Сюлкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сюлкі
трансьліт. Siulki
Сюлкі
Першыя згадкі: 19 стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Камянецкі
Сельсавет: Войскі
Насельніцтва: 27 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1631
Паштовы індэкс: 225069[1]
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°24′21″ пн. ш. 23°42′51″ у. д. / 52.40583° пн. ш. 23.71417° у. д. / 52.40583; 23.71417Каардынаты: 52°24′21″ пн. ш. 23°42′51″ у. д. / 52.40583° пн. ш. 23.71417° у. д. / 52.40583; 23.71417
Сюлкі на мапе Беларусі ±
Сюлкі
Сюлкі
Сюлкі
Сюлкі
Сюлкі
Сюлкі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Сю́лкі[2]вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, уваходзіць у Войскі сельсавет. Сюлкі месьцяцца на правым беразе ракі Крывуля, за 1,5 км на паўднёвы ўсход ад аўтадарогі Высокае — Кобрынь (Р102), за 11 км на захад ад Камянцу, за 48 км на поўнач ад Берасьця, за 23 км на ўсход ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск на лініі Берасьце — Беласток. У вёсцы 27 жыхароў (2010).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2010 год — 27 жыхароў
  • 2005 год — 29 жыхароў, 20 двароў[3]
  • 1999 год — 37 жыхароў

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Каля заходняй мяжы вёскі, у месцы, дзе рака Крывуля ўтварае сажалку, месьцілася колішняя сядзіба роду Пашкевічаў. Да цяперашняга часу захаваліся рэшткі пэйзажнага парку. Паркавая кампазыцыя будавалася адносна невялікага аднапавярховага палаца, разьмешчанага ў цэнтры сядзібы.

Пасьля прыходу савецкай улады ў 1939 годзе ў палацы быў адкрыты дзіцячы дом. Пасьля вайны ў 1944 годзе палац быў разабраны і перавезены ў Камянец на гаспадарчыя патрэбы. З гаспадарчых пабудоваў маёнтку засталіся паўзруйнаваны будынак стайні, рэшткі скляпоў.

Таксама захаваліся рэшткі царквы Покрыва Прасьвятой Багародзіцы ў паўднёва-заходняй частцы вёскі, на двары якой ёсьць некалькі пахаваньняў з надмагільнымі мураванымі помнікамі, у тым ліку помнік маршалку Магільніцкаму. Там жа захаваліся рэшткі капліцы-пахавальні тайнага стацкага саветніка, генэрал-лейтэнанта, князя Пятра Пятровіча Троіцкага, першага дырэктара Белавескай пушчы.

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У складзе калектыўнага сялянскага аб’яднаньня «Колас».

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Белпошта (рас.)
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 165
  3. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. С. 89

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сюлкісховішча мультымэдыйных матэрыялаў