Фларэнс Дэвуа
Фларэ́нс Ніба́р-Дэвуа́ (па-француску: Florence Nibart-Devouard, нарадзілася 10 верасьня 1968, Вэрсаль, Францыя) — француская навукоўка-генэтык, чалец рады павераных фундацыі Вікімэдыя.
[рэдагаваць] Біяграфія
Фларэнс нарадзілася ў Вэрсалі, але вырасла ў Грэнобле, пасьля гэтага яна часта пераязджала з месца на месца, у прыватнасьці, жыла ў Антвэрпэне і штаце Арызона. Па стане на 2005 год яна жыве ў францускім Клермон-Фэране. Замужам за Бэртранам Нібар-Дэвуа, мае трох дзяцей: Вільяма, Ан-Гаэль і Тома́.
Атрымала дыплём інжынэра-агранома ў École Nationale Supérieure d’Agronomie et des Industries Alimentaires, мае ступень магістра генэтыкі і біятэхналёгій. Займалася дасьледаваньнямі па паляпшэньні генэтыкі расьлін, а таксама біятэхналёгіямі ўзнаўленьня забруджанага грунта. У цяперашні час працуе ў францускай фірме, якая займаецца распрацоўкай прылад падтрымкі прыняцьця рашэньняў у вобласьці экалягічна рацыянальнай сельскай гаспадаркі.
З 2002 году ўдзельнічае ва франка- і ангельскамоўных Вікіпэдыях пад нікам Anthere, у 2004 годзе абраная ў раду павераных фундацыі Вікімэдыя.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Фларэнс Дэвуа — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Праекты Фундацыі «Вікімэдыя» | ||
|---|---|---|
|
Вікікнігі (Вікіджуніор) · Вікісховішча · Вікіінкубатар · Вікінавіны · Вікіпэдыя · Вікіцытатнік · Вікікрыніца · Віківіды · Віківэрсытэт · Вікіслоўнік · Мэта-Вікі
|
||
| Гісторыя Вікіпэдыі | |
|---|---|
| Галоўныя артыкулы | |
| Людзі | |
| Падзеі | |
| Падобныя праекты і адгалінаваньні | |
| Вэбсайты | |
| Гэта — накід артыкула пра чалавека. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |