Іосіф Бродзкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошук
Іосіф Бродзкі
Иосиф Бродский
Joseph Brodsky.jpg
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні: Иосиф Александрович Бродский
Нарадзіўся: 24 траўня 1940
Ленінград, СССР
Памёр: 28 студзеня 1996 (55 гадоў)
Нью-Ёрк, ЗША
Грамадзянства: Сьцяг СССР СССР
Сьцяг ЗША ЗША
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці: паэт, эсэіст, драматург
Гады творчасьці: 19561996
Напрамак: постмадэрнізм
Прэміі: Nobel prize medal.svg Нобэлеўская прэмія па літаратуры (1987)

Іосіф Аляксандравіч Бродзкі (па-расейску: Иосиф Александрович Бродский; 24 траўня 1940, Ленінград28 студзеня 1996, Нью-Ёрк) — выбітны савецкі і амэрыканскі расейскі паэт, расейскі і ангельскі эсэіст, драматург, перакладчык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры 1987 году, паэт-ляўрэат ЗША ў 19911992 гадох. Меў вялізарную папулярнасьць сярод ленінградзкае інтэлігенцыі.

[рэдагаваць] Біяграфія

Бацькі Бродзкага былі габрэямі. Зь імі ён правёў сваё юнацтва ў горадзе Ленінград. Там скончыў школу-сямігодку. Потым працаваў у моргу, кацельнай, на заводзе. У 1964 быў асуджаны за дармаедзтва на пяць гадоў прымусовай работы ў Архангельскую вобласьць. Але пад ціскам міжнароднай грамадзкасьці быў вызвалены пасьля 18 месяцаў. У 1972 годзе быў высланы з СССР у Вену. Затым ён пераехаў у Нью-Ёрк, дзе атрымаў амэрыканскае грамадзянства. У СССР больш не вяртаўся. Памёр ад інфаркту ў сьне. Пахаваны ў Вэнэцыі (Італія).

[рэдагаваць] Творчасьць

Вершы пачаў пісаць напрыканцы 1950-х. Да таго ж часу адносяцца і ягоныя першыя пераклады (песьні Бітлз). Творы распаўсюджваюцца ў самвыдаве. Падчас жыцьця ў ЗША піша вершы і эсэ па-ангельску, займаецца перакладамі на расейскую, выкладае ва ўнівэрсытэтах.

У 1986 годзе ангельскамоўная кніга Бродзкага «Less Than One» («Менш за адзінку») была прызнаная найлепшым літаратурна-крытычным творам у ЗША. У 1987 годзе Бродзкі атрымаў Нобэлеўскую прэмію ў галіне літаратуры. Ён зьяўляўся таксама ляўрэатам стыпэндыі Макартура, Нацыянальнай кніжнай прэміі. Быў прызнаны як паэт-ляўрэат ЗША, як ганаровы грамадзянін гораду Санкт-Пецярбургу.


Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах