Браніслаў Герэмек
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Браніслаў Герэмек у 2006 годзе |
|
| 5-ты Міністар замежных спраў Польшчы | |
|---|---|
| 31 кастрычніка 1997 — 30 чэрвеня 2000 | |
| Прэзыдэнт: | Аляксандар Квасьнеўскі |
| Прэм'ер-міністар: | Ежы Бузек |
| Папярэднік: | Дарыюш Разаці |
| Наступнік: | Уладзіслаў Барташэўскі |
| Кіраўнік Уніі Вольнасьці | |
| 18 сьнежня 2000 — 14 кастрычніка 2001 | |
| Папярэднік: | Лешэк Бальцэровіч |
| Наступнік: | Уладзіслаў Фрасынюк |
| Асабістыя зьвесткі: | |
| Нарадзіўся: | 6 сакавіка 1932 |
| Памёр: | 13 ліпеня 2008 |
| Нацыянальнасьць: | |
| Партыя: | Унія Вольнасьці |
Браніслаў Герэмек (нар. 6 сакавіка 1932, Варшава — памёр 13 ліпеня 2008) - польскі палітык, па адукацыі гісторык, былы кіраўнік Уніі Вольнасьці, міністар замежных спраў у 1997-2000, у 1989-2001 дэпутат Сэйму Х, І, ІІ і ІІІ скліканьняў, у 2004-2008 дэпутат Эўрапарлямэнту.
Зьмест |
[рэдагаваць] Дзяцінства
Не расказваў наўпроста а сваім паходжаньні і дзяцінстве, якія лічыў "зачыненай старонкай" у жыцьці, аднак у інтэрвію Яцэку Жакоўскаму ўзгадваў аб сьвядомасьці жыдоўскай, якую ў сабе ўвесь час насіў. У 1940 патрапіў разам з бацькамі ў Варшаўскае гета, адкуль яны ўцяклі ў 1943. Яго айцец згінуў у Аўшвіцы.
Nigdy nie wracałem do moich dziecięcych doświadczeń, choć to one mnie formowały. Świat palił się na moich oczach. Palił się też mały świat rodzinnych kontynuacji, w których jest ciągłość oczywistych wartości, zasad, reguł. W mojej dziecięcej biografii świat ciągle się rozpadał. To też nadawało kształt mojej późniejszej wrażliwości.
Пасьля вайны жыў найперш ва Ўсхове, пазьней у варшаўскім Жалібожы. Там актыўна дзейнічаў у Зьвязе Маладога Змаганьня (Związek Walki Młodych) разам з Яцэкам Куранем, Ежы Вятрэм і Янушам Рэйкоўскім. Гэты апошні ўчыўся ў тым жа ліцэі, што і сам Браніслаў Герэмек.
У дарослым жыцьці не лічыўся жыдом. Узгадаваў а сваёй "жыдоўскасьці" толькі тады, калі адбывалісь праявы антысэмітызму.
[рэдагаваць] Навуковая дзейнасьць
У 1954 скончыў вучобу на гістарычным факультэце Варшаўскага ўнівэрсытэту, у 1956-1958 атрымаў пасьлядыплёмную адукацыю ў Парыжу. У 1960 атрымаў ступень доктара навук, а ў 1972 абараніў габілітацыю ў Польскай Акадэміі Навук. У 1989 атрымаў тытул прафэсара гуманітарных навук.
Займаўся дасьледаваньнямі па гісторыі культуры і грамадзтва Сярэдневечча. Публікаваў артыкулы, праводзіў лекцыі, напісаў (некаторыя як суаўтар) 10 кніжак, зь якіх частка была перакладзеная на замежныя мовы. Доктарская праца 1960 краналася рынка працы ў сярэдневечыным парыскім рамястве, а таксама праблематыкі прастытуцыі ў гэтым горадзе; доктарская дысэртацыя 1972 года - пытаньняў грамадзтва сярэдневечнага Парыжу.
Як навукоўца ў 1955-1985 працаваў у Інстытуце Гісторыі Польскай Акадэміі Навук у Варшаве. У 1960-1965 быў выкладчык у парыскай Сарбоне і кіраўніком тамтэйшага Цэнтра польскай культуры. Узнагароджаны 23 тытуламі "ганаровага доктара навук" (doktora honoris causa) між іншым ва ўнівэрсытэтах Балоньі, Кракава, Утрэхта, парыскай Сарбоне, Нью-Ёрку (Калюмбійскі) і Франкфурта. У 1992 стаў запрошаным прафэсарам у Францускім каледжы. Быў чальцом Эўрапейскай Акадэміі, Пэн Клюбу ды іншых арганізацыяў і таварыстваў.
У 1962-1965 быў дырэктарам Цэнтра польскай культуры ў Парыжу. Ведаў чатыры мовы: францускую, ангельскую, італьянскую і нямецкую.
