Ян Крашэўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Ян Канёва-Крашэўскі»)
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Крашэўскі.
Ян Крашэўскі
Jan Kraszewski
Надмагільле Яна і Каетана Крашэўскіх у Шарашове
Надмагільле Яна і Каетана Крашэўскіх у Шарашове

Герб Крашэўскіх «Ястрабец»
харунжы Пружанскага павету
1820 — 1821
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1789
в. Бузаўка, Украіна
Памёр 27 лютага 1864
Яалін, Пружанскі павет, Гарадзенская губэрня
Пахаваны
Род Крашэўскія
Бацькі Каетан
Эльжбета Міхалоўска[1]
Жонка Соф’я з Мальскіх
Дзеці Язэп
Ядвіга
Люцыян
Ганна
Каетан
Рэлігія каталіцтва

Ян Крашэ́ўскі гербу «Канёва (Ястрабец)» (па-польску: Jan Kraszewski; 1786 або 1789, Бузаўка[2], Украіна — 27 лютага [ст. ст. 15 лютага] 1864, маёнтак Яалін Пружанскага павету[2] Гарадзенскай губэрні, Расейская імпэрыя) — беларускі[3] шляхціч, харунжы Пружанскага павету, старшыня земскага суду, судзьдзя гранічны і земскі[2].

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзед Яна Фабіян служыў у панцырнай харугве пад даводзтвам гетмана Юзэфа Патоцкага, а пасьля службы, згодна з прынятымі тады звычаямі, застаўся на двары гетмана. З ласкі гетманскага сына Вінцэнта пакінуў сыну Каетану, апошняму трамбовельскаму лоўчаму, прыгожую вёску Бузаўку, ацэненую ў мільён злотых. Далейшыя пэрспэктывы Крашэўскіх былі зьвязаныя зь лёсам «няміраўскай» лініі Патоцкіх, аднак іхні росквіт перарваўся ў 1793 року з другім падзелам Рэчы Паспалітай. Вінцэнт Патоцкі, даведаўшыся, што шлях Суворава падчас ягонага паходу па Ўкраіне пралягае празь Няміраў, загадаў зруйнаваць няміраўскі палац, прадаў маёнткі і назаўжды зьехаў з Украіны.

У гэтым самым року памёр Каетан Крашэўскі. Ягоная жонка Эльжбета зь Міхалоўскіх, дачка санацкага стольніка, памерла яшчэ раней, і Ян застаўся на выхаваньні Каетанавых братоў. Яны набылі хлопцу вялікую вёску Баровае або Баравое (польск. Borowo) пасярод палескіх балотаў. Маладому шляхцічу не падабалася ягонае новае месца жыхарства, і пасталеўшы, ён пачаў шукаць спосабу пасяліцца ў іншым месцы, бліжэй да людзей. Адзін са стрыяў, Юзэф, прапанаваў Яну памяняцца на ўласны маёнтак Доўгае і Перасудавічы. Прапазыцыя здалася Яну прывабнай, і ў 1807 року абмен адбыўся. Аднак пазьней высьветлілася, што ў Перасудавічах цягнулася даўняя спрэчка суседзяў наконт мяжы маёнткаў, і неўзабаве ў чарговай інстанцыі земскіх судоў Ян Крашэўскі прайграў перасудавіцкі фальварак[4].

Каля 1810 року ўзяў шлюб з Зоф’яй Мальскай[2] з Раманава (цяпер у Любельскім ваяводзтве Польшчы), атрымаў ладны пасаг і сувязі з пружанскім зямляцтвам. Ужо ў 1813—1815 ён згаданы ў «Месяцаслове з росьпісам чыноўных асоб, ці Агульным штаце Расейскай імпэрыі» як судзьдзя Пружанскага павятовага суду, у 1816—1819 — старшыня гэтага суду. У 1820—1821 — харунжы павятовы ў земскім судзе, у 1822—1824 — судзьдзя ў межавым апэляцыйным судзе. Знаходжаньне на пасадах у судох першай інстанцыі ў той час не патрабавала пэўных юрыдычных ведаў, а павятовы харунжы паводле Статусу ВКЛ меў абавязак захоўваць харугвы і мабілізаваць апалчэньне. Аднак у Расейскай імпэрыі гэтая пасада стала чыста намінальнай, і тым ня меней, Ян Крашэўскі вельмі ганарыўся гэтым і шмат гадоў пасьля называў сябе «апошнім харунжым Пружанскага павету» (хоць насамрэч пасьля яго пасаду займалі прынамсі некалькі чалавек)[5].

У расейска-францускую вайну непадалёк ад маёнтку Крашэўскага разьмяшчалася дывізія генэрала Касінскага, адбыліся дзьве бітвы, а сама сядзіба была рабаваная то адным, то другім бокам. У рэшце рэшт Ян Крашэўскі вырашыў разбурыць жылы дом, а сам перасяліўся ў флігель[6]. Па вайне маёнтак давялося будаваць наноў; быў пастаўлены сьціплы драўляны палацык зь невялічкім садам. Адразу за домам пачыналася багна і дрыгва, дзе тапілася быдла, а незаўважная з-за балота мяжа з суседзямі была пастаянным прадметам разладаў у часе сенакосаў[4].

