Акт абвяшчэньня ліцьвінскай нацыі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Акт
Акт абвяшчэньня ліцьвінскай нацыі
Заканадаўчы орган
Прыняцьце 20 траўня 2000 (23 гады таму)
Ухваленьне Сход ліцьвінаў
Падпісаньне Віктар Нагнібяда
Андрэй Юцкевіч
Уступ у сілу 20 траўня 2000
Поўны тэкст у Вікікрыніцах? .

Акт абвяшчэньня ліцьвінскай нацыі — дакумэнт, які быў прыняты на сходзе ліцьвінаў, у дакумэнце было абвешчанае нацыянальнае адраджэньне ліцьвінаў. Сход адбыўся 20 траўня 2000 року, у ім удзельнічалі гэткія вядомыя асобы як Андрэй Мельнікаў, Вітаўт Чаропка й шмат іншых. Гэтая падзея зьяўляецца адной з найважнейшых у найноўшай гісторыі ліцьвінства.

На ўстаноўчым сходзе 2000 году яго арганізатары Віктар Нагнібяда і Андрэй Юцкевіч у якасьці мэты назвалі адасабленьне Заходняй Беларусі ў асобную дзяржаву або яе далучэньне да Польшчы, а таксама далучэньне да Расеі ўсёй астатняй Беларусі (Рыскі падзел). У 2005 годзе ў працяг свай дзейнасьці Нагнібяда і Юцкевіч стварылі па-расейску сайт «Літванія», які выдалілі ў 2009 годзе пасьля ад’езду ў Польшчу. У 2017 годзе журналіст газэты «Новы час» Валер Руселік параўнаў расейскамоўны праект Літваніі зь іншым крамлёўскім сэпаратысцкім праектам «Вейшнорыя» ў кірунку гетаізацыі нерасейцаў. Руселік заўважыў, што расейская выведка выкарыстала для прыкрыцьця правакацыі шчырыя памкненьні людзей, для азначэньня якіх выкарыстоўвала абразьліва-функцыянальны тэрмін «карысныя ідыёты»(en)[1].

Тэкст акту[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мы, рэпрэзэнты ліцьвінскага народу, заяўляем, што ўсьведамляем сябе па нацыянальнасьці ліцьвінамі, і абвяшчаем аб існаваньні ліцьвінскай нацыі. Згодна з падставовым правам чалавека на нацыянальную самаідэнтыфікацыю просім дзяржаўныя органы і грамадзкія арганізацыі ўсіх краін разглядаць дадзены Акт як доказ існаваньня нацыі ліцьвінаў.

Пячатка сходу

Удзельнікі сходу[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. Яўген Зарубейскі (Менск)
  2. Андрэй Мельнікаў (Гомель)
  3. Ігар Ігнатчык (Менск)
  4. Алена (Ваўкавыск)
  5. Валеры (Горадня)
  6. Вадзім Макееў (Пінск)
  7. Алесь Красоўскі (Пінск)
  8. Ігар Панамарэнка (Менск)
  9. Кастусь Кашэль (Менск)
  10. Генадзь Музычанка (Гомель)
  11. Вітаўт Чаропка (Менск)
  12. Марк Самотны (Жлобін)
  13. Мікола Максімаў (Рагачоў)
  14. Андрэй Лыч (Менск)
  15. Ськіргайла (Менск)
  16. Уладзіслаў Зонаў (Менск)
  17. Сяргей (Менск)
  18. Віктар Нагнібяда (Баранавічы)
  19. Андрэй Юцкевіч (Глыбокае)
  20. Юрась Мандрык (Ліда)
  21. Віктар Пастухоў (Ліда)
  22. Натальля Мандрык (Ліда)
  23. Артур Ганько (Ліда)
  24. Сяргей Манцэвіч (Менск)
  25. Уладзімер Бербераў (Менск)

Арганізатары[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Віктар Нагнібяда (старшыня сходу)
  • Андрэй Юцкевіч (сакратар сходу)

Вынікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Выданьне часопіса «Літванія: Зборнік матэрыялаў аб Заходняй Беларусі», у якім былі апублікаваныя «Маніфэст ліцьвінаў», «Міты беларускай апазіцыі», «Альфабэт ліцьвінскі».
  • Набываньне рухам большай вядомасьці.
  • Зарганізаваньне ў далейшым канфэрэнцыі «Вялікае Княства Літоўскае: шанцы й пэрспэктывы».
  • Ліцьвіны ў сацыяльных сетках віншуюць адзін аднаго з гэтым днём.

Думкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гісторык Вітаўт Чаропка, які ўдзельнічаў ва ўхваляваньні гэтага акту, паведаміў Радыё «Свабода»:

Ёсьць гістарычная вобласьць у Беларусі, якая звалася Літва. Яшчэ і зараз палешукі называюць ліцьвінамі беларусаў. Перад намі, перш за ўсё, стаяць культурныя мэты. Мы хочам вывучаць гісторыю Літвы, адрадзіць гэтае найменьне на Беларусі. Склалася нейкая супольнасьць, грамадзянская, як яна называецца – беларусы, але ёсьць людзі, якія сябе ня лічаць беларусамі. Яны лічаць сябе ліцьвінамі.

Таксама гісторык Анатоль Сідарэвіч мяркуе:

Гэта я не ўспрымаю сур’ёзна. Ёсьць такія ў нас разумнікі, якія хацелі б ператварыць Беларусь у Літванію. Гэта не навіна. Гэта ня мае пад сабой ніякай рэальнай глебы. Гэта тая самая шэлягоўшчына. Гэта гістарычная рамантыка. У палітыцы заўсёды знаходзяцца рамантыкі. У свой час у Польшчы былі рамантыкі, якія марылі адрадзіць Рэч Паспалітую ад мора да мора. Былі рамантыкі, якія казалі, што вы тут не ўбачыце Беларусь. Прайшло 50 гадоў – ёсьць Рэспубліка Беларусь. Хто толькі не абвяшчаў нам сьмерць.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Валер Руселік. Вейшнорыя: сьмех скрозь сьлёзы // Газэта «Новы час», 14 верасьня 2017 г. Праверана 21 траўня 2020 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]