Станіслаў Панятоўскі (сын Казімера)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Станіслаў Панятоўскі
Stanisłaŭ Paniatoŭski. Станіслаў Панятоўскі (1788).jpg
Станіслаў Панятоўскі. А. Каўфман, 1788
Herb Poniatowskich.PNG
Герб «Цяля»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 23 лістапада 1754
Памёр: 13 лютага 1833
Род: Панятоўскія
Бацькі: Казімер Панятоўскі
Апалёнія з Устшыцкіх
Жонка: Касандра Лючы
Дзеці: Юзэф Міхал, Караль

Станіслаў Панятоўскі (23 лістапада 1754, Варшава — 13 лютага 1833, Флярэнцыя) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай. Падскарбі вялікі літоўскі (17841791), генэрал-лейтэнтант, шэф пешай коннай гвардыі.

Трымаў Падольскае, Багуслаўскае і Канеўскае староствы.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадстаўнік шляхецкага роду Панятоўскіх гербу «Цяля», сын Казімера і Апалёніі з Устшыцкіх.

Выхоўваўся ў пансіёне італьянскіх манахаў-тэатынаў. У 1771 наведаў Лёндан, у 1772 навучаўся ў Кембрыдзкім унівэрсытэце.

Уваходзіў у склад Адукацыйнай камісіі, праводзіў перамовы з расейскай імпэрытрыцай Кацярынай II. Пазьней пасяліўся ва Ўкраіне, дзе збудаваў шэраг прадпрыемстваў і правёў зямельную рэформу.

Быў пасьлядоўным прыхільнікам пераходу да спадчыннай манархіі ў Рэчы Паспалітай. Па прыняцьці Канстытуцыі 3 траўня (1791) выехаў у Аўстрыю, потым Італію.

Ад зьвязку з Касандрай Лючы меў узаконеных сыноў, якія атрымаіл тытул князёў дзі Монтэ Ратонда (1847), а ў Аўстрыі тытул князёў Панятоўскх (1850). Нашчадкі аселі ў Францыі і ўвайшлі ў склад францускай арыстакратыі[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Анатоль Грыцкевіч. Панятоўскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 397.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Станіслаў Панятоўскі (сын Казімера)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў