Турышчавічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Турышчавічы
Першыя згадкі: XVI ст.
Вобласьць: Гомельская
Раён: Чачэрскі
Сельсавет: Аторскі
Насельніцтва: 29 чал. (2004)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2339
Геаграфічныя каардынаты: 52°59′24″ пн. ш. 30°54′48″ у. д. / 52.99° пн. ш. 30.91333° у. д. / 52.99; 30.91333Каардынаты: 52°59′24″ пн. ш. 30°54′48″ у. д. / 52.99° пн. ш. 30.91333° у. д. / 52.99; 30.91333
Турышчавічы на мапе Беларусі
Турышчавічы
Турышчавічы
Турышчавічы

Туры́шчавічы[1] — вёска ў Беларусі. Уваходзіць у склад Аторскага сельсавету Чачэрскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 29 чал. (2004). Знаходзіцца за 7 км на поўнач ад места Чачэрск, за 44 км ад чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (лінія Гомель — Жлобін), за 72 км ад Гомелю.

На поўначы мяжуе зь лесам (урочышча Тарфяное). На поўдні мэліярацыйны канал, на ўсходняй ускраіне рака Сож (прыток ракі Дняпро).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле пісьмовых крыніц вядомая з XVI стагодзьдзя як паселішча ў Чачэрскім старостве Рэчыцкага павету Менскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. 12 кастрычніка 1510 кароль Жыгімонт I Стары дараваў сяло двараніну К. Пішчыкаву. Паводле інвэнтара 1704 году — 5 дымоў, у 1726 — 11 дымоў, у Отарскім войтаўстве Чачэрскага староства. Паводле вопісу 1765 году 22 дымы.

Пасьля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расейскай імпэрыі. Паводле рэвізійных матэрыялаў 1859 году ў Чачэрской воласьці Магілёўскай губэрні, у валоданьні графа І. І. Чарнышова-Круглікава. У 1871 жыхары захапілі 77 дзесяцін абшарніцкага лесу і прадавалі найболей каштоўную драўніну, на што Чарнышоў-Круглікаў скрадзіўся міністру ўнутраных справаў. З 1880 дзейнічала хлебазапасная крама. Паводле перапісу 1897 дзейнічала хлебазапасная крама. У 1909 годзе 351 дзесяціна зямлі.

З 1921 працавала хата-чытальня. У 1926 працавалі паштовы пункт, пачатковая школа ў Аторскім сельсавеце Чачэрскага раёну Гомельскай акругі. У 1931 арганізаваны калгас. 35 жыхароў загінулі на франтох Вялікай Айчыннай вайны. Паводле перапісу 1959 у складзе калгасу «50 гадоў БССР» (цэнтар — вёска Отар). 1 сьнежня 2009 году сельсавет, у які ўваходзіць вёска, перайменаваны з Чачэрскага ў Аторскі[2].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. ^ «О переименовании Чечерского сельсовета Чечерского района». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 291 (рас.)
  3. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]