Саюз беларускай моладзі
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
(Перанакіравана з «СБМ»)
Саюз беларускай моладзі (СБМ) — беларуская маладзёвая нацыяналістычная арганізацыя.
Заснаваная ў чэрвені 1943 году. Дзейнічала легальна, з дазволу нямецкіх уладаў, на землях генэральнай акругі «Беларусь». Займалася выхаваньнем беларускай моладзі ў духу беларускага патрыятызму, любові да сваёй Бацькаўшчыны.
Шэфам-правадніком Галоўнага Штабу СБМ быў Міхась Ганько. Галоўным друкаваным органам арганізацыі быў часопіс «Жыве Беларусь!». Да чэрвеня 1944 году СБМ налічваў у сваіх шэрагах некалькі дзясяткаў тысяч маладых людзей. Частка гадаванцаў арганізацыі пасля ўцёкаў нямецкіх войскаў пры наступе Чырвонай арміі перайшла ў антысавецкае падпольле.
Крыніцы [рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
- Ц. Клыкоўская — Саюз Беларускай Моладзі — вяртаньне з забыцьця
- Ю. Туронак — Саюз Беларускай Моладзі ў Нямеччыне
- Л. Юрэвіч — Вырваныя бачыны. Да гісторыі Саюзу Беларускае Моладзі
- Саюз беларускай моладзі // Беларускі нацыяналізм: Даведнік. Менск: Голас Краю, 2001
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |