Максі Радрыгес

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Максі Радрыгес
Максі Радрыгес
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 2 студзеня 1981 (33 гады)
Расарыё, Аргентына
Рост 178 см
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Ньюэлз Олд Бойз
Нумар 11
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1999—2002
2002—2005
2005—2010
2010—2012
2012—
Ньюэлз Олд Бойз
Эспанёл
Атлетыка
Лівэрпул
Ньюэлз Олд Бойз
57 (20)
111 (26)
121 (32)
57 (15)
50 (14)
Зборныя
2003— Аргентына 57 (17)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана па стане на
11 траўня 2014.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на
16 чэрвеня 2014.

Максыміля́на Рубэ́н «Ма́ксі» Радры́гес (па-гішпанску: Maximiliano Rubén «Maxi» Rodríguez; нарадзіўся 2 студзеня 1981, Расарыё, Аргентына) — аргентынскі футбаліст, паўабаронца клюбу «Ньюэлз Олд Бойз» і нацыянальнай зборнай Аргентыны.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Радрыгес выступаў за «Ньюэлз Олд Бойз» на працягу трох сэзонаў да пераезду ў Гішпанію. У 2002 годзе Радрыгес пераехаў у Ля Лігу ў клюбе «Эспанёл», дзе дэбютаваў 2 верасьня ў матчы дзе барсэлёнцы трывалі паразу ад мадрыдзкага «Рэалу» зь лікам 0:2.

Напачатку сэзону 2005—2006 гадоў Радрыгес пераехаў у «Атлетыка» за суму 5 млн эўра[1]. 10 лістапада 2009 году Радрыгес забіў чатыры галы ў браму клюбу «Марбэльля» ў Кубку Гішпаніі на стадыі 1/32 фіналу, матч скончыўся перамогай мадрыдцаў зь лікам 4:0. Пасьля ад’езду ў 2007 годзе Фэрнанда Торэса у «Лівэрпул» быў абраны ў якасьці новага капітана клюбу.

13 студзеня 2010 году Радрыгес на правах вольнага агента перайшоў у ангельскі «Лівэрпул», падпісаўшы кантракт на тры з паловай гады[2]. Ён дэбютаваў у новай камандзе ў другім тайме ў матчы супраць «Сток Сіці».

13 ліпеня 2012 году вярнуўся да хаты ў родны клюб «Ньюэлз Олд Бойз», у якім пачынаў кар’еру.

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За нацыянальную зборную Аргетыны Максі дэбютаваў 8 чэрвеня 2003 году ў матчы супраць зборнай Японіі, у якім ён адразу ж адзначыўся забітым голам. На чэмпіянаце сьвету 2006 году адзначыўся дублем у браму зборнай Сэрбіі і Чарнагорыі. Пасьля прайгранага чвэрцьфіналу зборнай Нямеччыне Радрыгес ударыў у сьпіну Бастыяна Швайнштайгера. ФІФА аштрафавала футбаліста сумай у 5000 швайцарскіх франкаў і дыскваліфікавала яго на два матчы ў Кубку Амэрыкі 2007 году, на які гулец не паехаў.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Атлетыка:

Лівэрпул:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Максі Радрыгессховішча мультымэдыйных матэрыялаў