(15760) 1992 QB1

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

(15760) 1992 QB1 (таксама можа пазначацца (15760) 1992 QB1) — першы выяўлены пасьля адкрыцьця Плютона й Харона аб’ект пояса Койпэра. Ён быў адкрыты ў 1992 годзе. На дадзены момант яго адносяць да кьюбіванах — аб’ектам Галоўнага пояса Койпэра. Тэрмін кьюбівана паходзіць ад ангельскага пазначэньня «Q B one oh» = /kjuːbiːwənoʊ/="кью-бі-уан-а".

(15760) 1992 QB1 быў выяўлены Дэвідам Джуітам і Джэйн Лу у абсерваторыі на гора Маўна-Кеа на Гаваях. Адкрывальнікамі аб’ект быў названы «Смайлі», але, так як астэроід з такой назвай ужо існуе (астэроід 1613 Смайлі), то гэтае імя ня прыжылося. Пасьля аб’екту быў прысвоены нумар 15760.