[рэдагаваць] Палітычная дзейнасьць
[рэдагаваць] ПНР
У 1950 уступіў у ПАРП (PZPR), быў другім сакратаром партыйнай ячэйкі ў Варшаўскім Унівэрсытэце. У 1968 годзе на знак пратэсту супраць увядзеньня войскаў арганізацыі Варшаўскай дамовы ў Чэхаславаччыну выйшаў з партыі.
У 70-х актыўна дзейнічаў у польскай дэмакратычнай апазыцыі. У 1978-1981 быў утваральнікам і выкладчыкам Таварыства Навуковых Курсаў. У жніўні 1980 зьвязаўся з прафсаюзным рухам Гданьску, стаў адным з экспэртаў і дарадцаў «Салідарнасьці». У 1981 на Першым зьезьдзе «Салідарнасьці» узначаліў праграмную камісію. Быў інтэрнаваны пасьля распачатага Войцэхам Ярузэльскім ваеннага становішча ў Польшчы, вызвалены ў сьнежні 1982, зноў стаў дарадцам нелегальнай на той час Салідарнасьці, блізка супрацоўнічаў зь Лехам Валэнсам. У 1983 быў ізноў арыштаваны па абвінавачваньні ў арганізацыі нелегальнай палітычнай дзейнасьці.
[рэдагаваць] Рэспубліка Польшча
У 1987-1989 узначальваў Камісію палітычных рэформаў грамадзянскага камітэту. Браў удзел у пленарных перамовах у часе т.зв. Круглага стала з уладамі ПНР у 1989, якія прывялі да парлямэнцкіх выбараў у Польшчы і зьяўленьня т.зв. дамоўнага сэйму. На выбарах атрымаў дэпутацкі мандат, пазьней быў паўторна выбраны ў Сэйм РП у 1991, 1993 i 1997. У дамоўным Сэйме кіраваў Грамадзкім Парлямэнцкія Клюбам.
Належыў да заснавальнікаў Грамадзянскага Руху Дэмакратычная Акцыя, Дэмакратычнай Уніі і Уніі Вольнасьці. Быў кіраўніком парлямэнцкага клюбу ВУ 1990-1997. У 2000-2001 узначальваў Унію Вольнасьці. Ад 2005 быў чальцом Дэмакратычнай Партыі.
У 1989-2001 знаходзіўся ў Сэйме. У складах X, I і II скліканьнях кіраваў Камісіяй Замежных Спраў, кіраваў таксама Канстытуцыйнай Камісіяй (1989-1991) і Камісіяй Эўрапейскага Права (2000-2001).
Пасьля парлямэнцкіх выбараў у 1991 Лех Валэнса даверыў яму фармаваньне новага ўраду, аднак гэтая місія скончылася няўдачай.
Пасьля ўтварэньня кааліцыі АВС-УВ 31 кастрычніка 1997 атрымаў пасаду Міністра спраў замежных. 12 сакавіка 1999 у рэзыдэнцыі польскага ўраду падпісаў Акт аб уступе ў НАТО. Абавязкі выконваў да 30 чэрвеня 2000.
На выбарах у Эўрапарлямэнт 13 чэрвеня 2004 быў абраны дэпутатам з камітэту Уніі Вольнасьці, здабыўшы ў варшаўскай акрузе найвялікшую лічбу галасоў. У Эўрапарлямэнце ўваходзіў у склад фракцыі «Альянс Лібэралаў і Дэмакратаў для Эўропы» (Alliance des Démocrates et des Libéraux pour l'Europe). У 2007 адмовіўся даць паказаньні ў працэсе люстрацыі, патлумачыўшы тым што зрабіў гэта ў 2004.
Быў адным з суаўтараў адкрытага ліста ад 5 ліпеня 2006, у якім былыя міністры замежных спраў ва ўрадах ІІІ РП пратэставалі супраць адмены прэзыдэнтам Лехам Качыньскім ваймарскага шчыту ў чэрвені 2006 і крытыкавалі характар польскай замежнай палітыкі ў польска-нямецкіх стасунках.
[рэдагаваць] Прыватнае жыцьцё
Яго жонка, доктар Ганна Тэрэза Герэмек, была гісторыкам, навуковым працаўніком ВУ, памерла 21 ліпеня 2004. Меў двух сыноў. Займаўся калекцыянаваньнем фаек, якіх меў каля 70.
[рэдагаваць] Сьмерць
Сканаў 13 ліпеня 2008 у аўтакатастрофе на 92 дарозе ў Любені, наватамыскім павеце. Яго аўтамабіль маркі Mercedes-Benz зьехаў на процілеглы дарожны пас і сутыкнуўся з аўтамабілем маркі Fiat Ducato.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Браніслаў Герэмек — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйны сайт (пол.)
- Старонка на сайце Сэйму (пол.)
- Andriej Sannikow o Bronisławie Geremku (рас.)

