Мальбарк
| Мальбарк | |||||
| Malbork | |||||
Замак крыжакоў. Выгляд з заходняга боку |
|||||
|
|||||
| Горад з: | 1286 | ||||
| Былыя назвы: | Марыенбург | ||||
| Ваяводзтва: | Паморскае | ||||
| Павет: | Мальбарскі | ||||
| Гміна: | Мальбарк | ||||
| Бурмістар: | Анджэй Рыхлоўскі | ||||
| Плошча: | 17,15 км² | ||||
| Вышыня: | 6-30 м н. у. м. | ||||
| Насельніцтва (2009) • колькасьць: • шчыльнасьць: |
38 179 2226,2 |
||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+1 UTC+2 |
||||
| Тэлефонны код: | +48 55 | ||||
| Паштовы індэкс: | ад 82-200 да 82-210 | ||||
| Аўтамабільны код: | GMB | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 54°2′ пн. ш. 19°2′ у. д. / 54.033° пн. ш. 19.033° у. д.Каардынаты: 54°2′ пн. ш. 19°2′ у. д. / 54.033° пн. ш. 19.033° у. д. | ||||
|
Мальбарк на мапе Польшчы
Мальбарк
|
|||||
| www.malbork.pl | |||||
Мальбарк (па-польску: Malbork, па-нямецку: Marienburg, па-лацінску: Civitas Beatae Virginis) — места ў Паморскім ваяводзтве паўночнай Польшчы, у дэльце Віслы. Цэнтар Мальбарскага павету.
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
Каля 1274 року крыжакі пачалі ўзводзіць моцна фартыфікаваны замак у ніжнім цячэньні Ногату. Будаваны замак і ягоныя ваколіцы атрымалі назву Марыенбург, ці места Марыі, па імю патронкі Ордэну.
У 1286 паселішча вакол замку атрымала мескія правы ад краёвага магістру Конрада фон Тырбэрга-малодшага.
У 1309—1457 роках Мальбарк быў сядзібай вялікага магістру крыжацкага ордэну і сталіцай ордэнскай дзяржавы. Падчас Трынаццацігадовай вайны Мальбарскі замак быў перададзены Ордэнам пад заклад сваім жаўнерам з Багеміі. Тыя замест вяртаньня прадалі яго ў 1457 року каралю польскаму Казіміру IV. Насельнікі места, што паўстала вакол замку, пратэставалі супраць далучэньня да польскай дзяржавы. Тры гады ягоныя жыхары на чале з бурмістрам Барталямэем Блюмэ змагаліся з палякамі. Пасьля авалоданьня Марыенбургам палякі павесілі і чацьвяртавалі Блюмэ, яшчэ 14 чыноўнікаў і 3 рыцары былі кінутыя ў сутарэньні, дзе й памерлі[1]. У 1864 року Барталямэю Блюмэ быў пастаўлены помнік[2].
Паводле ўмоваў Торунскага міру 1466 року ў складзе польскай правінцыі Каралеўская Прусія. У 1466—1772 роках — сталіца Мальбарскага ваяводзтва Рэчы Паспалітай.
Па першым падзеле Рэчы Паспалітай у 1772 року адышоў да Каралеўства Прусія.
З 1871 року — у складзе Нямецкай імпэрыі.
Па ўмовах Вэрсальскай дамовы для насельнікаў Усходняе Прусіі быў праведзены плебісцыт па пытаньні далучэньня іх да Польшчы. 9 641 жыхар Мальбарку выказаўся за тое, каб застацца ў складзе Нямеччыны, і 165 жыхароў за ўваход у склад Польшчы[3]. Па выніках рэфэрэндуму места ўвайшло ў склад адміністратыўнага рэгіёну Марыенвэрдэр Усходняй Прусіі.
Падчас Другой сусьветнай вайны ў Мальбарку разьмяшчаўся авіяцыйны завод «Фокэ-Вульф», двойчы бамбаваны амэрыканскімі самалётамі. Напрыканцы вайны места было абвешчанае адной з , амаль усе цывільныя жыхары (акрамя 4 000 чалавек) эвакуяваныя. У пачатку 1945 року Мальбарк стаўся полем жорсткіх бітваў і быў амаль цалкам зруйнаваны. Змаганьне скончылася 9 траўня 1945 року[4] захопам Мальбарку Чырвонай Арміяй. Пасьля гэтага усё астатняе цывільнае насельніцтва зьехала ці зьнікла бяз вестак. У чэрвені 1945 места было перададзенае ў кіраваньне польскім уладам.
У 1975—1998 роках уваходзіў у склад Эльблёнскага ваяводзтва.
Выдатныя мясьціны [рэдагаваць]
- Замак вялікіх магістраў Тэўтонскага Ордэну — найвялікшы ў сьвеце цагляны замак. У 1997 року ўлучаны ў сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.
- Мальбарская ратуша.
- Касьцёл Сьв. Яна II паловы XIV ст.
- Ерусалімскі шпіталь XVI—XVII стст. (улучаны ў сьпіс Сусьветнага фонду помнікаў у 2006 року).
- Касьцёл Сьв. Ежы (альбо Маткі Боскай Нястомнай Дапамогі).
Адміністрацыйны падзел [рэдагаваць]
Гаспадарка [рэдагаваць]
Траспарт [рэдагаваць]
Культура [рэдагаваць]
Спорт і турызм [рэдагаваць]
Рэлігійныя суполкі [рэдагаваць]
На тэрыторыі места дзеюць:
Гарады-пабрацімы [рэдагаваць]
- Нордхарн (Нямеччына) (з 1995)
- Трокі (Летува) (з 1997)
- Сёльвэсборг (Швэцыя) (з 1999)
- Марньі-ле-Камп'ень (Францыя) (з 2004)
- Манхэйм-на-Рэйне (Нямеччына) (з 2005)
Крыніцы і заўвагі [рэдагаваць]
- ^ W.J. Watt The History of Prussia, стст. 184-191(анг.) Кнігі. Google.
- ^ Weber Preussen in Ostmitteleuropa: Geschehensgeschichte und Verstehensgeschichte, 2003 Кнігі. Google.
- ^ marienburg.de
- ^ "Das rätselhafte Massengrab". Berliner Zeitung (17 студзеня 2009).
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Мальбарк — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |