Дзямідавічы (Койданаўскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Дзямідавічы
Вобласьць: Менская
Раён: Койданаўскі
Сельсавет: Дзямідавіцкі
Насельніцтва: 55 (2004)
Колькасьць двароў: 34
Тэлефонны код: +375 1716
Паштовы індэкс: 222744

Дзямі́давічывёска ў Койданаўскім раёне Менскай вобласьці, цэнтар Дзямідавіцкага сельсавету.

Знаходзіцца за 19 км ад Койданава, за 45 км ад Менска, за 21 км ад чыгуначнай станцыі «Койданава».

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

Вёска вядомая з 16 стагодзьдзя. У 1588 годзе вёска знаходзілася ў Койданаўскай воласьці, уключала ў сябе 19 валок зямлі. Вёска належала магнатам Радзівілам.

У 1876 годзе арандавала вёску Л. І. Вагнер. У 1880 годзе вёска Дзямідавічы і фальварак Дзямідавічы належылі Вагнерам, якія мелі 372 маргі зямлі.

На пачатку 20 стагодзьдзя вёска Дзямідавічы знаходзілася ў Койданаўскай воласьці Менскага павету. Вёска ўключала ў сябе 45 двароў і мела 277 жыхароў.

23 сакавіка 1932 году створаны сельсавет у складзе Койданаўскага нацыянальнага польскага раёну. З 26 чэрвеня 1932 году вёска знаходзіцца ў Койданаўскім, з 31 ліпеня 1937 году — у Заслаўскім, а з 4 лютага 1939 году зноў у Койданаўскім раёнах.

22 верасьня 1935 году ў вёсцы Дзямідавічы мясцоваму калгасу «Чырвоная Беларусь» быў уручаны адзін зь першых актаў на вечнае карыстаньне зямлёй.

У 1991 годзе вёска налічвала 49 двароў і 94 жыхароў.

[рэдагаваць] Насельніцтва

Па стане на 1 студзеня 2004 году вёска складалася з 34 двароў і 55 жыхароў.

[рэдагаваць] Помнікі

У вёсцы ўсталяваны помнік на брацкай магіле 33 абаронцаў Беларусі, што загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

[рэдагаваць] Літаратура

  • Памяць: Гісторыка-дакумэнтальная хроніка Дзяржынскага раёна. Менск, 2004.
Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты