцоў усёй каманды. Барсэлёна пачала сэзон ня вельмі ўпэўнена, але ў другім крузе здолела перамагчы ў 17 матчах запар і фінішавала на другім месцы ў Ля Лізе.
сэзон 2004-2005
У тым сэзоне Ранальдынью, разам з Самуэлем Эта'о, Людавікам Жулі, Хенрыкам Ларсанам, Дэку і Чаві стаў часткай магутнага атакуючага патэнцыяла каманды, якая здолела ў тым сэзоне выйграць тытул чэмпіёна Гішпаніі. 20 сьнежня 2004 Ранальдынью быў абраным лепшым гульцом сьвету па вэрсіі ФІФА. У сакавіку 2005 году, Барсэлёна была выбітая з Лігі чэмпіёнаў лёнданскім Чэлсі. Сам Ранальдынью забіў пэнальці, а ткасама стварыў бліскучы гол на Стэмфард Брыдж. У верасьні гэтага году Ранальдынью падпісаў новы кантракт з Барсэлёнай. Згодна зь ім Барсэлёна павінна атрымаць 85 мільёнаў фунтаў, калі Ранальдынью перайдзе ў іншы клюб.
сэзон 2005-2006
У верасьні 2005 Ранальдынью атрымаў узнагароду лепшага гульца сьвету па вэрсіі ФІФПро, а ў лістападзе - Залаты Мяч. Акрамя гэтага, ён быў другі раз запар названы лепшым гульцом сьвету па вэрсіі ФІФА. 19 лістапада 2005, Ранальдынью забіў 2 галы ў матчы супраць Рэала на Санцьяга Бэрнабэу ў Мадрыдзе. Пасьля таго, калі ён забіў свой другі гол (трэці сваёй каманды), вялікая частка заўзятараў Рэала пачала аплядаваць Барсэлёне. Апошні раз такое здарылася ў 1982, калі за Барсэлёну гуляў Дыега Марадона. 3 траўня 2006 Барсэлёна другі раз запар выйграла Ля Лігу. 17 траўня 2006 у Парыжы Барсэлёна другі раз у сваёй гісторыі выйграе Лігу Чэмпіёнаў. Сам Ранальдынью ў гэтым сэзоне паставіў свой пэрсанальны рэкорд па галах - 26 ва ўсіх спаборніцтвах, а 24 жніўня 2006 быў аб'яўлены лепшым гульцом Лігі Чэмпіёнаў 2006.
сэзон 2006-2007
25 лістапада 2006 Ранальдынью забіў свой пяцідзясяты гол за Барсэлёну ў матчы супраць Вільярэала. У час паездкі Барсэлёны ў Японію на Чэмпіянат сьвету сярод клюбаў, Ранальдынью атрымаў Бронзавы мяч спаборніцтва, аднак ягоная каманда ня здолела атрымаць кубак, прайграўшы ў фінале бразыльскаму Інтэрнасьёналю. Цераз дзень пасьля фіналу Ранальдынью фінішаваў трэцім сярод прэтэндэнтаў на Залаты мяч, саступіўшы Зінэдзіну Зідану і Фабіа Канавара. Сама ж Барсэлёна сэзон 2005-06 правяла няўдала, ня здолеўшы заваяваць Ля Лігу і вылецеўшы ў 1/8 фінала Лігі Чэмпіёнаў.
сэзон 2007-2008
Ранальдынью згуляў сваю 200-ты матч за Барсэлёну 3 лютага 2008 супраць Осасуны. Аднак з-за пастаянных траўм, Ранальдынью быў мала падобны на сабе двухгадовай даўніны. Быў падвержаны жорсткай крытыке з боку каталёнскіх мас-медыа з-за паходаў па начных клюбах, а таксама з-за кепскай фізычнай формы. Правёў свой апошні матч за Барсэлёну супраць мадрыдзкага Атлетыко, у якім забіў выдатны гол 'бісыклетай', але ягоная каманда саступіла зь лікам 2-4.
[рэдагаваць] Мілан
Раналдынью падпісаў кантракт з італьянскім футбольным клюбам Мілан, пасьля таго як італьянцы заплацілі за яго Барсэлёне 21 мільён эўра.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Ранальдынью — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Шаблён:Склад ФК Мілан Шаблён:Бразылія на КА 1999
| Зборная Бразыліі — Чэмпіянат сьвету 2002 году — Чэмпіён | ||
|---|---|---|
|
1 Маркас • 2 Кафу • 3 Лусіё • 4 Роке Жуніёр • 5 Эдмілсан • 6 Рабэрта Карлас • 7 Рыкардыньё • 8 Жылбэрту Сылва • 9 Раналда • 10 Рывалда • 11 Ранальдынью • 12 Дыда • 13 Бэльлеці • 14 Андэрсан Полга • 15 Клебэрсан • 16 Жуніёр • 17 Дэнілсан • 19 Жуніньё Паўліста • 20 Эдылсан • 21 Луізао • 22 Рожэрыё Сэні • 23 Кака • Трэнэр Луіс Фэліпэ Скалары |
||
Шаблён:Бразылія на ЧС 2006 Шаблён:Бразылія на АГ 2008 Шаблён:Уладальнікі «Залатога мяча»