Дзядзькі болей не цікавіліся лёсам крэўнага, і яму даводзілася спадзявацца толькі на самога сябе. Паводле сьведчаньняў сучасьнікаў, Ян быў энэргічным і моцным гаспадаром. У першай трэці XIX стагодзьдзя набыў суседні з Доўгім маёнтак[7] і збудаваў сядзібны дом, а ў 1834 року — уніяцкую царкву[8]; рыў каналы для асушэньня балотаў; узьвёў гаспадарчыя пабудовы і адзін зь першых у Літве цукровы завод; нарыхтоўваў торф для ацяпленьня. У Доўгім аднавіў і цалкам адрэстаўраваў каталіцкую каплічку з цудатворным абразам Божай Маці, павесіў новы звон, названы «Люцыянам»[7]. Добра ведаў лаціну, нямецкую і францускую мовы, зьбіраў бібліятэку і старажытныя рукапісы. Сябраваў з паэтам Францішкам Карпінскім[9]. У Доўгім, які тады ўваходзіў у склад маёнтку Крашэўскіх Стары Куплін, 11 сакавіка 1827 нарадзіўся яшчэ адзін сын Каетан.

Ян з Соф’яй мелі трох сыноў і дзьвюх дачок: Язэпа (1812—1887); Ядвігу[10] (†1864), якая выйшла замуж за Яна Марачэўскага; Люцыяна (1820—1892); Ганну (†1853), замужам за Габрыелем Лунеўскім; Каетана (1827—1896)[11]. У сям’і шмат чыталі, улюбёным творам быў «Пан Тадэвуш» Адама Міцкевіча. Менавіта ў Купліне Язэп чытаў свае першыя літаратурныя творы падчас прыезду на вакацыі зь Віленскага ўнівэрсытэту[9].

Ян памёр у 1864 року, знаходзячыся ў гасьцёх у маёнтку Марачэўскіх Яалін, куды выйшла замуж іхняя дачка Ядвіга (польск. Joanna)[12]. Пахаваны ў Шарашове (Пружанскі раён).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Jan Kraszewski (1786 — 1864) (анг.) Ancestry.com Праверана 22 лютага 2012 г.
  2. ^ а б в г Jan Kraszewski h. Jastrzębiec (пол.) Genealogia potomków Sejmu Wielkiego. M. J. Minakowski. Праверана 19 сакавіка 2012 г.
  3. ^ 144. Якія выдатныя польскія дзеячы з паходжання беларусы? // 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. — Вільня, 2002.
  4. ^ а б Warzenica Ewa. Józef Ignacy Kraszewski (пол.) Chomik Праверана 19 сакавіка 2012 г.
  5. ^ Ірына Сядова. Мае Крашэўскія // Раённыя будні. — 28 красавіка 2012. — № 34 (9480). — С. 3.
  6. ^ Конспекты по Ю.И. Крашевскому / сост. Р.Н. Гусева. — Брест: Альтернатива, 2010. — С. 38—39.
  7. ^ а б Ірына Сядова. Мае Крашэўскія // Раённыя будні. — 23 траўня 2012. — № 39 (9485). — С. 5.
  8. ^ Наталля Пракаповіч. Летапіс духоўнасці: праваслаўная архітэктура Пружаншчыны // Рэха Берасцейшчыны. — кастрычнік 2010. — № 1 (4). — С. 4—5.
  9. ^ а б admin. (29 ліпеня 2011) Многогранная личность Ю. И. Крашевского (рас.). Свіслацкая газета. Праверана 22 лютага 2012 г.
  10. ^ Jadwiga Moraczewska z d. Kraszewska (анг.) Strona genealogiczna Tadeusza i Jagody Plebańskich Праверана 23 лютага г.
  11. ^ Danek Wincenty. Józef Ignacy Kraszewski. Zarys życia i twórczości (пол.) Chomikuj.pl Праверана 23 лютага 2012 г.
  12. ^ Jadwiga Siedlecka-Siwuda. Szereszewo — historia miasteczka (пол.) Encyklopedia Puszczy Białowieskiej Праверана 2 чэрвеня 2012 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Ірына Сядова. Мае Крашэўскія // Раённыя будні. — 28 красавіка 2012. — № 34 (9480).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Мар’яна Крашэўская
 
 
Юзэф Крашэўскі
 
 
Мар’яна Крашэўская
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Піюс Крашэўскі
(сьвятар)
 
 
Ганна Тарлецкая
 
 
Ігнацы Крашэўскі
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Анджэй Крашэўскі
(алтарнік данішаўскі)
 
 
Анджэй Крашэўскі
(сьвятар у Бліхове)
 
 
Антоні Тадэвуш Каятан Крашэўскі
 
 
Леан Крашэўскі
 
 
Юзэф Ігнацы Крашэўскі
 
Канстанцыя Крашэўская
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Ян Крашэўскі
 
 
Томаш Крашэўскі
 
 
Багуслаў Крашэўскі
 
 
Багуслаў Крашэўскі
 
 
Ганна Крашэўская
 
 
Ян Альбін Крашэўскі
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Марцін Крашэўскі
 
 
Шыман Крашэўскі
(уласьнік Шажыну)
 
 
Эльжбета Няборская
 
Цэцылія Шаўлоўская
 
 
дачка (па мужы
Закрэўская)
 
 
Антоні Крашэўскі
 
 
Ядвіга Крашэўская
 
 
Францішак Крашэўскі
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Ганна Марыя Сакальніцкая
 
Кунягунда Збражкуўна
 
 
Матэвуш Крашэўскі
 
 
Кунягунда Крашэўская
 
 
 
 
 
 
Юзэф Крашэўскі
 
 
Люцыян Крашэўскі
 
 
Аўгуста Магдалена Крашэўская
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Яана Гутоўская
 
 
Фабіян Крашэўскі
 
 
Каятан Крашэўскі
 
 
Ян Крашэўскі
 
 
Каятан Крашэўскі
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Катажына Раманоўская
 
Эльжбета Міхалоўская
 
Соф’я Мальская
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Сэбастыян Крашэўскі