Арсень Яцэнюк
| Арсень Яцэнюк | |
Арсень Яцэнюк на акцыі па ўшанаваньні ахвяраў палітычных рэпрэсіяў ў Быкаўні пад Кіевам. Травень 2010. |
|
| 9-ты Кіраўнік Вярхоўнай Рады Ўкраіны | |
|---|---|
| 4 сьнежня 2007 — 12 лістапада 2008 | |
| Прэзыдэнт: | Віктар Юшчанка |
| Прэм’ер-міністар: | Юлія Цімашэнка |
| Папярэднік: | Аляксандар Мароз |
| 8-мы Міністар замежных справаў Украіны | |
| 21 сакавіка 2007 — 4 сьнежня 2007 | |
| Прэзыдэнт: | Віктар Юшчанка |
| Прэм’ер-міністар: | Віктар Януковіч |
| Папярэднік: | Барыс Тарасюк |
| Наступнік: | Уладзімер Агрызка |
| Асабістыя зьвесткі: | |
| Нарадзіўся: | 22 траўня 1974 |
| Нацыянальнасьць: | |
| Партыя: | беспартыйны |
| Сужэнец: | Тэрэзія Яцэнюк |
| Адукацыя: | ЧДУ, ЧГЭІ КНГЭУ |
Арсе́нь Пятро́віч Яцэню́к (па-ўкраінску: Арсеній Яценюк, нарадзіўся 22 траўня 1974, Чарнаўцы, УССР) — кіраўнік Вярхоўнай Рады Ўкраіны 6-га скліканьня, эканаміст, юрыст.
[рэдагаваць] Біяграфія
Нарадзіўся 22 траўня 1974 году ў Чарнаўцах. Скончыў Чарнавецкі дзяржаўны ўнівэрсытэт (1996), Чарнавецкі гандлёва-эканамічны інстытут Кіеўскага нацыянальнага гандлёва-эканамічнага ўнівэрсытэту (2001).
У 1992—1997 працаваў прэзыдэнтам юрыдычнай фірмы «ЮРЕК Лтд.» (Чарнаўцы), у 1998—2001 — кансультантам крэдытнага дэпартамэнту, дарадцам кіраўніка праўленьня, намесьнікам кіраўніка праўленьня АППБ «Аваль», у 2001—2003 — міністар эканомікі Аўтаномнай Рэспублікі Крым.
З студзеня 2003 — першы намесьнік Кіраўніка Нацыянальнага банку Ўкраіны.
Люты — верасень 2005 году: Першы намесьнік кіраўніка Адэскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі.
Міністар эканомікі ва ўрадзе Еханурава.
Міністар замежных справаў Украіны з 21 сакавіка 2007 па 4 сьнежня 2007.
На пазачарговых парлямэнцкіх выбараў 2007 году абраны народным дэпутатам Украіны 6-га скліканьня па сьпісу блёку НУНС.
Абраны Кіраўніком Вярхоўнай Рады Ўкраіны 4 сьнежня 2007. За яго кандыдатуру прагаласавалі 227 народных дэпутатаў ад НУНС і БЮТ (кааліцыя ў поўным складзе за выключэньнем Івана Плюшча, дэпутата ад НУНС).
Выказваньне Яцэнюка падчас газавага крызысу 2006 году: «Навіть якщо сонце „відключать“ — усе рівно виживемо» (па-беларуску: «Нават калі сонца „адключаць“ — усё роўна выжывем»).
Арсень Яцэнюк аўтар падручніка «Банківський нагляд» ды іншых навуковых працаў. Акрамя ўкраінскай вольна валодае ангельскай ды расейскай мовамі.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Арсень Яцэнюк — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйны сайт (укр.)
| Міністры замежных справаў Украіны | |
|---|---|
|
Анатоль Зьленка • Генадзь Удавенка • Барыс Тарасюк • Анатоль Зьленка • Кастанцін Грышчанка
Барыс Тарасюк • Уладзімер Агрызка (в.а.) • Арсень Яцэнюк • Уладзімер Агрызка |
|
| Кандыдаты ў прэзыдэнты Ўкраіны на выбарах 2010 году | |
|---|---|
| Першы тур |
Віктар Януковіч · Юлія Цімашэнка · Сяргей Цігіпка · Арсень Яцэнюк · Віктар Юшчанка · Пятро Сіманенка · Уладзімер Літвін · Алег Цягнібок · Анатоль Грыцэнка · Іна Багаслоўская · Аляксандар Мароз · Юры Кастэнка · Людміла Супрун · Васіль Протывсіх · Аляксандар Пабат · Сяргей Ратушняк · Міхал Бродзкі · Алег Рабаконь
|
| Другі тур | |