Hyundai Motor Company

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Hyundai Motor Company
현대자동차 주식회사
Тып публічны
Лістынг на біржы LSE: HYUD
Дэвіз Drive your way
Заснаваная 1967
Разьмяшчэньне Сэул, Паўднёвая Карэя
Ключавыя фігуры Чун Мон-Ку
Галіна аўтамабільная
Прадукцыя аўтамабілі, рухавікі
Абарачэньне $75,3 млрд
Апэрацыйны прыбытак $9 млрд
Лік супрацоўнікаў 57 105 (2011)
Матчына кампанія Hyundai Kia Automotive Group
Афіцыйны сайт worldwide.hyundai.com

Hyundai Motor Company (Хёндэ; па-карэйску: 현대자동차 주식회사) — найбуйнейшы аўтавытворца ў Паўднёвай Карэі, і пяты ў сьвеце[1].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заснаваная ў 1967 годзе, уваходзіла ў групу (чэболь) Hyundai, зь якой была выключаная ў 2003 годзе. У 1998 годзе Hyundai паглынула карэйскую аўтамабілебудаўнічую кампанію Kia Motors. У 2000 годзе кампанія склала стратэгічны альянс з DaimlerChrysler, было створанае сумеснае прадпрыемства па вытворчасьці грузавікоў (Daimler-Hyundai Truck Corporation).

Уласнікі і кіраўніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кампанія ўваходзіць у Hyundai Kia Automotive Group. Капіталізацыя на 2012 год — $75,3 млрд[2].

Назоў і вымаўленьне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Слова Hyundai (па-карэйску: 현대자동차 주식회사) у перакладзе з карэйскай азначае «сучаснасьць». Правільная беларуская трансьлітарацыя гэтага слова — хёндэ. На афіцыйным сайце кампаніі выкарыстоўваецца напісаньне «Хёндэ». Часта сустракаюцца хібныя чытаньні гэтага слова як «Хёндай», «Хюндай», «Хундай» і г. д.

Дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зборачная лінія на заводзе Hyundai Motor

Кампаніі прыналежыць шэраг аўтазаводаў у Паўднёвай Карэі (у тым ліку найбуйнейшы ў сьвеце аўтазборачны завод ва Ўльсане), Турцыі, Паўночнай Амэрыцы, Кітаі, Індыі. У сакавіку 2006 году было абвешчана аб будаўніцтве заводу ў Чэхіі.

Аўтамабілі кампаніі прадаюцца ў 5000 аўтасалёнаў па ўсім сьвеце. Афіцыйны слоган кампаніі — «Drive your way».

Продажы кампаніі ў 2007 годзе склалі 1,7 млн аўтамабіляў. Выручка за гэты пэрыяд склала $74,2 млрд, чысты прыбытак — $1,7 млрд.

Hyundai Getz

Аўтамабілі Hyundai[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мадэльны шэраг аўтамабіляў Hyundai, прадстаўлены ў СНД[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Легкавыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мінівэны, SUV[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Камэрцыйныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мадэльны шэраг аўтамабіляў Hyundai Motor[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Hyundai Atos Van 1.0i Van
  • Hyundai Excel 1.3i Van
  • Hyundai Excel 1.5i Van
  • Hyundai Lantra 1.5i Van
  • Hyundai Lantra 1.6i Van
  • Hyundai Lantra 1.9D Van
  • Hyundai Galloper Van 2.5 TD
  • Hyundai Galloper Van 2.5 TDi
  • Hyundai Galloper Van 3.0 V6
  • Hyundai Highway 2.0 CRDi
  • Hyundai Highway 2.7i Van
  • Hyundai Santa Fe 2.0i Van
  • Hyundai Santa Fe 2.4i Van
  • Hyundai Santa Fe 2.7i Van
  • Hyundai Santa Fe 2.0 CRDi
  • Hyundai Terracan 2.9 CRDi
  • Hyundai H100 Van 2.5 TD
  • Hyundai H100 Pickup 2.5 TD
  • Hyundai H150 Pickup 2.5 TD
  • Hyundai H200 2.4i
  • Hyundai H200 2.5 TD
  • Hyundai H200 2.5 TCi
  • Hyundai HD65 3.3 TD
  • Hyundai HD65 3.6 D
  • Hyundai HD65 3.9 TDi
  • Hyundai HD72 3.3 TD
  • Hyundai HD72 3.9 TDi
  • Hyundai HD120 7.5 TDi
  • Hyundai HD120 7.5 D
  • Hyundai HD160 Truck
  • Hyundai HD170 Truck
  • Hyundai HD250 Truck
  • Hyundai HD260 Truck
  • Hyundai HD270 Mixer
  • Hyundai HD270 Dump
  • Hyundai HD310 Truck
  • Hyundai HD320 Truck
  • Hyundai HD370 Dumper
  • Hyundai HD380 Mixer
  • Hyundai HD390 Tractor
  • Hyundai HD540 Tractor
  • Hyundai HD700 Tractor
  • Hyundai HD900 Tractor

У 2003 годзе заводы групы Hyundai сабралі 92,5 тыс. лёгкіх і 144,8 тыс. сярэдніх і цяжкіх грузавікоў.

Гібрыдныя аўтамабілі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Hyundai прадставіў свой першы гібрыд Click/Getz Hybrid у 2004 годзе, а ў 2005 годзе прадэманстраваў гібрыдны Accent на Міжнародным аўташоў у Гуанчжоў.

Hyundai паставіў 780 шт. Click розным урадавым структурам. Да канца 2008 году Hyundai паставіць ураду яшчэ 3390 гібрыдных аўтамабіляў. Hyundai ўсё яшчэ ня мае плянаў камэрцыйнай вытворчасьці гібрыдаў.

Hyundai самастойна распрацоўваў гібрыдную схему, выкарыстоўваючы тэхналёгіі кампаніі Enova.

Транспарт на вадародных паліўных элемэнтах[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Hyundai да канца 2006 году вырабіў 10 аўтамабіляў і аўтобусаў на вадародных паліўных элемэнтах. Hyundai Motor плянуе пачаць продажы Tucson SUV на паліўных элемэнтах да 2010 году.

Два Tucson FCEV і аўтобус на вадародных паліўных элемэнтах выпрабоўваюцца ў Каліфорніі. Паліўныя элемэнты вытворчасьці кампаніі UTC Power (ЗША).

Улетку 2006 году падчас Кубка сьвету па футболе гібрыдны аўтобус на вадародных паліўных элемэнтах Hyundai перавозіў турыстаў ад аэрапорта Tegel да Алімпійскага стадыёну ў Бэрліне. Магутнасьць паліўных элемэнтаў 160 квт. Далёкасьць прабегу на адной запраўцы 300 км.

Урад П. Карэі плянуе інвэставаць да 2008 году 48 млрд вонаў ($51,7 млн) у распрацоўкі аўтобусаў і аўтамабіляў на паліўных элемэнтах. У 2007 годзе пачаліся выпрабаваньні 14 аўтамабіляў Hyundai-Kia. Дзевяць аўтамабіляў на паліўных элемэнтах былі вырабленыя ў 2007 годзе, яшчэ 20 будуць вырабленыя ў 2008 годзе.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Hyundai, Kia see slower sales growth in 2012(анг.)
  2. ^ hyundai motor co (005380:Korea SE)(анг.). Bloomberg Businessweek. Архіўная копія ад 4 чэрвеня 2013 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Hyundai Motor Companyсховішча мультымэдыйных матэрыялаў