Аляксандар Казімер Сапега

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Аляксандар Казімер Сапега
Alaksandar Kazimier Sapieha. Аляксандар Казімер Сапега (XVII).jpg
Аляксандар Казімер Сапега. Невядомы мастак, XVII ст.
Herb Sapiehów.PNG
Герб «Ліс»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 13 траўня 1624
Памёр: 22 траўня 1671
Род: Сапегі
Бацькі: Фрыдэрык Сапега
Эва з Скашэўскіх

Алякса́ндар Казіме́р Сапе́га (13 траўня 1624, Мацееў на Валыні — 22 траўня 1671, Вільня) — рымска-каталіцкі й дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Каралеўскі сакратар (ад 1547), канонік віленскі (ад 1649) і варшаўскі (ад 1651), біскуп-суфраган віленскі (ад 1655), рэфэрэндар духоўны вялікі літоўскі (16571659), біскуп жамойцкі (16591667) і віленскі (ад 1668)[1].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

А. К. Сапега. Кодань, 1709

З магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Фрыдэрыка і Эвы з Скашэўскіх. Меў братоў Яна Фрыдэрыка, Тамаша Казімера й Крыштапа Францішка.

Навучаўся ў езуіцкім калегіюме ў Любліне, Віленскай езуіцкай акадэміі, Калегіюме Навадворскага ў Кракаве, ад 1638 у Кракаўскай Акадэміі. Як каралеўскі сакратар ад 1647 працягваў навучаньне ў галіне кананічнага права ў Падуі (1647), Балёньні (1648), Рыме (1649) і Парыжы.

14 траўня 1650 зрабіўся прэпазытам віленскага капітулу. 17 ліпеня таго ж году атрымаў капланскія пасьвячэньні. У кастрычніку 1650 увайшоў у біскупскі суд.

Улетку 1659 як каралеўскі пасланец улагодзіў жаўнерскі бунт у літоўскім войску. На сойме 1662 увайшоў у склад вайскова-скарбовае камісіі, тады ж спрабаваў прымірыць гетманаў Паўла Сапегу й Вінцэнта Корвін-Гасеўскага. У 1666 узначаліў пасьля сьмерці брата драгунскую харугву ў літоўскім войску.

12 красавіка 1671 перанёс Абраз Маці Божай Вастрабрамскай у новую капліцу, дзе ён знаходзіцца да сёньня. Пахавалі біскупа ў касьцёле сьвятога Станіслава ў Вільні[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Анатоль Грыцкевіч. Сапегі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 548.
  2. ^ Sapieha E., Saeed-Kałamajska M. Dom Sapieżyński. cz. 2. — Warszawa: Wydawn. Nauk. PWN, 2008. S. 191.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Аляксандар Казімер Сапегасховішча мультымэдыйных матэрыялаў